род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 3 віды (па інш. звестках 7). Радзіма — Паўд. Амерыка. Культывуюць усюды П. звычайны (L. esculentum) і каля 2000 яго сартоў і форм. Вядомы інкам як лек. і дэкар. расліна. З сярэдзіны 16 ст. — у Паўд. Еўропе, дзе яго пачалі ўжываць у ежу. На Беларусі вырошчваюць з 1830-х г.
Адна- і шматгадовыя (у тропіках) травяністыя і паўхмызняковыя расліны. Сцябло прамастойнае або палеглае, голае ці слабаапушанае. Лісце непарнаперыста-рассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, суквецце — завіток. Плод — сакавітая ягада масай 20—900 г і болей. Адрозніваюць 3 разнавіднасці П. звычайнага: буйналісты, звычайны і штамбавы. Расліны буйналістага П. сярэдняй выш., лісце буйное. Плады круглыя або пласкакруглыя, чырв.або ружовыя. Расліны звычайнага П. карлікавыя, сярэдня- або высакарослыя, слаба- ці моцна-аблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні або буйное. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія або рабрыстыя, чырв., малінавыя, ружовыя, аранжавыя, жоўтыя. Расліны штамбавага П. карлікавыя ці сярэднярослыя, моцнааблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні, гафрыраванае. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырв., жоўтыя. На Беларусі раянаваны сарты Перамога 165, Талаліхін 186, Белы наліў 241, Даходны, Ружа, Віліна, Калінка, Раніца, Нёман і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́НЬКА,
у беларусаў каробка, плеценая з лубу, бяросты, лазы. Мела круглую, авальную або прадаўгаватую форму, з адной ці дзвюма ручкамі, з глыбокім вечкам або без яго. Прызначалася для пераноскі прадуктаў і гародніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІПУЛЯ́ЦЫЯ (франц. manipulation ад лац. manipulus жменя),
рухі рукі або абедзвюх рук пры выкананні складанай работы; складаны прыём або дзеянне, якія патрабуюць спрыту ў ручной рабоце. У пераносным сэнсе — спрытнае махлярства, махінацыя, выхадка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́ТЫЯ (ад грэч. apatheia абыякавасць),
стан поўнай абыякавасці, пасіўнасці, страты (поўнай або частковай) інтарэсу да навакольнага, унутраных памкненняў, эмац. рэакцый. Можа быць адзнакай некаторых псіх. хвароб (напр., шызафрэніі) або парушэння дзейнасці залозаў унутр. сакрэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАНО́ВА СУДА́,
любое, апрача прыгавору і вызначэння, рашэнне, якое вынесена суддзёй або судом пры вядзенні суд. разгляду па крымін., цывільнай абоадм. справе. Парадак вынясення П.с. і яго прававыя вынікі вызначаюцца адпаведным працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́ЧАК (Campanula),
род кветкавых раслін сям. званочкавых. Каля 400 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 12 дзікарослых: З. балонскі (C. bononiensis), жорсткавалосы, або аленевы (C. cervicaria), крапівалісты (C. trachelium), круглалісты (C. rotundifolia), мучністы (C. farinosa), персікалісты (C. persicifolia), раскідзісты (C. patula), рэпчатападобны, або рапунцэлепадобны (C. rapunculoides), рэпчаты, або рапунцэль (C. rapunculus), сібірскі (C. sibirica) скучаны, або зборны (C. glomecata), шыракалісты (C. latifolia) і 10 інтрадукаваных: бледна-вохрысты (C. ochroleuca), карлацкі (C. carpatica), кропкавы (C. punctata), сармацкі (C. Sarmatica), сярэдні (C. media), узгоркавы (C. collina), часночніцалісты (C. alliarifolium) і інш. відаў. З. рэпчаты, сібірскі і шыракалісты занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом выш. да 120 см. Лісце амаль сядзячае або на кароткіх чаранках, чаргаванае, суцэльнае, іншы раз у прыкаранёвай разетцы. Кветкі званочкавыя, лейкападобныя. адкрытыя да колападобных, рознага колеру (найчасцей сінія, блакітныя, фіялетавыя, белыя), адзіночныя або ў галінастых суквеццях. Чашачка 5-зубчастая, часта з прыдаткамі паміж зубцамі. Плод — каробачка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны. Карані і лісце некат. відаў (напр., З. рэпчатага) ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙМІ́НА (Cardamine),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 160 відаў. Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях зямнога шара. На Беларусі на сырых і балоцістых мясцінах трапляюцца 7 дзікарослых відаў, з якіх 3 звычайныя — буйміна лугавая (C. pratensis), горкая (C. amara) і зубчастая (C. dentata) і 4 рэдкія або вельмі рэдкія — буйміна недатыка (C. impatiens), шурпатая (C. hirsuta), звілістая (C. flexuosa) і драбнакветкавая (C. parviflora).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або звілістым галінастым сцяблом. Лісце чаргаванае, перыстае або суцэльнае, прыкаранёвае часта ў разетцы. Кветкі белыя, ружова-белыя або ружовыя ці бледна-фіялетавыя, у верхавінкавых гронках. Плод — моцна сціснуты стручок. Лек., дэкар., харч. і меданосныя расліны; некат. віды ядавітыя для жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ХАТ,
машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м³/гадз.
І.І.Леановіч.
Грохаты: 1 — валковы для грубага сартавання; 2, 3 — вібрацыйныя адно- і двухсітавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБА́СЦІК (Mimulus),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі вельмі рэдкі занесены від губасцік рабы (M. guttatus). Расце на вільготных лугах, балотах, у канавах, каля крыніц. Некат. віды губасціка выкарыстоўваюцца ў вазоннай культуры. Ёсць разнавіднасці з пунсовымі і стракатымі кветкамі, з мускусным пахам лісця.
Шматгадовыя травяністыя расліны з простым або слаба разгалінаваным пустым сцяблом, з рызомамі або сталонамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, супраціўнае, суцэльна-крайняе ці зубчастае. Кветкі буйныя або сярэдніх памераў, яркія, часта рабыя, жоўтыя, чырв., блакітныя і інш. колераў, адзіночныя ў пазухах лістоў або сабраныя ў рыхлае верхавінкавае гронкападобнае суквецце. Плод — шматнасенная двухгнездавая каробачка. Дэкар. расліны.