бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). З 1953 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.І.Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.
Тв.:
Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975;
Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.А.Тылкіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАГАЎ Барыс Сямёнавіч (н. 30.8.1936, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1989). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войскаў ППА (1959). З 1979 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па метадах і сродках апрацоўкі інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу, стварэнні геаінфарм. сістэм, лічбавых картаў. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Методы оценки качества изображений в системах дистанционного зондирования земной поверхности. Мн., 1988;
Automatic mapdigitising: problems and solution. Computing and Control (разам з С.У.Абламейка, А.М.Кручковым) // Engineering Journal. 1994. Vol. 5, № 1. р. 33—39.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГДАН Мікалай Уладзіміравіч (н. 14.1.1943, пас. Верасава Архангельскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў навук. школы гідрапнеўмааўтаматыкі на Беларусі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1970). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні гідра- і пнеўмасістэм з электроннымі сродкамі кіравання для мабільных машын. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Трактары. Ч. 5. Асновы эксплуатацыі і рамонту» (1980), «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапрывод мабільных машын. Аб’ёмныя гідра- і пнеўмамашыны і перадачы» (1987).
Тв.:
Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.);
Применение микропроцессорной техники в автотракторостроении. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ДЗІН Уладзіслаў Георгіевіч (н. 26.5.1929, в. Акцябрскі Гарадок Тацішчаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Саратаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1965—79 нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйным і лазерным мутагенезе ў с.-г. раслін. Вызначыў тып спадчыннай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі — індуцыраваную генетычную нестабільнасць.
Тв.:
Радиационный мутагенез у растений. Мн., 1975;
Мутантно-сортовая гибридизация яровой пшеницы. Мн., 1988 (разам з А.В.Елеф, Б.І.Аўраменка);
Синтетические популяции мутантов растений. Мн., 1990 (разам з Ж.М.Фаміной, Б.І.Аўраменка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́Ц Аляксандр Патапавіч (н. 2.2.1935, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Д-рбіял.н. (1974). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1960). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі дзеяння гербіцыдаў, рэгулятарных механізмах патагенезу і фітаімунітэту. Выяўлена здольнасць прыродных фенолаў рэгуляваць рост клетак расцягваннем. Распрацаваны метады аналізу фітагармонаў і фенольных злучэнняў, спосабы павелічэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці раслін.
Тв.:
Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. Мн., 1983 (разам з А.П.Прохарчыкам);
Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт.);
Физиология плодообразования люцерны. Мн., 1989 (у сааўт.).
рэвалюцыянер, грамадскі дзеяч, вучоны-эканаміст. У 1899—1901 чл. Гомельскага к-та сацыял-дэмакратаў, у 1901 арыштаваны і засуджаны да 4 гадоў высылкі ў Якуцію. У 1906 адышоў ад бальшавікоў і далучыўся да меншавікоў. У 1917 меншавік-інтэрнацыяналіст, падтрымліваў Л.Мартава. У кастр. 1917 накіраваны ЦКРСДРП меншавікоў у Гомель для каардынацыі выбарчай кампаніі меншавікоў і бундаўцаў ва Устаноўчы сход. У 1918 выйшаў з радоў меншавікоў, з 1920 чл. РКП(б). У 1920—30-я г. займаўся навук. працай у галіне паліт. Эканоміі; нам.гал. рэдактара 1-га выдання Малой савецкай энцыклапедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ Мікалай Іванавіч (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне хіміі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1959). З 1967 у Бел.тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.:
Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.);
Атлас инфракрасных спектров фосфатов;
Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НТЭР Аляксандр Васілевіч (10.10.1878, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 9.3.1958),
савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1932). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). Кіраваў буд-вам першай у Расіі электрастанцыі на торфе («Электраперадача», цяпер ДРЭС імя Р.Э.Класона), Шатурскай ДРЭС, Дняпроўскай ГЭС і інш. З 1944 нам. дырэктара Энергет. ін-та АНСССР. Даследаваў энергет. рэсурсы краіны, пытанні рацыяналізацыі энергасістэм, эксплуатацыі магутных электрастанцый і інш.
Літ.:
А.В.Винтер. М.; Л., 1950;
Маркин А.Б. А.В.Винтер // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧАЎ Іван Іванавіч (н. 1.10.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел.вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). У 1965—67 працаваў у ім, з 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёлы, вывучэнні нормаў патрэб буйн. раг. жывёлы ў вітамінах і мінер. рэчывах, распрацоўцы рэцэптаў прэміксаў (вітамінна-мінер. дамешкаў) для свіней і буйн. раг. жывёлы, бялкова-вітамінна-мінер. дамешкаў і камбікармоў для высокапрадукцыйных кароў.
Тв.:
Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кормление высокопродуктивных коров. Мн., 1996 (разам з Богушам П.П., Пілюком М.У.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН Віктар Георгіевіч (29.3.1894, г. Яраслаўль, Расія — 9.4.1962),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар.АНБССР (1940), д-ртэхн.н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АНБССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.:
Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926;
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948;
Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953.