род кветкавых раслінсям. чайных. Каля 80 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі, Кітаі, Японіі. Культывуецца ў адкрытым грунце (Крым, Каўказ), аранжарэях, пакоях. Найб. пашырана К. японская (C. japonica), якая мае шмат гібрыдных форм.
Вечназялёныя дрэвы і кусты выш. 8—15 м. Лісце чаргаванае, простае, на кароткіх чаранках. Кветкі адзіночныя, пазушныя, чырвоныя, ружовыя, белыя, стракатыя, простыя ці махрыстыя. Плод — касцянка, каробачка або ягада. З лісця К. сасанква (C. sasanqua) атрымліваюць алей, які выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы, касметыцы, харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАРЭ́ЕЧНІК (Phalaris),
род кветкавых раслінсям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца К. канарскі (Ph. canariensis) і малы (Ph. minor) каля дарог, жылля і інш.
Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) выш. да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка. Кармавая (канарэечнае семя), харч., тэхн., алейная, лек. і дэкар. расліна; некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПЕРСЫ, каперцы,
капорцы (Capparis),
род кветкавых раслінсям. каперсавых. Каля 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных краінах абодвух паўшар’яў. Растуць найчасцей у засушлівых месцах. Найб. вядомыя К.: травяністыя (C. herbacea) і калючыя (C. spinosa).
Дрэвы, кусты, паўкусты і шматгадовыя травы. Лісце простае, чаргаванае з прылісткамі ў выглядае калючак. Кветкі (4—8 см у дыяметры), двухполыя, зігаморфныя, белыя, ружовыя, чырв., жоўтыя і інш. колераў, з вял. колькасцю тычынак. Плод — струкападобная сакавітая ягада. Харч. (кветкавыя бутоны, маладыя плады, верхавінкі парасткаў спажываюць у ежу), кармавыя, лек., фарбавальныя, алейныя і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБААНГІДРА́ЗА,
фермент класа ліяз, які каталізуе абарачальнае ўтварэнне вугальнай к-ты з двухвокісу вугляроду і вады. Металапратэід (мае атам цынку), малекулярная маса каля 30 000. Выяўлена ў жывёл, чалавека, раслін, бактэрый. Знаходзіцца ў эрытрацытах, клетках нырак, слізістай абалонцы страўніка, сятчатцы вока і інш. Рэгулюе кіслотна-шчолачную раўнавагу ў тканках і біял. вадкасцях. Адыгрывае важную ролю ў хуткім звязванні ці вызваленні вуглякіслага газу CO2 (напр., пры дыханні, сакрэцыі кіслага страўнікавага соку, пры падкісленні мачы ў нырках, утварэнні шкарлупіны яйца ў яйцаводах птушак і інш.). Інгібітары К. ўжываюцца пры лячэнні некат. сардэчна-сасудзістых і інш. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТРА́Н (Crambe) крамбе, род кветкавых раслінсям. крыжакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца ў стэпах, паўпустынях, на сухіх горных схілах. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны 6 відаў: кактэбельскі (C. koktebelica), Коча (C. kotschyana), прутападобны (C. juncea), прыморскі, або марская капуста (C. maritima), татарскі (C. tatarica), сэрцалісты (C. cordifolia).
Адна- ці шматгадовыя травы з развітым сцяблом, апушаным або голым. Лісце буйное, цэльнае, перыста-раздзельнае або выемчата-лопасцевае. Кветкі белыя. Плод — двухчленны струк. Некат. віды К. выкарыстоўваюцца як харч., маслічныя, крухмаланосныя, меданосныя і кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́Нсапраўдны, салодкі,
або ядомы (Castanea), род кветкавых раслінсям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К. пасяўны (C. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адна- або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Ёсць дэкар. расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРМЕ́К (Limonium),
род кветкавых раслінсям. плюмбагавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. Трапляюцца на засоленых узбярэжжах мораў і азёр, сухіх горных схілах. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К.: Бандуэлі (L. bonduellii), выемчаты (L. sinuatum), Гмеліна (L. gmelinii), Меера (L. meyeri), шыракалісты (L. platyphyllum).
Шмат- і двухгадовыя травы, радзей паўкусты выш. 10—15 см. Сцёблы ператварыліся ў бязлістыя галінастыя кветаносы, Лісце буйное, эліпса- або яйцападобнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, жоўтыя ў мяцёлчатых або шчыткападобных суквеццях. У каранях вял. колькасць дубільных рэчываў. Тэхн. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л (Cornus),
род кветкавых раслінсям. кізілавых. 4 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. і Усх. Еўропе, на Каўказе, у Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны К. мужчынскі (C. mas).
Лістападныя дрэвы або кусты выш. 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі двухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырв. мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя і таніданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́ЛЬНІК (Cotoneaster),
род кветкавых раслінсям. ружавых. 86 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукавана каля 40 відаў. Найб. вядомыя: К. аднакветны (C. uniflorus), бліскучы (C. lucidus), вастралісты (C. acutifolium), гронкакветны (C. krasnovi), лямцавы (C. tomentosus), суцэльнакрайні (C. integerrimus), чарнаплодны (C. melanocarpus).
Лістападныя і вечназялёныя кусты выш. да 3 м. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі пазушныя, дробныя, белыя, руховыя ў гронка- ці шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны, касцянкападобны, чырв. або чорны яблык з 2—5 костачкамі. Драўніна моцная і цвёрдая, ідзе на дробныя вырабы. Лек. і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПАРЫ́САВІК (Chamaecyparis),
род галанасенных раслінсям. кіпарысавых. 7 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі ў культуры 4 віды К.: гарохаплодны (C. pisifera), Лаўсона (C. lawsoniana), нутканскі (C. nootkatensis), тупалісты (C. obtusa).
Вечназялёныя аднадомныя кусты і дрэвы выш. 20—70 м. Парасткі плоскія з лускападобнай (у маладых дрэў іголкападобнай) крыжападобна размешчанай ігліцай. Мужчынскія кветкі яйцападобна-падоўжаныя, жоўтыя, жаночыя — амаль закругленыя з 6—8 лускавінкамі. Шышкі дыям. да 8 мм, шарападобныя, дравяністыя, з пукатай луской. Насенне дробнае, крылатае. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве, карабле- і самалётабудаванні. Дэкар. расліны.