раздзел алгебры, што вывучае матэм. палі (гл.Пале ў матэматыцы).
У матэматычнай фізіцы П.т. вывучае адлюстраванні мностваў каардынат прасторы і часу на адпаведныя мноствы функцый. Пры гэтым кожнаму пункту прасторы ў зададзены момант часу ставяцца ў адпаведнасць адна ці некалькі функцый — адна- ці многакампанентныя функцыі поля. Змены ў прасторы і часе функцый поля апісваюцца дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі — ураўненнямі поля, рашэнні якіх вызначаюць выразы функцый поля. П.т. павінна задавальняць патрабаванні інварыянтнасці адносна пераўтварэнняў універсальнай сіметрыі прасторы і часу, што забяспечваецца за кошт выкарыстання функцый з пэўнымі трансфармацыйнымі ўласцівасцямі пры пераходзе ад адной інерцыяльнай сістэмы адліку да другой. У адпаведнасці з гэтым вызначаюцца скалярныя (1-кампанентныя), вектарныя (3- і 4-кампанентныя), тэнзарныя і інш. палі. З дапамогай аперацыі дыферэнцавання ўводзяцца матэм. характарыстыкі палёў — градыент (для скалярнага поля), дывергенцыя і ротар (для вектарнага поля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ БЯСПЕ́КІ І ЛЯЧЭ́ННЯ,
меры, што назначаюцца судом у адносінах да псіхічна хворых, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні (злачынствы). Праводзяцца з мэтай папярэджання з боку гэтых асоб новых грамадска небяспечных дзеянняў, іх аховы і лячэння. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь такія меры ўжываюцца судом да асоб, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні ў стане бессвядомасці або захварэлі псіхічнай хваробай да пастановы прыгавору ці ў час адбыцця пакарання. Да гэтых мер адносяцца: прымусовы амбулаторны нагляд і лячэнне ў псіхіятра; прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы (аддзяленні) са звычайным, узмоцненым ці строгім наглядам. Змена і спыненне прымянення мер да псіхічна хворых ажыццяўляецца судом на аснове заключэння ўрачоў-псіхіятраў. У выпадку, калі злачынства ўчынена асобамі, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, суд пры наяўнасці мед. заключэння побач з пакараннем за ўчыненае злачынства можа прымяніць прымусовае лячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎСКАЯ ФІНІ́ФЦЬ,
вырабы з металу, дэкарыраваныя эмалямі (фініфцю) і размаляваныя празрыстымі вогнетрывалымі фарбамі; рускі нар.маст. промысел. Існуе з 18 ст. ў г. Растоў Яраслаўскай вобл. Эмаллю запаўняюць дробныя выемкі ці паглыбленні, створаныя тонкімі метал. перагародкамі, або наносяць, як і размалёўку, суцэльным слоем. У 18—19 ст. у тэхніцы Р.ф. выраблялі пераважна абразкі, партрэты і пейзажы. У канцы 19 ст. промысел заняпаў, адроджаны ў 1920-я г. Сучасныя майстры ф-кі «Растоўская фініфць». (В.Салдатава, І.Салдатаў, А.Кокін, В.Горскі, А.Ціхаў, А.Хауноў) вырабляюць пудраніцы, куфэркі, кулоны, завушніцы, брошкі і інш. Акаймаваныя ажурнай філігранню са светлага, цёмнага ці пазалочанага серабра, эмалевыя ўстаўкі аздабляюць акварэльна-празрыстай размалёўкай у выглядзе кветак, пейзажаў, мініяцюрных сюжэтных кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-ТУРЭ́ЦКІЯ ДАГАВО́РЫДагавор 1921 аб дружбе і братэрстве,
падпісаны 16 сак. ў Маскве. Паводле яго РСФСР адмовілася ад усіх нераўнапраўных дагавораў і пагадненняў Турцыі з Рас. імперыяй; да Турцыі адыходзілі раёны Карса, Ардахана і Артвіна; Нахічэванская вобл. ператваралася ў аўт. тэрыторыю пад пратэктаратам Азербайджана; бакі абавязаліся не дапускаць знаходжання на сваёй тэрыторыі арг-цый, якія мелі мэтай барацьбу супраць інш. боку. Дагавор меў важнае значэнне для перамогі Кемалісцкай рэвалюцыі 1920—23. Дагавор 1925 аб дружбе і нейтралітэце, падпісаны 17 снеж. ў Парыжы. Паводле яго ў выпадку ваен. выступлення супраць аднаго з бакоў адной ці некалькіх трэціх дзяржаў інш. бок абавязваўся захоўваць нейтралітэт у адносінах да першай. СССР і Турцыя абавязаліся ўстрымлівацца ад усякага нападу на інш. бок і не прымаць удзелу ні ў якім саюзе ці пагадненні, якія накіраваны супраць інш. боку. Дэнансаваны СССР у сак. 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВО́Е ПО́ЛЕ,
частка прасторы (абмежаваная ці неабмежаваная), у кожным пункце якой на змешчаны там матэрыяльны пункт (часціцу) дзейнічае вызначаная сіла. Характарыстыкі С.п. могуць залежаць толькі ад каардынат (стацыянарнае С.п.), ад каардынат і часу (нестацыянарнае С.п.) ці мець пастаяннае значэнне ва ўсіх пунктах С.п. (аднароднае С.п.), незалежнае ад каардынат і часу.
С.п., у якім работа сіл поля, што дзейнічаюць на рухомую часціцу, залежыць толькі ад пачатковага і канцавога месцазнаходжанняў гэтай часціцы і не залежыць ад віду яе траекторыі, наз. патэнцыяльным, кожны пункт якога характарызуецца пэўным значэннем патэнцыялу. Напр., гравітацыйнае поле, электрамагнітнае поле. Работу сіл такога поля можна выразіць праз патэнцыяльную энергію часціцы U(x, y, z): A = U(x1, y1, z1) − U(x2, y2, z2), дзе x1, y1, z1, і x2, y2, z2 — каардынаты пачатковага і канцавога пунктаў траекторыі часціцы адпаведна. Гл. таксама Поле фізічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́́МА КАМП’Ю́ТЭРНАГА ЗРО́КУ,
комплекс апаратна-праграмных сродкаў для ўводу даных з лічбавых оптыка-электронных прылад (фотаапаратаў, тэлевізійных ці відэакамер) і далейшай іх апрацоўкі з дапамогай вылічальнай тэхнікі.
На С.к.з. грунтуецца тэхналогія аўтам. ўстанаўлення адпаведнасці назіранага аб’екта (у т. л. 3-мернага) аб’ектам пэўнага віду ці класа (гл. Распазнаванне вобразаў). Асобны выпадак — аптычнае распазнаванне тэкставай (сімвальнай) інфармацыі, уведзенай з дапамогай сканераў і далейшае праграмнае пераўтварэнне даных з графічнай формы ў тэкставую. С.к.з. выкарыстоўваецца для кіравання робатамі, у лятальных і касм. апаратах, ахоўных прыладах і сістэмах і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах С.к.з. вядуцца ў Ін-тах Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Ваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЫЛІЯ́НА (італьян. siciliana літаральна — сіцылійская),
вакальная ціінстр.муз. п’еса, якая паходзіць, верагодна, ад сіцылійскага нар. танца або танц. песні. Муз. памер 6/8ці 12/8, тэмп умераны. Мае пераважна светлы, ідылічны характар. З 17—18 ст. пашырана ў еўрап.прафес. музыцы. Развівалася пераважна ў 2 кірунках: сузіральным (пастаральным; гл.Пастараль у музыцы) і засмучана-элегічным, які ў прафес. музыцы ўяўляе сабой псіхал. насычэнне, характарызуецца мноствам няўстойлівых гукаў у мелодыі. Пашырана ў творчасці І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, Л.Бетховена, уласціва творам Ф.Шапэна, Р.Шумана, С.Рахманінава, П.Хіндэміта, А.Анегера, І.Стравінскага, Г.Свірыдава, Дз.Шастаковіча, К.Караева, Ю.Шапорына. Рытмічная арганізацыя, блізкая да С., сустракаецца і ў бел. музыцы (напр., фінал 3-й «Сімфоніі ў стылі барока» і вак. цыкле А.Мдывані на вершы Г.Апалінэра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІЗА́ТАРЫпалімераў,
рэчывы, якія зніжаюць скорасці хім. працэсаў, што прыводзяць да старэння палімераў. Паводле прыроды агрэсіўных агентаў (кісларод, азон і інш.) ці фіз.хім. фактараў (святло, іанізавальнае выпрамяненне і інш.), уздзеяннем якіх абумоўлена старэнне палімераў і палімерных матэрыялаў, С. наз.антыаксідантамі, антыазанантамі, святлостабілізатарамі (фотастабілізатарамі), антырадаміі г.д. С. ўводзяць у палімеры на стадыі іх сінтэзу, перапрацоўкі ці ў гатовыя вырабы (наносяць на паверхню вырабу з раствору). Выкарыстанне С. запавольвае старэнне палімераў у 2—3 разы, а ў некаторых выпадках у сотні і тысячы разоў; часта для стабілізацыі палімераў выкарыстоўваюць камбінацыі некалькіх С. розных тыпаў, што больш эфектыўна ахоўвае палімер ад старэння, чым кожны са С. паасобку (гл.Сінергізм).
Функцыянальная схема электрычнага стабілізатара з адваротнай сувяззю: x — велічыня параметра, які стабілізуецца; x0 — апорная велічыня; a — каэфіцыент, які характарызуе работу параўнальнага прыстасавання; K — каэфіцыент узмацнення; S — кіравальнае ўздзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАСЦЕ́НЬ (Senecio),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 3 тыс. (паводле інш. звестак да 2 тыс.) відаў. Пашыраны ўсюды. Многія віды сукуленты, часта вырошчваюцца ў аранжарэях і пакоях. На Беларусі 15 відаў, з іх у Чырв. кнігу занесены 5: водны (S. aquaticus), дняпроўскі (S. borysthenicus), прыручайны (S. rivularis), прырэчны (S. fluviatilis), эрукалісты (S. erucifolius). Трапляюцца па схілах, на поймавых лугах, у хмызняках.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, ліяны, радзей кусты, паўкусцікі, невысокія дрэвы (напр., разеткавыя дрэвы афрыканскіх тропікаў выш. да 7 м). Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае ці перыстарассечанае, сцябловае сядзячае, прыкаранёвае на чаранках. Кветкі ў адзіночных кошыках або сабраныя ў гронка-, шчыткападобнае ці мяцёлчатае суквецце, жоўтыя, аранжавыя, чырв., пурпурныя, фіялетавыя. Плод — сямянка. Лек., фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЯ́ЧАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, якая ўзнікае ў выніку інтэрферэнцыі хваль, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках і маюць аднолькавую амплітуду і частату. У С.х., у адрозненне ад бягучай хвалі, энергія не пераносіцца, а адбываецца перапампоўванне аднаго віду энергіі ў другі, напр., кінетычнай у патэнцыяльную, эл. у магн. (адсюль назва).
С.х. ўзнікаюць пры адбіцці хваль ад перашкод ці неаднароднасцей у газападобным, вадкім ці цвёрдым асяроддзі, а таксама ў вакууме (для эл.-магн. хваль) пры накладанні адбітай і прамой хваль. Розныя ўчасткі С.х. маюць аднолькавую фазу і розныя амплітуды, залежныя ад рознасці фаз прамой і адваротнай хвалі. Пункты С.х. з максімальнай амплітудай ваганняў наз. пучнасцямі, з амплітудай, роўнай нулю, — вузламі. Адлегласць паміж суседнімі вузламі (пучнасцямі) роўныя λ/2, а паміж суседнімі вузлом і пучнасцю — λ/4, дзе λ — даўжыня бягучай хвалі. С.х. ўзнікаюць у ЗВЧ антэнах, хваляводах, рэзанатарах.