род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 1 від — Ч. трыснёгападобная (P. arundinacea). Пашырана ў Паўн. паўшар’і і Паўд. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ў поймах рэк на заліўных лугах, балотах. Разнавіднасць Ч. з белапаласатым лісцем пад назвай «шаўковая трава» культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 50—200 смз доўгімі паўзучымі каранямі. Сцёблы густааблісцелыя. Лісце шырокалінейнае, па краі і ўнізе вострашурпатае. Каласкі аднакветкавыя, бледна-фіялетавыя, сабраныя ў аднабокую галінастую мяцёлку даўж. 5—20 см. Плод — зярняўка. Кармавая і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУ ЮАНЬЧЖА́Н (храмавае імя Тайцзу; 1328—98),
кітайскі імператар [1368—98], заснавальнік дынастыі Мін. З сям’і арандатара. У юнацтве быў будыйскім манахам. У 1352 у ходзе «Чырвоных войск паўстання» ўступіў у атрад паўстанцаў супраць манг. дынастыі Юань, з 1356 узначаліў увесь рух. Аб’яднаў пад сваёй уладай большасць зямель Кітая. У 1368 абвясціў сябе імператарам новай дынастыі (Мін), яго войскі занялі г. Даду (Пекін) і зверглі дынастыю Юань. Садзейнічаў аднаўленню эканомікі, найперш сельскай гаспадаркі, увёў фіксаваны зямельны падатак, аднавіў і пашырыў ірыгацыйную сетку, змагаўся са злоўжываннямі чыноўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖ (Spinus, або Carduelis, spinus),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Жыве пераважна ў мяшаных драбналіста-яловых лясах.
Даўж. да 13 см, маса да 14 г. Апярэнне самца зеленавата-жоўтае з цёмнымі стракацінамі, на галаве чорная «шапачка» і чорная пляма пад дзюбай. Крылы і хвост чорныя з жоўтымі палоскамі. Брушка белае. Самка шэра-зялёная са стракацінамі. Дзюба канічная, кароткая. Нясе 3—6 яец. Корміцца насеннем елкі, бярозы, вольхі, дзікіх траў, дробнымі насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮАЙКА́Й («Братэрства»),
рабочая арг-цыя ў Японіі ў 1912—21 (20 тыс.чл. у 1920). Створана праварэфармісцкім рабочым лідэрам Б.Судзукі пры ўдзеле капіталіста Э.Сібудзава з мэтай арг-цыі ўзаемадапамогі і культ.-асв. работы сярод рабочых, наладжвання класавага супрацоўніцтва паміж імі і прадпрымальнікамі. Пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі яна пачала пераходзіць ад класавага супрацоўніцтва да тактыкі барацьбы рабочых за свае сац.-эканам. і паліт. правы. У 1919 Ю. рэфармавана ў федэрацыю прафсаюзаў, якая з 1921 наз. Ніхон рода садамэй (Японская федэрацыя працы, распушчана ў 1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЖНА-САХАЛІ́НСК,
горад, цэнтр Сахалінскай вобл. Расіі, на р. Сусуя. Засн. ў 1882 як с. Уладзіміраўка. У 1905—45 у складзе Японіі (пад назвай Таёхара). З 1946 сучасная назва. 180 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт.
Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Металіст», цеплавозавагонарамонтны з-д), мэблевая, лёгкая, харч., у т. л. рыбакансервавая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сахалінскі ін-т біялогіі мора, ін-т марской геалогіі і геафізікі Далёкаўсх. цэнтра Рас.АН. Пед.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Музеі: краязнаўчы, мастацкі. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗА́ТЫ,
у старажытнаіранскай рэлігіі і міфалогіі клас божастваў — памочнікаў вярх. бога Ахурамазды: бог сонца і справядлівасці Мітра, багіня вады і ўрадлівасці Ардвісура Анахіта, бог вайны і перамогі Верэтрагна і інш. божаствы, ніжэйшыя рангам за Ахурамазду і 6—7 божастваў з яго найбліжэйшага акружэння, што сімвалізуюць дух святасці, добрую думку, ісціну, уладу, набожнасць, цэласнасць, бессмяротнасць і вядомы пад агульнай назвай Амеша Спента. У больш шырокім значэнні як «бажаство», «нябесны жыхар», тэрмін «Я.» абазначаў не толькі ўласна Я., але і самога Ахурамазду разам з Амеша Спента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́БА-ІЗРА́ІЛЬСКАЯ ВАЙНА́ 1948—49, Палесцінская вайна,
вайна паміж араб. краінамі (Іарданія, Егіпет, Ірак, Сірыя, Ліван) і Ізраілем у маі — студз. 1949. Звязана з вырашэннем палесцінскага пытання. Рэзалюцыя Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 прадугледжвала стварэнне на тэр. Палесціны араб. (11,1 тыс.км²) і яўр. (14 тыс.км²) дзяржаў. Вялікабрытанія 14.5.1948 адмовілася ад мандата на Палесціну, а Ізраіль абвясціў сваю незалежнасць. 15.5.1948 сем араб. краін (у т. л. Саудаўская Аравія і Йемен, хоць яны не ваявалі) абвясцілі Ізраілю вайну. У ходзе баявых дзеянняў араб. часці (30 тыс.чал.) заваявалі шэраг населеных пунктаў Ізраіля і наблізіліся да Іерусаліма і Тэль-Авіва. Па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН 11 чэрв. падпісана перамір’е. Ізраіль пасля закупак зброі і баявой тэхнікі за мяжой, прыбыцця новых імігрантаў павялічыў армію з 67 да 120 тыс.чал. 15.10.1948 ён аднавіў ваен. дзеянні і на працягу 2 месяцаў перанёс баі на тэр. Егіпта і Лівана. Пад націскам Вялікабрытаніі кароль Егіпта Фарук пагадзіўся на перамір’е. 7.1.1949 баявыя дзеянні спынены, у лют.—ліп. 1949 заключана перамір’е. У выніку вайны Ізраіль заняў дадаткова 6,7 тыс.км²араб. зямель і зах.ч. Іерусаліма. Гэтыя землі вымушаны былі пакінуць 900 тыс. арабаў. Зах. бераг р. Іардан і ўсх.ч. Іерусаліма засталіся пад уладай Іарданіі, а сектар Газа — Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКУПНА́Я АПЕРА́ЦЫЯ,
дзяржаўная крэдытная аперацыя па выкупе сялянамі зямлі ў Рас. імперыі, састаўная частка сялянскай рэформы 1861. Паводле яе ўмоў селянін меў права выкупіць сядзібны ўчастак без згоды памешчыка, а палявы надзел — са згоды памешчыка. Выкупны кошт надзельнага ўчастка вызначаўся шляхам капіталізацыі з 6% гадавога грашовага аброку. Фактычна сяляне выкуплялі не зямлю, а феад. павіннасці, г.зн. асабістую свабоду. 20—25% выкупнога кошту селянін выплачваў памешчыку адразу пры заключэнні выкупной здзелкі. На астатнія 75—80% давалася пазыка на 49 гадоў (па 6% штогод).
Абавязковы выкуп на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве ўведзены ў 1863 (у інш. рэгіёнах Расіі з 1883). Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян ім вярнулі частку адрэзкаў і паменшылі выкупныя плацяжы. Рэв. сітуацыя ў канцы 1870 — пач. 1880-х г., значны недабор выкупных плацяжоў зноў прымусілі царскі ўрад на пач. 1880-х г. крыху скараціць памеры выкупу ў шэрагу рэгіёнаў (на Беларусі — у Магілёўскай губ., у Віцебскім і Гарадоцкім пав. Віцебскай губ.).
Пад уплывам рэв. падзей 1905 урад быў вымушаны адмяніць выкупныя плацяжы. Выкупная аперацыя фактычна азначала рабаванне сялян памешчыкамі і царызмам. У 1861—1906 б. памешчыцкія сяляне 5 зах. губерняў Расіі заплацілі 170 млн.руб. выкупу. У выніку дзяржава атрымала даходу каля 100 млн.руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛАКРУА́ (Delacroix) Эжэн (26.4.1798, Сен-Марыс, каля Парыжа — 13.8.1863),
французскі жывапісец і графік. Лідэр франц.рамантызму. Вучыўся ў П.Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т.Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П.П.Рубенса), сучасны англ. жывапіс (Дж.Констэбл). Творам Д. ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі святлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў падтур. ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У.Шэкспіра, І.В.Гётэ, В.Скота і інш. («Таса ў доме звар’яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»), Аўтар твораў на тэмы Франц. рэвалюцыі 1789—99 і нац. гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нац. быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт; 1829; «Ф.Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манум. жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАГРУПО́ЎКІ МАЛЕКУЛЯ́РНЫЯ,
хімічныя рэакцыі, у выніку якіх змяняецца ўзаемнае размяшчэнне атамаў у малекуле, пазіцыя і кратнасць кратных сувязей. Большасць П.м. прыводзіць да змянення саставу рэчыва і суправаджаецца вылучэннем ці далучэннем малекул вады, галагенавадародаў і інш. П.м., якія адбываюцца без змены саставу рэчыва, наз.ізамерызацыяй.
Асн. тыпы П.м.: міжмалекулярныя, пры якіх група атамаў або атам, што мігрыруе, поўнасцю аддзяляецца ад адной малекулы і далучаецца да аднаго з атамаў такой жа інш. малекулы; унутрымалекулярныя, пры якіх група (атам) мігрыруе ад аднаго да другога атама ў межах адной малекулы рэчыва. П.м. наз. па рэчывах, што ўдзельнічаюць у іх, або па імю вучонага, які адкрыў рэакцыю, напр., пінакалінавая перагрупоўка — унутрымалекулярнае ператварэнне 1,2-дыолаў (пінаконаў), пераважна трацічных, у кетоны (пінакаліны) пад уздзеяннем кіслот (напр., сернай), якая суправаджаецца міграцыяй аднаго з замяшчальнікаў да суседняга атама вугляроду; перагрупоўка Бекмана — ізамерызацыя аксімаў у аміды кіслотпад уздзеяннем кіслотных агентаў (серная к-та, олеум), адкрыта ням. хімікам Э.О.Бекманам (1886). Многія П.м. выкарыстоўваюць у прамысл. працэсах, напр., перагрупоўку Бекмана — у вытв-сці капрону, бензідзінавую перагрупоўку — для атрымання азафарбавальнікаў.