ПІСАРЭ́НКА (Мікалай Пятровіч) (н. 11.9.1926, с. Ніколіна-Балка Пятроўскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1977), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі каап. ін-т (1956), дзе і працаваў (у 1966—73 і 1978—80 прарэктар). У 1973—78 у Ін-це эканомікі АН СССР. З 1980 у Гомельскім каап. ін-це (рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканомікі і планавання нарыхтовак с.-г. прадукцыі, вытв. адносін у сельскай гаспадарцы.

Тв.:

Экономика, организация и планирование заготовок продукции сельского хозяйства. 2 изд. М., 1988.

т. 12, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́Ў (Васіль Фёдаравіч) (26.3.1903, г. Чэбаксары, Чувашская Рэспубліка, Расія — 5.7.1990),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1954), праф. (1955). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Казанскі вет. ін-т (1926). У 1937—73 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекц. хвароб жывёлы. Даследаваў імунагенез пры адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.

Тв.:

Рожа свиней: (Краткий очерк этиологии, эпизоотологии, патогенеза и терапии в современном освещении). Мн., 1963;

Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. Мн., 1971 (у сааўт.).

т. 13, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЧКО́ЎСКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 9.5.1938, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гельмінталогіі і біяхім. фармакалогіі. Д біял. н. (1986), праф. (1990). Скончыла БДУ (1960). З 1960 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па біяхім. фармакалогіі, гісталогіі і гістахіміі пры гельмінтозах птушак і млекакормячых, матэм. метадах у эксперым. гельмінталогіі.

Тв.:

Ответные реакции тканей.млекопитающих и птиц при воздействии некоторых антигельминтных соединений // Морфогенез органов и регулирующих систем в норме и эксперименте: Сб. науч. тр. Мн., 1985;

Нематоды и антигельминтные средства. М., 1994 (разам з Ю.​К.​Богаяўленскім, М.​В.​Чэбышавым).

т. 13, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЎБА (Яўген Аляксеевіч) (н. 1.4.1949, в. Андрушоўшчына Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1999), праф. (2001). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Гомельскім ун-це (з 1977 заг. кафедры). З 1979 у Гродзенскім ун-це (у 1994—98 заг. кафедры; у 1980—86, 1992—94 і з 1998 прарэктар). Навук. працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.

Тв.:

Высшая математика. Гродно, 2000 (разам з С.​А.​Мінюком);

Интерполяция и ряды Фурье в рациональной аппроксимации. Гродно, 2001.

т. 13, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДО́Й (Аркадзь Барысавіч) (24.10.1934, Мінск — 29.11.1998),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1958). З 1959 у Ін-це фотабіялогіі. Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біясінтэзе хларафілу, механізмах фарміравання хларафілавых кампанентаў пігмент-бялковых комплексаў фотасінтэтычных мембран, узаемным ператварэнні хларафілаў а і в; выявіў існаванне двух тыпаў цэнтраў біясінтэзу хларафілу.

Тв.:

Заключительные стадии образования хлорофилла // Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза. Мн., 1988;

Analysis of the chlorophyll biosynthetic system in a chlorophyll b-less barley mutant (разам з Р.​А.​Шчарбаковым) // Photosynthesis research. 1998. Vol. 58, №1.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУКЦЯШЭ́ЛЬ (Алег Сцяпанавіч) (н. 27.5.1941, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д тэхн. н. (1987), праф. <1989). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1995). Скончыў БПІ (1963). З 1965 у БПА (з 1990 заг. кафедры). Распрацаваў тэорыю аптымальнага кіравання сілавымі агрэгатамі аўтатрансп. сродкаў, тэорыю аналізу і сінтэзу мікрапрацэсарных сістэм аўтам. кіравання ступеньчатымі трансмісіямі, метадалогію і алгарытмы аўтаматызаванага праектавання сістэм аўтам. пераключэння перадач.

Тв.:

Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.);

Автомобили: Конструкция. конструирование и расчет. Трансмиссия. Мн., 1985 (у сааўт.);

Автомобили: Испытания. Мн., 1991 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́РЧАНКА (Міхась) (Міхаіл Рыгоравіч; 14.11.1907, в. Хварасцяны Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.7.1981),

бел. літ.-знавец і крытык. Д філал. н. (1956), праф. (1957). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Бел. вышэйшы пед. ін-т (1932). У 1935—41 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі, з 1943 у БДУ (у 1944—52 і 1955—71 дэкан філал. ф-та). Друкаваўся з 1930. Даследаваў станаўленне рэалізму ў бел. л-ры 19 — пач. 20 ст. («На шляхах да рэалізму», 1958; «Па шляху рэалізму», 1959), узаемасувязі бел. л-ры з л-рамі славян («Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.», 1958; «Славянская супольнасць», 1963; «Яднанне братніх літаратур», 1974), стараж. бел. л-ру і фальклор, творчасць Ф.​Багушэвіча, Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча, Цёткі, З.​Бядулі, А.​Гаруна, Ядвігіна Ш., М.​Танка, П.​Панчанкі, А.​Куляшова, М.​Горкага, М.​Гогаля, М.​Някрасава, Т.​Шаўчэнкі, А.​Міцкевіча і інш. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ («Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры», 1956; «Беларуская вусна-паэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Беларуская народна-паэтычная творчасць», 1979).

Тв.:

А.​М.​Горкі і беларуская літаратура. Мн., 1951;

Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры. Мн., 1952;

Жывая спадчына. Мн., 1977;

Літаратурнае пабрацімства славян. Мн., 1984.

І.​У.​Саламевіч.

М.Ларчанка.

т. 9, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА Ў ПЕТРАГРА́ДЗЕ ПА АКАЗА́ННІ ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́,

дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусв. вайну. Існавала з студз. 1916 да пач. 1918. Заснавальнікі Б.​І.​Эпімах-Шыпіла, Ч.​І.​Родзевіч, А.​П.​Ярэміч, У.​Ф.​Міткевіч. На чале т-ва быў камітэт (старшыня Л.​С.​Сеўрук, нам. старшыні Ярэміч і М.​І.​Мігай, сакратар Э.​А.​Будзька). Т-ва аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для бел. студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэр., дзе знаходзіліся бежанцы. У снеж. 1917 перавыбраны камітэт т-ва, у яго ўвайшлі члены Бел. с.-д. рабочай партыі (А.​Р.​Чарвякоў, А.​Х.​Усціловіч і інш.). Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята.

В.​У.​Скалабан.

Лістоўка, выдадзеная Беларускім таварыствам у Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916.

т. 2, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРО́ЧКА (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. паэт, літ.-знавец, крытык, празаік, перакладчык. Д філал. н. (1981). Скончыў БДУ (1956). З 1966 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1949. Першы зб. паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958). У паэзіі Арочкі спалучаюцца лірызм, задушэўнасць інтанацый, роздум пра мінулае Бацькаўшчыны, трагізм вайны, што апаліла маленства паэта, складаныя праблемы сучаснасці (зб. «Ветраломная паласа», 1962; «Крылатае семя», 1967; «Кветкі бяссмертніка», 1972; «Матчына жыта», 1978; «Падземныя замкі», 1986). Адрадзіў ў сучаснай бел. л-ры жанр драм. паэмы («Курганне», 1980; «Крэва», 1982; «Шляхі і краты», 1984; «Судны дзень Скарыны», 1991). Аўтар аповесці «Хай расце маладая таполя» (1963), зб. вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964). Даследуе сучасную бел. паэзію, жанр паэмы, літ. ўзаемасувязі (кн. «Валянцін Таўлай», 1969; «Сучасная беларуская паэзія», 1976; «Беларуская савецкая паэма», 1979; «Максім Танк», 1984; «Пад высокай зоркай: Паэзія М.​Ю.​Лермантава ў творчым лёсе Аркадзя Куляшова», 1990).

Тв.:

Колас на ржышчы: Выбр. Мн., 1980;

Памяць зярнятаў: Выбр. Мн., 1991.

І.​У.​Саламевіч.

М.Арочка.

т. 1, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫГО́НІС (Генрых Юр’евіч) (20.5.1889, в. Пабяржэ Вільнюскага р-на, Літва — 4.11.1955),

бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1941). У 1908—15 працаваў у антрэпрызах на Д.​Усходзе, у 1917—19 у т-рах Петраграда. У 1919 у Першым т-ве бел. драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я.​Купалы). З 1920 у Бел. т-ры імя Я.​Купалы. Акцёр яркай сцэн. індывідуальнасці; яму былі ўласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драм. афарбоўка роляў. Створаныя ім нар. характары адметныя сакавітым гумарам, нац. каларытам: Даніла («На Купалле» М.​Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е.​Міровіча), Мікола («Салавей» З.​Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э.​Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод інш. значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У.​Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш.

Г.Грыгоніс. Мастак М.​Філіповіч. 1927.
Г.Грыгоніс у ролях Журдэна (злева) і Нічыпара.

т. 5, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)