СІНЬКО́ВА Людміла Дзмітрыеўна (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Дачка Дз.Я.Бугаёва. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2001). Скончыла БДУ (1981), з 1984 працуе ў ім (з 1999 заг. кафедры). Даследуе бел. л-ру ў кантэксце сусв., заканамернасці і асаблівасці развіцця бел. л-ры ў 20 ст.: «Беларуская проза XX ст.: дынаміка жанравых структур», «Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы» (абедзве 1996) і інш. Адна са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996), аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў для школы і ВНУ. Друкуецца падпсеўд. Корань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТУІРО́ЎКА (франц. tatouer татуіраваць, зпалінез.),
нанясенне на цела чалавека ўзораў і малюнкаў шляхам наколвання на скуры драўлянай, касцяной ці метал. іголкай і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца. У першабытных народаў Т. была знакам роду, племя, татэма (у цемнаскурых замянялася рубцаваннем). Звычай татуіравання ў час ініцыяцый меў сімвалічны і магічны (засцерагальны) характар; у Еўропу завезены маракамі зПаўн.-Усх. Азіі. Т. захавалася як упрыгожанне, памятны знак, пашырылася ў 21 ст. як т. зв. нацельны жывапіс. Т. наз. таксама ўзоры і малюнкі, нанесеныя на скуру.
кіраўнік рэв. арг-цыі ў Бразіліі ў 1780-я г. Калі быў на партуг.ваен. службе, далучыўся да сакрэтнага т-ва, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ліберальнай інтэлігенцыі і афіцэрства. Пад яго кіраўніцтвам арг-цыя падрыхтавала змову з мэтай антыпартуг. паўстання з наступным абвяшчэннем незалежнай Бразільскай рэспублікі. У маі 1789 Т. і інш. змоўшчыкі арыштаваны партуг. ўладамі. Т., як кіраўнік змовы, пакараны смерцю. У Бразіліі Т. шануецца як заснавальнік руху за незалежнасць Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР ВСПУЛЧЭ́СНЫ», Сучасны тэатр. Засн. ў 1946 у г. Лодзь (Польшча) як «Тэатр Камеральны», з 1949 дзейнічае ў Варшаве пад сучаснай назвай. У 1954—57 аб’яднаны з«Тэатрам Нарадовым». У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і гал. рэжысёр Э.Аксер. У рэпертуары пераважна творы сучаснай польскай (Л.Кручкоўскі, Е.Шаняўскі, С.Мрожак і інш.) і сусв. (С.Бекет, Т.Уайлдэр, Б.Брэхт, М.Фрыш, Э.Іанеска, Э.Олбі і інш.) драматургіі. Ставяцца і класічныя п’есы (У.Шэкспір, І.В.Гётэ, А.Чэхаў, А.Фрэдра, А.Міцкевіч і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАЗО́НД (ад фера... + зонд),
прылада для выяўлення магнітнага поля і вымярэння яго напружанасці. Мае адчувальны элемент, які ўяўляе сабой ферамагн. асяродак (звычайна зпермалою) з 2 абмоткамі (узбуджэння і вымяральнай).
Прынцып дзеяння грунтуецца на зменах магн. стану асяродка пад уплывам знешняга пастаяннага магн. поля і ўзнікнення эрс індукцыі, залежнай ад яго напружанасці, а таксама ад арыентацыі асяродка адносна магн. поля. Выкарыстоўваецца пры касм. і геафіз. даследаваннях (як састаўная частка каэрцытыметраў, магнітометраў і інш.), сістэмах кантролю за якасцю прадукцыі (гл.Магнітная дэфектаскапія), у медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),
герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОНТ НАЦЫЯНА́ЛЬНАГА ВЫЗВАЛЕ́ННЯ (ФНВ); алжырская паліт. партыя, якая ў 1954—62 узначальвала узбр. барацьбу алжырцаў супраць франц.калан. панавання. Створаны 1.11.1954. У 1962—92 — кіруючая партыя ў Алжыры. У 1962—65 пад кіраўніцтвам А.Бен Белы праводзіў курс на сацыяліст. пераўтварэнні. З прыходам у 1965 да кіраўніцтва ФНВ Х.Бумедзьена перайшоў на больш памяркоўныя пазіцыі. Нар. хваляванні ў 1987 прымусілі кіраўніцтва ФНВ на чале з Ш.Бенджэдзідам пачаць дэмакратызацыю паліт. рэжыму. У студз. 1992 пасля перамогі ісламістаў на парламенцкіх выбарах кіраўніцтва ФНВ перадало ўладу ваенным. Цяпер апазіцыйная партыя Алжыра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙДАРАБА́Д,
княства ў Індыі ў 18—20 ст. Узнікла ў 1724, калі мясц. намеснік Вялікіх Маголаў абвясціў сябе незалежным правіцелем (нізамам). У 1798 нізам Х. падпісаў дагавор зангл.Ост-Індскай кампаніяй, паводле якога прызнаў сябе васалам кампаніі (з 1858 — брыт. кароны). Найбуйнейшае васальнае княства ў складзе Брыт. імперыі. Пасля абвяшчэння ў 1947 незалежнасці Індыі правіцель-мусульманін працівіўся далучэнню Х. да Індыі, але пад націскам індуісцкай большасці вымушаны быў гэта зрабіць. У 1950—56 аднайм. штат Індыі. У 1956 скасаваны, яго тэр. падзелена паміж штатамі Андхра-Прадэш, Майсур і Бамбей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦІ́НСКАЯ БІ́ТВА 1673.
Адбылася 11 ліст. каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскам Рэчы Паспалітай пад камандаваннем вял. кароннага гетмана Я.Сабескага (каля 40 тыс.чал.) і войскам Турцыі на чале з Гусейнам-пашою (каля 35 тыс.чал.) у час вайны 1672—76 супраць Турцыі. У выніку бітвы тур. армія знішчана (яна атабарылася за ўмацаваннямі старога лагера войска Рэчы Паспалітай, што застаўся з часоў Хацінскай бітвы 1621). Перамога садзейнічала абранню ў 1674 на трон Рэчы Паспалітай Сабескага (гл.Ян III Сабескі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Мікалай Палікарпавіч (7.7.1915, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна — 12.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Камандаваў спец. групай 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваен. флатыліі. У ліп. 1944 дэсантны атрад на чале з малодшым лейт. Ч. высадзіўся на процілеглы бераг р. Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на. Маракі пад агнём праціўніка пераадолелі драцяную загароду і міннае поле, замацаваліся і забяспечылі высадку асн. сіл дэсанта. Ч. загінуў у баі за в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Помнік у в. Дарашэвічы.