МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),

бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц. хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д мед. н. (1909). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.

Тв.:

Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.

т. 10, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКЕ́ВІЧ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 1.8.1953, в. Быкаўка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.матэм. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1974), дзе і працуе (з 1995 прарэктар, з 1997 рэктар). Навук. працы па спектраскапіі біяарган. малекул. Распрацаваў на аснове мадыфікаваных тонкіх плёнак серабра і золата новыя тыпы субстратаў для спектраскапіі, ўзмоцненай паверхняй.

Тв.:

ГКР-активные субстраты на основе тонких серебряных пленок, отожженных при высоких температурах: сравнительное изучение методами атомно-силовой микроскопии и спектроскопии гигантского комбинационного рассеяния (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1996. Т. 81, № 1.

т. 10, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУСЕ́ВІЧ (Павел Аляксеевіч) (н. 15.7.1930, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д хім. н. (1990). Скончыў БДУ (1955), дзе працаваў у 1958—94 (у 1978—89 заг. лабараторыі НДІ фіз.-хім. праблем). Навук. працы па сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей сінт. палімераў. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння.

Тв.:

Защита синтетических и биологических полимеров от деструкции с помощью аминопроизводных ортобензохинона // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1984. № 4.

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЛЬНІЧЭ́НКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 20.10.1939, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д мед. н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.

Тв.:

Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разам з Т.​Ф.​Вінаградавай, В.​П.​Максімавай);

Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);

Профилактика стоматологических заболеваний. Мн. 1990.

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНАКО́Ў (Анатоль Пятровіч) (н. 5.4.1936, г. Запарожжа, Украіна),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д тэхн. н. (1998). Скончыў Запарожскі машынабуд. ін-т (1958). Працаваў на з-дах Украіны, з 1965 на Магілёўскім аўтамаб. з-дзе, з 1981 у Магілёўскім машынабуд. ін-це (з 1998 праф.). Навук. працы па фінішнай абразіўнай і ўмацавальнай пнеўмавібрадынамічнай апрацоўцы загатовак.

Тв.:

Упрочняющая обработка нежестких деталей в машиностроении. Мн., 1986 (разам з П.​І.​Яшчарыцыным);

Технологические основы пневмовибродинамической обработки нежестких деталей. Мн., 1995 (разам з А.​А.​Бунасам).

т. 10, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЯ ПАСТЭ́РАЎСКАЯ СТА́НЦЫЯ,

медыцынская ўстанова ў Мінску, якая займалася вырабам антырабічнай (супраць шаленства) вакцыны, правядзеннем антырабічных прышчэпак, дыягнастычным даследаваннем жывёл на шаленства і барацьбой з эпідэміямі; была таксама навукова-практычным цэнтрам па падрыхтоўцы ўрачоў для Мінскай губ. Адкрыта 2.2.1911. Пры станцыі працавалі хіміка-бактэрыял. і суд.мед. лабараторыі. Займалася таксама н.-д. дзейнасцю (даследавалі бактэрыялогію туберкулёзнай палачкі, хворых на малярыю). З лета 1920 да ліп. 1922 не дзейнічала. У 1924 станцыя пераўтворана ў пастэраўскае аддзяленне Бактэрыял. (Пастэраўскага) ін-та (зараз Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).

т. 10, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНЮ́К (Сцяпан Андрэевіч) (Н. 25.2.1948, в. Крывіца Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969). З 1978 у Гродзенскім дзярж. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дынамічных сістэм, якаснай тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацаваў крытэрыі кіравальнасці, назіральнасці і паўнаты лінейных сістэм розных тыпаў; алгарытмы аптымізацыі, фільтрацыі і рашэння некаторых класаў задач.

Тв.:

О решении некоторых задач оптимального управления для линейных систем функционально-дифференциальных уравнений (разам з В.​К.​Бойкам) // Изв. РАН. Теория и системы управления. 1998. № 4.

т. 10, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЦЮ́РЫЧ (Георгій Сямёнавіч) (н: 5.4.1952, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. і праф. (1998). Скончыў Мазырскі пед. ін-т (1976). З 1987 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па лазернай фотаакустычнай спектраскапіі, крышталяоптыцы, крышталеакустыцы. Распрацаваў фенаменалагічную тэорыю лазернай генерацыі гуку ў гіратропных, магнітаактыўных і інш. асяроддзях.

Тв.:

Определение оптических параметров поглощающих гиротропных кристаллов фотоакустическим методом (разам з Б.​В.​Бокуцем) // Кристаллография. 1987. Т. 32, вып. 4;

Фотоакустическое преобразование в нелинейных гиротропных кристаллах типа силленита // Журн. технич. физики. 1989. Т. 59, вып. 9.

М.​П.​Савік.

т. 10, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛЁЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 30.9. 1954, Мінск),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д тэхн. н. (1993), праф. (1995), Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў БПІ (1979), дзе і працаваў. З 1988 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па эл.-фіз. уласцівасцях цепланосьбітаў і распрацоўцы сістэм дыягностыкі іх стану.

Тв.:

Контроль пароводяных потоков диэлькометрическим методом // Теплоэнергетика. 1990. № 8;

Методика расчета электрофизических свойств водного теплоносителя в широком диапазоне параметров состояния при различных частотах // Изв. вузов и ЭО СНГ. Энергетика. 1992. № 5—6.

т. 11, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛЯ́РЧЫК (Сцяпан Рыгоравіч) (н. 8.1.1943, в. Азярцо Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. радыёфізік. Д тэхн. н. і праф. (1988). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966). З 1967 у БДУ. Навук. працы ў галіне электронікі, інфарматыкі. Распрацаваў метады і алгарытмы лікавага мадэліравання мікраэлектронных структур, разліку параметраў паўправадніковых элементаў, аўтаматызаванага схематэхн. праектавання інтэгральных схем.

Тв.:

Экстремальные задачи при схемотехническом проектировании в электронике. Мн., 1976 (разам з І.​П.​Наранковым, С.​Р.​Івановым);

Интегральная схемотехника. Мн., 1983;

Численное моделирование микроэлектронных структур. Мн., 1989.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)