перадача арандатарам са згоды арэндадаўцы арандаванай маёмасці ў паднаём іншай асобе Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь дагавор С. не можа быць заключаны на тэрмін, які перавышае тэрмін дагавору арэнды. Адказным па дагаворы С. перад арэндадаўцам застаецца арандатар. Да дагавораў С. дастасоўваюцца правілы аб дагаворы арэнды, калі іншае не прадугледжана законам. Датэрміновае спыненне дагавора арэнды цягне за сабой і спыненне заключанага ў адпаведнасці з ім дагавора С. Субарандатар у гэтым выпадку мае права на заключэнне з арандатарам дагавора арэнды на маёмасць, якая знаходзілася ў яго карыстанні ў адпаведнасці з дагаворам С., у межах астатняга тэрміну С. на ўмовах, адпаведных умовам спыненага дагавора арэнды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМІЗО́РАВА Ніна Львоўна (н. 15.10.1956, г. Крывы Рог, Украіна),
расійская балерына. Засл. арт. Украіны (1977). Нар.арт. Расіі (1985). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1975). З 1975 у Кіеўскім т-ры оперы і балета імя Шаўчэнкі, з 1978 — у Вял. т-ры ў Маскве. Танец С. вылучаецца чысцінёй ліній, дакладнасцю малюнка, маштабнасцю рухаў. Першая выканаўца партый Феі («Драўляны прынц» Б.Бартака), Розы («Маленькі прынц» Я.Глебава), Дульцынеі, Альдонсы («Рыцар журботнага вобраза» Р.Штрауса). Сярод інш.: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія, Эгіна («Спартак» А.Хачатурана). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1977, Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СКІ СУД,
грамадскі орган, які выбіраецца ў працоўных калектывах, навуч. установах, вайск. часцях, пры домакіраўніцтвах, сельскіх населеных пунктах і пасёлках адкрытым галасаваннем на агульных сходах калектываў. Парадак арганізацыі і дзейнасці Т.с. рэгламентуецца Палажэннем пра Т.с., зацверджаным Вярх. Саветам БССР 29.3.1977 (з наступнымі зменамі і дапаўненнямі). Т.с. разглядае справы пра парушэнні прац. дысцыпліны (прагул. спазненне), матэрыялы абадм. парушэннях, а таксама некаторыя грамадз. справы (спрэчкі жыльцоў па выкарыстанні камунальнай уласнасці і аплаце камунальных паслуг, маёмасныя спрэчкі паміж грамадзянамі на невял. суму і інш.). Т.с. правамоцны ўжываць да парушальнікаў меры грамадскага ўздзеяння, ускласці грашовы штраф пэўных памераў і інш. спагнанні, прадугледжаныя Палажэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўн. Ірландыі. З 1975 дэп.Паўн.-Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай арг-цыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. З 1977 чл.гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. З 1990 дэпутат брыт. парламента. З вер. 1997 вёў перагаворы з гал. арг-цыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Дж.Х’юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.-ірл. міжрэліг. канфлікту. З чэрв. 1998 прэм’ер-міністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1998 (з Х’юмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭД-ЮНІЯНІ́ЗМ,
1) назва руху трэд-юніёнаў.
2) Тэрмін, які азначае плынь у рабочым і прафс. руху. Узнік у канцы 18 ст. ў Вялікабрытаніі. Цэнтральнае месца ў ідэалогіі Т.-ю. займае палажэнне аб неабходнасці сістэм. паляпшэння сац.-эканам., прававых, культ. умоў жыцця рабочых шляхам правядзення рэформ, без радыкальных пераўтварэнняў існуючага сац.-эканам. і грамадскага парадку. Філас. аснова — эвалюцыянізм у развіцці грамадства. У 19 ст. шырока распаўсюджаны ў шэрагу краін Еўропы і ЗША. У Расіі праваднікамі ідэалогіі Т.-ю. былі прыхільнікі «эканамізму». Яго ідэі выкарыстоўвалі тэарэтыкі «рыначнага сацыялізму» і «дэмакратычнага сацыялізму», «грамадства ўсеагульнага дабрабыту» (Дж.Стрэчы). З канца 20 ст. перажывае крызіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ЦКІ Абрам Хаімавіч (13.9.1905, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 1.3.1975),
бел. матэматык; стваральнік навук. школы па тэорыі набліжэння функцый на Беларусі. Д-рфіз.-матэм.н. (1962), праф. (1963). Скончыў БДУ (1929). З 1935 у Віцебскім, з 1941 Ульянаўскім пед. ін-тах, з 1994 у БДУ (з 1961 заг. кафедры). Навук. працы па канструктыўнай тэорыі функцый (тэорыі набліжэння, тэорыі інтэрпаляцыі, квадратурных формулах). Рашыў праблему Гаўса аб квадратурных формулах вышэйшай трыганаметрычнай дакладнасці.
Тв.:
О классах насыщения для некоторых методов суммирования рядов Фурье непрерывных периодических функций // Успехи мат. наук. 1960. Т. 15, вып. 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА АКТЫВАЦЫ́ЙНЫХ ТЭХНАЛО́ГІЙдарожных кампазіцыйных матэрыялаў,
раздзел навукі аббудаўнічых матэрыялах, які даследуе ўплыў штучнай фізіка-хім. актывацыі на павелічэнне іх трываласці і даўгавечнасці. Аснову складаюць электронна-іонныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, што грунтуюцца на ультрагукавым, электрагідраўлічным, трыбаэлектрызацыйным уздзеяннях і эфекце віхравога слоя (уздзеянне моцнага пераменнага эл.-магн. поля). Штучная актывацыя ініцыіруе хемасарбцыйныя міжфазныя ўзаемадзеянні паміж структурнымі кампанентамі буд. матэрыялаў, што павялічвае іх трываласць і даўгавечнасць; дазваляе выкарыстоўваць для вытворчасці буд. матэрыялаў адходы вытв-сці. На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.а.т. праводзяцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це.
Літ.:
Ковалев Я.Н. Активационные технологии дорожных композиционных материалов. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙЗЕР, Фрэзер (Frazer) Джэймс Джордж (1.1.1854, г. Глазга, Вялікабрытанія —7.5.1941), брытанскі этнограф і гісторык рэлігіі. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1869—74) і Кембрыджа (1874—79). Праф. Ліверпулскага (з 1907) і Кембрыджскага (з 1921) ун-таў. Прыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду. Сістэматызаваў звесткі аб першабытных вераваннях, татэмізме, анімізме, табу, паказаў іх генет. сувязь з рэлігіямі стараж. дзяржаў, іудаізмам, хрысціянствам. Паводле Ф., чалавечая свядомасць эвалюцыяніравала ад панавання магічных уяўленняў да «веку рэлігіі», потым да «веку навукі». Ф. проціпастаўляў магію рэлігіі, ідэалогію выводзіў з індывід. псіхалогіі. Асн. працы: «Залатая галіна» (1890), «Даследаванне магіі і рэлігіі» (т. 1—12, 1907—15), «Татэмізм і экзагамія» (1910).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖАН ЦЯНЬ (? — каля 103 да н.э.),
кітайскі дыпламат і падарожнік. У 138 да н.э. накіраваны імператарам У Дзі з місіяй на З (у Согд) для заключэння саюза з плямёнамі юэчжаў супраць цюркамоўных качэўнікаў хуну, якія пагражалі Кітаю. Па дарозе схоплены хуну; пасля 10 гадоў палону ўцёк, акрамя юэчжаў наведаў дзяржавы Давань (Фергана) і Канцзюй (Харэзм) і ў 126 да н.э. вярнуўся ў Кітай. У 115 да н.э. ўзначаліў пасольства ў Сямірэчча, каб схіліць правіцеля племя усунь да саюза з Кітаем. Падарожжы Ч.Ц. апрача паліт. вынікаў (стварэнне кааліцыі супраць хуну) пашырылі ўяўленні кітайцаў аб навакольным свеце, спрыялі наладжванню паліт., эканам. і культ. сувязей з народамі Сярэдняй Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПКА МАНАМА́ХА,
залаты філігранны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай работы 14 ст., з сабалінай апухай, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і ўвянчаны крыжам; рэгалія маскоўскіх вял. князёў і рас. цароў, сімвал самадзяржаўя ў Расіі. У канцы 15—пач. 16 ст. набыла вядомасць легенда абвізант. паходжанні Ш.М., якую нібыта прыслаў імператар Канстанцін Манамах свайму ўнуку вял.кн. кіеўскаму Уладзіміру Манамаху. Гэтая легенда выкарыстана пры стварэнні паліт. тэорыі «Масква — трэці Рым». Ш.М. з канца 15 ст. вянчалі (каранавалі) пры ўступленні на прастол маскоўскіх вял. князёў, а ў 16—17 ст.рас. цароў. З 1724 у якасці каранацыйнага вянца выкарыстоўвалася імператарская карона. Ш.М. зберагаецца ў Аружэйнай палаце ў Маскве.