праліў паміж а-вамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр.каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТ (англ. cart),
спартыўны мікралітражны аўтамабіль (мікрааўтамабіль). Асаблівасці: двухтактавы рухавік размяшчаецца каля задняй восі, адсутнічаюць кузаў, дыферэнцыял і пругкая падвеска колаў. Выкарыстоўваецца для спаборніцтваў (картынгу) на невял. пляцоўках. Найб. скорасць на прамалінейных адрэзках шляху да 150 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎКА,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Лебяда (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца каляв. Калечыцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км да вусця. На рацэ створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМУ́ШАЎКА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца каляв. Крываногава. Цячэ па паўн. схілах Навагрудскага ўзв., у ніжнім цячэнні па Нёманскай нізіне. Злева ўпадае р. Налібаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЛЯ́НКА,
рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 112 км². Пачынаецца на Пн ад в. Крэва, цячэ ў межах Ашмянскага ўзв. На працягу каля 5 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРГА́ННЕ,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смалявічы—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 376 ж., 140 двароў (1998). Бібліятэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца каляв. Турчына, цячэ па зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКІ ПРАЛІ́Ў,
паміж в-вам Мадагаскар і Афрыкай у Індыйскім ак.Даўж.каля 1760 км, шыр. 422—925 км, глыб. на Пн і Пд больш за 3000 м, найменшая на фарватэры 17 м. Парты: Мазамбік, Бейра (Мазамбік), Мадхадзанга (Мадагаскар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАПЕ́Д [ад ма(тацыкл) + (веласі)пед],
двух- або трохколавы трансп. сродак з рухавіком унутр. згарання і педальным ланцуговым прыводам задняга кола. Развівае скорасць да 50 км/гадз. Рухавік звычайна аднацыліндравы двухтактавы (рабочы аб’ём да 50 см³, магутнасць каля 1,5—2 кВт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́Й (Maracay),
горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Арагуа. Засн. ў 1697. Каля 900 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел аўтадарог, у т. л. адгалінаванне Панамерыканскай шашы. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., харч., хім., папяровая, шкляная.