КАРТ (
спартыўны мікралітражны аўтамабіль (мікрааўтамабіль). Асаблівасці: двухтактавы рухавік размяшчаецца каля задняй восі, адсутнічаюць кузаў, дыферэнцыял і пругкая падвеска колаў. Выкарыстоўваецца для спаборніцтваў (картынгу) на невял. пляцоўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)