НІКА́НЧЫКАЎ Аляксей Уладзіміравіч (30.7.1940, г.п. Ягаднае Магаданскай вобл., Расія — 29.1.1972),

бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Засл. майстар спорту СССР (1966). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1962). Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным першынстве. Чэмпіён свету ў асабістым (1966, Масква; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1970, Анкара) і камандным (1967, Манрэаль; 1969, Гавана) першынстве. Сярэбраны (1966, Масква; 1971, Вена) і бронзавы (1962, Буэнас-Айрэс; 1965, Парыж) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, сярэбраны (1969) прызёр у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР (1969, 1971) у асабістым першынстве. Лепшы шпажыст свету (1969).

т. 11, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСПЯРО́ВІЧ Дзмітрый Лявонавіч (н. 15.10.1977, Мінск),

бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (2000). З 1996 інструктар-спартсмен Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1997, г. Лазана, Швейцарыя) у камандным заліку, бронз. прызёр (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у асабістым заліку (апорны скачок); бронз. прызёр у камандным заліку. Бронз. прызёр Універсіяды (2001, Пекін) у вольных практыкаваннях.

А.​А.​Дубовік.

Дз.Л.Каспяровіч.

т. 18, кн. 1, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ШЫН Леў Іванавіч (22.10.1929, Масква — 21.3.1990),

расійскі спартсмен (хакей, футбол). Засл. майстар спорту СССР (1957). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Акадэмію фізкультуры і спорту (Масква). З 1950-х г. варатар хакейнай каманды «Дынама» (Масква), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў СССР, уладальнік Кубка СССР па хакеі. У 1950—70 варатар футбольнай каманды «Дынама» (Масква; згуляў за яе 326 матчаў). У зборнай камандзе СССР (1954—67) правёў 79 матчаў. Усяго згуляў 540 матчаў, у 251 з іх не прапусціў ніводнага гола. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1960), сярэбраны прызёр (1964). Чэмпіён СССР (1954, 1955, 1957, 1958, 1963). Уладальнік (1963) і сярэбраны прызёр (1964) Кубка Еўропы, уладальнік Кубка СССР (1953, 1967, 1970). Лепшы варатар чэмпіянату свету (1966), лепшы футбаліст Еўропы, уладальнік прыза «Залаты мяч» (1963), лепшы варатар СССР (1956—68). Паводле Міжнар. федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі прызнаны лепшым у свеце варатаром 20 ст. З 1970 у Цэнтр. савеце т-ва «Дынама», ва Упраўленні футбола Спорткамітэта СССР.

Л.​М.​Петрыкаў.

Л.І.Яшын.

т. 18, кн. 1, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАКЕ́Й З ША́ЙБАЙ на лёдзе,

спартыўная камандная гульня на каньках; адзін з зімовых відаў спорту. Гуляюць 2 каманды, у кожнай да 22 гульцоў, у т. л. 2 варатары. Непасрэдна на пляцоўцы гуляюць не больш як 6 і не менш як 4 гульцы; у любы час яны могуць быць заменены запаснымі. Час гульні — 3 перыяды па 20 мін. Задача каманд — у адведзены час закінуць спец. клюшкамі як мага больш шайб у вароты сапернікаў. Дазваляюцца сілавыя прыёмы. Пляцоўка для гульні (61×30 м) па перыметры абнесена бартамі выш. 1—1,22 м ад паверхні лёду; памеры варот — 1,83×1,22 м. Інвентар: клюшка даўж. да 134,5 см з круком да 37,5 см і шайба — плоскі дыск з цвёрдай гумы таўшчынёй 25,4 мм, дыям. 76,2 мм.

Узнік у Канадзе ў 1860-я г. як варыянт хакея-бендзі. Правілы гульні распрацаваны ў 1879. апублікаваны ў 1886. З 1892 разыгрываецца Кубак Стэнлі (рэгулярныя спаборніцтвы прафес. каманд Паўн. Амерыкі). Міжнар. хакейная федэрацыя (ліга) засн. ў 1908. У 1914 створана Вышэйшая канада-амер. (нац.) хакейная ліга (НХЛ). яе чэмпіянаты разыгрываюцца з 1925. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца штогод з 1910, свету — з 1920 (раз у 4 гады; з 1930 — штогод). У праграме Алімп. гульняў з 1920. Чэмпіянаты СССР праводзіліся з 1946/47. У 1973 засн. Сусв. хакейная асацыяцыя.

На Беларусі Х. з ш. развіваецца з 1947; з 1948 бел. хакеісты ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР. Нац. чэмпіянаты Беларусі разыгрываюцца з 1993. Найб. вядомыя спецыялісты ў галіне Х. з ш.: засл. трэнеры Беларусі П.​Ф.​Баранаў, А.​М.​Варывончык, А.​В.​Грышын. Л Я.​Кантаровіч, У.​В.​Крыкуноў, А.​В.​Мураўёў, В.​І.​Стаін і інш. Зборная Беларусі — чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986). Юнацкая зборная Беларусі — чэмпіён Еўропы ў групах «C» (1993) і «B» (1994), чэмпіён свету ў групе «B» (1999, 2001). Маладзёжная зборная Беларусі — чэмпіён свету ў групах «C» (1997) і «B» (1998, 2000). Нац. зборная Беларусі — чэмпіён свету ў групах «C» (1995) і «B» (1997, 2002), заняла 4-е месца на XIX зімовых Алімп. гульнях (2002, г. Солт-Лейк-Сіці, ЗША).

І.​М.​Мартыноўскі.

т. 16, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІКІ́ЛА Абэбэ (7.8.1932—25.10.1973),

эфіопскі спартсмен (лёгкая атлетыка), адзін з лепшых бегуноў свету на звышдалёкія дыстанцыі. Алімпійскі чэмпіён 1960 і 1964 у марафоне.

т. 3, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́ІС (Louis) Джозеф Бэраў (13.5.1914, г. Лафеет, штат Алабама, ЗША — 12.4.1981),

амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (1937—49) у цяжкай вазе.

т. 9, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЧЫЯ́НА (Marciano) Рока Фрэнсіс (1923, г. Броктан, штат Масачусетс, ЗША — 1969),

амерыканскі прафесійны спартсмен (бокс). Чэмпіён свету ў цяжкай вазе (1952, 1953, 1954, 1955, 1956).

т. 10, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЦВІ́ННІК Міхаіл Майсеевіч (17.8.1911, С.-Пецярбург — 5.5.1995),

расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-р тэхн. н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).

Літ.:

Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПАБЛА́НКА, Капабланка-і-Граўпера (Capablanca y Graupera) Хасэ Рауль (19.11.1888, Гавана — 83.1942), кубінскі шахматыст, дыпламат, Чэмпіён свету (1921—27). Чэмпіён Кубы (1901). Пераможца міжнар. турніраў у г. Сан-Себасцьян, Іспанія (1911), г. Гастынгс, Вялікабрытанія (1911, 1929-30), Нью-Йорку (1913, 1927, 1931), Лондане (1922), Берліне (1928), Будапешце (1928—29), г. Рамсгет, Вялікабрытанія, і г.Барселона, Іспанія (1929), Маскве (1936), г. Нотынгем, Вялікабрытанія (1936; сумесна з М.​М.​Батвіннікам), Парыжы (1938). З 1962 на Кубе праводзяць міжнар. турніры яго памяці.

Тв.:

Рус. пер. — Учебник шахматной игры;

Моя шахматная карьера. М., 1983. Последние шахматные лекции. М., 1977;

Учебник шахматной игры: Из золотого шахмат. фонда. Комбинации. Мн., 1997.

т. 8, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЦ Уладзімір Пятровіч (7.2.1927, с. Алексіна Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.8.1975),

савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т фіз. культуры (1961). Трэнер. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) у бегу на дыстанцыях 5 і 10 км. Чэмпіён Еўропы (1954) на дыстанцыі 5 км, СССР (1953—57, на дыстанцыі 5 км; 1953—56, на дыстанцыі 10 км; 1957, у кросе на 8 км). Рэкардсмен свету (7 рэкордаў) у бегу на 3 мілі (1954), на 5 км (1954—55, 1957, 1965), на 10 км (1956, 1960), СССР (13 рэкордаў).

Тв.:

Повесть о беге. М., 1964.

т. 9, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)