ПІНІ́ГІН Мікалай Мікалаевіч (н. 6.9.1957, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). З 1979 працаваў у Дзярж. рус. драм. т-ры, з 1984 рэжысёр Нац. акад. т-ра імя Я.​Купалы. З 1998 у С.-Пецярбургу рэжысёр Вял. акад. драм. т-ра імя Г.​А.​Таўстаногава. Прыхільнік дынамічнай, шматфарбнай рэжысуры, майстар яркага тэатр.-сінт. відовішча. Сярод пастановак на Беларусі: «Жанчына з мора» Г.​Ібсена (1984), «Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.​К.​Кар’ера (1986), «Дракон» Я.​Шварца і «Эмігранты» С.​Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я.​Купалы (1990, Дзярж. прэмія Беларусі 1993), «Дзіця з Віфлеема» (1992 у Т-ры-студыі кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С.​Картэса (1995), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (2001; абедзве у Нац. акад. т-ры оперы), «Art» Я.​Рэза (1998, у Малым т-ры ў Мінску). Паставіў таксама «Капрызы Марыяны» А.​Мюсэ (1997), «Хлусня на доўгіх нагах» Э. дэ Філіпа (2000) у т-ры імя Таўстаногава.

т. 12, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гомес Мурыель Э. (мексік. рэжысёр) 7/131

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зіноўеў М. (рэжысёр цырка) 11/132—133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кроль Г. (рэжысёр) 2/270; 4/205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маркава А. (рэжысёр) 2/252; 12/643

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шварц І. (рэжысёр нар. тэатра) 7/425

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНЦЭ́ВІЧУС, Ванцявічус (Vancevičius) Генрыкас (н. 2.1.1924, г. Каўнас, Літва), літоўскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў студыю Каўнаскага драм. т-ра (1948), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1953). З 1953 гал. рэжысёр Каўнаскага, з 1966 Літоўскага акад. т-ра драмы (Вільнюс). Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю.​Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю.​Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У.​Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.​Астроўскага (1984), «Дачнікі» М.​Горкага (1986).

т. 3, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСЕ́ВІЧ Вольга Міхайлаўна (4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947),

бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.​Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.​Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.​Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні (1934), «Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні (1945), «Русалка» А.​Даргамыжскага (1946).

Б.​С.​Смольскі.

т. 2, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́РАЎ (сапр. Штоклянд) Міхаіл Абрамавіч

(1903—28.7.1942),

бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. БССР (1938). З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (т-р імя Я.​Купалы), у 1934—37 маст. кіраўнік Бел. трама ў Мінску. Выкананыя ім ролі герояў вызначаліся тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнай лагічнасцю ў спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю: Войшалак («Вір» Я.​Рамановіча), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К.​Чорнага), Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.​Карнейчука) і інш. Пастаноўкі: «Лён» Е.​Міровіча (1931, з аўтарам), «Платон Крэчат» А.​Карнейчука (1936), «Апошнія» М.​Горкага (1937) і інш.

т. 7, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ТЛАПС (Katlaps) Жаніс (14.10.1907—13.11.1968),

латвійскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1959). Вучыўся на драм. курсах. З 1928 акцёр, з 1948 рэжысёр Нац. т-ра (цяпер Т-р драмы Латвіі). Акцёр лірыка-драм. плана. Сцэн. вобразам уласцівы ўнутр. насычанасць, вытанчанасць знешняга малюнка, рамантычнасць. Сярод роляў: Крустынь, Эдгар («Блудны сын», «У агні» Р.​Блаўмана), Таўрынь, Оскар Клява («Да новага берага», «Сын рыбака» В.​Лаціса), Іосіф («Іосіф і яго браты» Я.​Райніса), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра). Паставіў «Злачынства і кара» паводле Ф.​Дастаеўскага (1957), «Гамлет» Шэкспіра (1959). Дзярж. прэмія СССР 1950.

т. 8, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)