эластычныя ці порыстыя пракладачныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца для гашэння шумаў і вібрацый (гукаізаляцыі); разнавіднасцьакустычных матэрыялаў. Класіфікуюцца аналагічна гукапаглынальным матэрыялам. Да гукаізаляцыйных матэрыялаў адносяць драўняна-валакністыя пліты, маты, пліты на аснове шкляной і мінер. ваты, валокнаў азбесту, эластычных парапластаў, пракладкі з гумы, а таксама прыродныя і штучныя сыпкія матэрыялы (пясок, шлак і інш.). Выкарыстоўваюцца ў міжпаверхавых перакрыццях, унутр. сценах (паміж панэлямі), фундаментах машын, гукаізаляцыйных кажухах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСТАГЕНЕ́З (ад грэчаскага aristos найлепшы + ...генез),
эвалюцыйная канцэпцыя аўтагенетычнага характару (гл.Аўтагенез), паводле якой прагрэсіўная эвалюцыя ажыццяўляецца ў выніку ўзнікнення і назапашвання асобных «генаў паляпшэння» — арыстагенаў; разнавіднасцьнеаламаркізму. На думку амерыканскага біёлага Г.Осбарна (1931, аўтара арыстагенезу), змены, абумоўленыя арыстагенамі, пры ўзнікненні нязначныя і непатрэбныя, але паступова, на працягу многіх пакаленняў, пад уплывам розных фактараў яны назапашваюцца, узмацняюцца і пад уздзеяннем натуральнага адбору вядуць да ўзнікнення новага прыстасавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГСТЭРСКІ ФІЛЬМ,
катэгорыя фільмаў пра арганізаваную злачыннасць. Узнік у канцы 1920-х г., калі ў ЗША, у эпоху «сухога закону», узніклі мафіёзныя сіндыкаты і тайная вытв-сць алкаголю. Выдуманыя і рэальныя злачынцы рабіліся героямі. У 1960-я г. сфарміравалася тэндэнцыя дэміфалагізацыі, а потым і бязлітаснага аналізу мафіі як «дзяржавы ў дзяржаве». Узнікла разнавіднасць гангстэрскіх фільмаў — паліцэйскі фільм, дзе ў якасці гал. героя выступаў прадстаўнік закону, які змагаецца са злачыннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАМА́ЦЫЯ (ад лац. declamatio практыкаванне ў красамоўстве),
мастацтва выразна чытаць вершы ці прозу. Узнікла ў Стараж. Рыме як частка красамоўніцкага мастацтва. Прынятая ў 17—18 ст. класіцысцкім т-рам прыўзнятая, напеўная, умоўная Д. замянілася ў канцы 18 — пач. 19 ст. жыццёва праўдзівай, індывідуалізаванай мовай, якую ўвёў рамант. і асабліва рэаліст. т-р. Тэрмін Д. ўжываўся для вызначэння канцэртнага чытання вершаў з эстрады (пазней заменены тэрмінам мастацкае чытанне). Разнавіднасць эстраднай Д. — меладэкламацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНШТЭ́ЙН (ням. Kragstein) у архітэктуры, выступ у сцяне, часта прафіляваны (з дэкар. завіткамі або інш. ўпрыгожаннямі), які падтрымлівае карнізы, балконы і інш. У бел. архітэктуры пашыраны з 18 ст. Драўляныя К. ствараліся паступовым павелічэннем выпуску астатку знізу ўверх або ў выглядзе трохвугольных кансолей. Мураваныя К. звычайна маюць прафілёўку, аздабляюцца ляпнымі дэталямі. Металічныя К. — ажурнае ліццё з расл. арнаментыкай і маст. коўкай — характэрны для стылю мадэрн. Разнавіднасць К. — мадульён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МЗА (ад лац. pumex пена),
порыстая разнавіднасць кіслага вулканічнага шкла. Мае крышт. ўключэнні плагіяклазу, кварцу, манакліннага і рамбічнага піраксенаў, слюды. Колер ад белага і блакітнага да жоўтага, бурага, чорнага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2—2,3 г/см³. Вылучаюцца разнавіднасці з валакністай, ячэістай, пузыраватай і пеністай тэкстурамі; структура буйна- або драбнапорыстая. Порыстасць больш за 60—70%. Хімічна інертная, вогнетрывалая. Выкарыстоўваецца ў прам-сці буд. матэрыялаў, дрэва- і металаапр., хім. нафтавай, шкляной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАХЛО́Р (ад піра... + грэч. chlōros зялёны),
мінерал падкласа складаных аксідаў групы ніабата-танталатаў, (Na, Ca)2(Nb, Ta, Ti)2 O6(O, OH, F). Разнавіднасць, абагачаная танталам і уранам — гатчаталіт. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зерні. Колер чырвоны, жоўты, зялёны з бураватым адценнем. Цв. 4—5,5. Шчыльнасць 3,7—5 г/см³. Трапляецца ў карбанатытах, шчолачных гранітоідах і палевашпатавых метасаматытах. Руда ніобію і танталу. Гл. таксама Ніобіевыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНА-Я́ДЗЕРНАЯ ЗБРО́Я,
зброя, у якой сродкам паражэння з’яўляюцца ядзерныя боепрыпасы, а сродкам дастаўкі іх да цэлі — ракета. Гал. састаўная ч.ядзернай зброі, разнавіднасцьзброі масавага знішчэння. З’явілася ў сярэдзіне 1950-х г. Знаходзіцца на ўзбраенні армій ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая. Асн. баявыя ўласцівасці: практычна неабмежаваная далёкасць дзеяння, вялікая паражальная магутнасць, магчымасць нечаканага прымянення, высокая дакладнасць паражэння цэлей, вялікая скорасць, незалежнасць прымянення ад умоў надвор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРФЯНЫ́ ПАЖА́Р,
разнавіднасць ландшафтных пажараў, якая характарызуецца бясполымным гарэннем тарфянога слоя глебы. Узнікаюць стыхійна ці ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры адноснай вільготнасці нізіннага торфу да 69%, вярховага 72%. У ціхае надвор’е торф гарыць марудна, у ветранае — іскры перакідваюцца на сумежныя ўчасткі і Т.п. развіваецца лавінападобна. Вызначаецца ўстойлівасцю гарэння. Для прадухілення Т.п. праводзяць проціпажарныя мерапрыемствы: унясенне мінер. грунту ў слой торфу, меліярац. работы, стварэнне проціпажарных палос, траншэй, сажалак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГАІ́ (ад цюрк. тугай — лес, лясныя зараснікі), такаі,
поймавыя лісцевыя лясы і хмызнякі ўздоўж рачных далін у паўпустыннай і пустыннай зонах; разнавіднасцьгалерэйных лясоў. Густыя, цяжкапраходныя зараснікі з таполі, вярбы, тамарыску, лоху, абляпіхі і інш., абвітыя ліянамі. Берагі рэк і старыц укрыты трыснягом. У Т. водзяцца дзікі, тугайны алень, шакалы, чаротавы кот, фазаны і інш. У выніку гасп. асваення плошчы Т. скарачаюцца. Тэрмін пашыраны ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі.