горад, сталіца Габона. На ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адм. ц.прав. Эстуарый. Засн. ў 1849. 462,1 тыс.ж. (1993). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог у глыб краіны. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лесапілаванне і вытв-сць фанеры, харчасмакавая, тэкстыльная. Суднаверфі. ЦЭС. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́САЯ ГАРА́,
другі па вышыні пункт Беларусі ў Мінскім р-не, за 21 км на Пн ад Мінска; выш. 342 м. Займае цэнтр. буйнаўзгорыстую ч.Лагойскага ўзвышша. Складзена з марэнных суглінкаў. Глебы змытыя ў выніку эрозіі. На гары сухадольныя лугі і ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫГЕ́Й (ад перы... + грэч. gē Зямля),
бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́РЫ ЗЯМЛЯ́ (Peary Land),
паўвостраў на крайняй Пн Грэнландыі, абмываецца Паўн. Ледавітым ак.Даўж. больш за 300 км. Выш. да 1920 м. На П.З. — мыс Морыс-Джэсеп, самы паўн.пункт Грэнландыі. Узбярэжжа расчлянёна фіёрдамі. Рэльеф пераважна горны. У зах.ч. вялікія ледавікі. Названы імем Р.Э.Піры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́НТ [ад лац. radians (radiantis) які выпрамяняе],
пункт нябеснай сферы, з якога быццам бы выходзяць (з прычыны перспектывы) бачныя шляхі метэораў аднаго і таго ж метэорнага патоку. Метэорныя патокі наз. па сузор’ях, у якіх знаходзяцца іх Р., напр., андрамедыды, леаніды, персеіды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕ́ЦЬЕЎСК,
горад у Татарстане, цэнтр Альмецьеўскага р-на, на р. Зай. 137,5 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Цэнтр нафтавай і газаздабыўной прамысловасці (вытв-сць машын і абсталявання для нафтаздабычы), машынабудаванне і металаапрацоўка, газаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пачатковы пункт нафтаправода «Дружба».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́М,
горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц.Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн.ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НКА,
горад у Расіі, цэнтр Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акругі, за Палярным кругам, у нізоўях р. Енісей. Засн. ў 1667 як зімоўе, з 1951 горад. 32,1 тыс.ж. (1992). Марскі порт (аванпорт Нарыльска). Чыг. станцыя (пач.пункт самай паўн. у свеце чыгункі Д.—Нарыльск). Рыбазавод. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМІРА́ННЕ РАДЫЁСІГНА́ЛУ, федынг,
змяншэнне інтэнсіўнасці радыёсігналу ў пункце яго прыёму. Абумоўлена зменамі эл. уласцівасцей атмасферы, а таксама інтэрферэнцыяй радыёхваль, што прыйшлі ў пункт прыёму па розных напрамках (гл.Інтэрферэнцыя хваль, Распаўсюджванне радыёхваль). З.р. прадухіляюць з дапамогай аўтам. рэгуліроўкі ўзмацнення, прыёму на некалькі разнесеных антэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́ШЫН,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Валгаградскай вобл., на правым беразе Валгаградскага вадасх., каля вусця р. Камышынка. Засн. ў 1667, да 1780 Дзмітрыеўск. 128 тыс.ж. (1996). Рачны порт, чыг. ст., буйны перавалачны пункт. Прадпрыемствы машынабуд., металаапр., шклотарнай, лёгкай і інш. прам-сці. Тэатр. Краязнаўчы музей.