квантавы генератар, у якім незатухальныя ваганні падтрымліваюцца вымушаным выпрамяненнем пучка ўзбуджаных малекул або атамаў; разнавіднасць мазера. Выкарыстоўваецца як актыўны квантавы стандарт частаты ў службе часу (гл.Квантавы гадзіннік), у касм. навігацыі, геадэзіі, картаграфіі, як радыёспектраскоп высокага раздзялення пры даследаваннях малекул аміяку, атамаў азоту і вадароду, а таксама іх ядраў.
Першы М.г. на малекулах аміяку створаны ў 1955 М.Г.Басавым і А.М.Прохаравым і незалежна амер. фізікам Ч.Таўнсам. Пучок малекул аміяку накіроўваўся ў сартавальнае прыстасаванне, праз якое ў аб’ёмны рэзанатар праходзілі толькі ўзбуджаныя часціцы. Пучок, які пралятае праз настроены на частату малекулярнага пераходу рэзанатар, выпрамяняе лішак сваёй энергіі. Вызначаецца высокімі стабільнасцю частаты генерацыі і монахраматычнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫА́ЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
працэс забеспячэння патрэб прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў сродкамі і прадметамі працы для выкарыстання ў сферах матэрыяльнай вытворчасці і невытворчай дзейнасці. Уключае вызначэнне патрэб у матэрыяльных рэсурсах, іх размеркаванне (праздзярж. заказ або праз рынак), арганізацыю паставак у месцы непасрэднага выкарыстання, а таксама фарміраванне гасп. сувязей паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі. Патрэбы ў неабходных рэсурсах вызначаюцца, зыходзячы з аб’ёму выпуску прадукцыі, норм затрат сыравіны і матэрыялаў, запасаў. Гасп. сувязі паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі арганізуюцца з улікам вытворчасці, транспарціроўкі і спажывання прадукцыі. Адрозніваюць прамыя гасп. сувязі, калі ўсе ўмовы паставак вызначаюцца і ўзгадняюцца самімі вытворцамі і спажыўцамі, і апасродкаваныя, калі ўмовы паставак вызначаюцца пры ўдзеле органаў забеспячэння і інш. пасрэдніцкіх арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКО́РМКА РАСЛІ́Н,
угнойванне с.-г. культур на працягу вегетацыйнага перыяду. Дапаўняе дапасяўное ўгнойванне, узмацняе жыўленне раслін, павышае іх ураджайнасць. Эфектыўнасць П.р. залежыць ад надвор’я, уласцівасцей угнаенняў (растваральнасць у вадзе, ступень перамяшчэння ў глебе і інш.). Бываюць П.р. каранёвая (угнаенні ўносяць у глебу, засвойваюцца праз карані) і пазакаранёвая (угнаеннямі апрацоўваюць зялёныя ч. раслін, засвойваюцца праз сцёблы і лісце).
Каранёвая П.р. — раскідванне сухіх угнаенняў з загортваннем у глебу ці без загортвання, унясенне вадкіх угнаенняў (напр., пры паліве); для азімых культур найб. эфектыўная ранняй вясной, для збожжавых — у пачатку калашэння. Пазакаранёвая П.р. — апырскванне раслін вадкімі ці апыльванне парашкападобнымі ўгнаеннямі; найб. эфектыўная для некат. збожжавых, прапашных, кармавых культур у 2-й пал.вегетац. перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁНАЧНАЯ ТЭХНАЛО́ГІЯ,
1) танкаплёначная тэхналогія — сукупнасць спосабаў атрымання тонкіх плёнак металаў, дыэлектрыкаў і паўправаднікоў пры вырабе элементаў інтэгральных схем, паўправадніковых прылад і інш.
Тонкія плёнкі атрымліваюць фіз. (напр., выпарэннем у вакууме), хім. (эл.-хім. асаджэнне, тэрмічнае вырошчванне, анадзіраванне) і камбінаванымі (тэрмаіоннае і плазмахім. асаджэнне, газавае анадзіраванне) метадамі. Канфігурацыя элементаў мікрасхем ствараецца асаджэннем праз маскі, фоталітаграфіяй, электроналітаграфіяй і інш. спосабамі.
2) Таўстаплёначная тэхналогія — сукупнасць метадаў стварэння праводных, рэзістыўных, дыэл. і ізаляцыйных слаёў (тоўстых плёнак) пры вырабе інтэгральных схем, мантажных плат, токаправодных плёнак на керамічных карпусах інтэгральных схем і інш.Найб. пашыраны трафарэтны спосаб, пры якім плёначныя элементы ствараюцца нанясеннем праз трафарэт слоя спец. пасты з наступнай яе тэрмічнай апрацоўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДА́ТКАВЫЯ ПА́ЗУХІ, каляносавыя пазухі,
паветраносныя поласці, якія размешчаны ў касцях чэрапа і злучаюцца з поласцю носа праз вузкія каналы або шчыліны; рэзанатары голасу. Верхнясківічная, або гаймарава пазуха (у целе верхняй сківіцы) адкрываецца ў сярэдні насавы ход. Лобная пазуха размешчана ў лобнай косці, злучаецца з поласцю носа праз лобна-насавы канал. Рашэцісты лабірынт (у рашэцістай косці) адкрываецца ў сярэдні і верхні насавыя хады. Клінападобная пазуха (асн.) размешчана ў целе клінападобнай косці, адкрываецца ў поласць носа ззаду. Унутр. паверхня П.п. выслана тонкай слізістай абалонкай, падобнай на слізістую поласці носа, але больш тонкай і беднай крывяноснымі сасудамі і залозамі. Запаленне слізістай абалонкі і сценак П.п. — сінусіт (гаймарыт, франтыт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСАМАФІ́ТЫ [ад грэч. psammos пясок + ...фіт(ы)],
расліны рухомых пяскоў, пераважна пустынь. Маюць шэраг прыстасаванняў для існавання на пясках, што перавейваюцца ветрам і агаляюць карані або засыпаюць расліны і перашкаджаюць прарастанню насення. Дрэўныя і кустовыя П. ўтвараюць моцныя прыдаткавыя карані на засыпаных пяском ствалах (напр., саксаул, кандым) і парасткі з прыдаткавых пупышак на аголеных каранях (пясчаная акацыя і інш.). Травяністыя П. ўтвараюць падземныя парасткі часам у выглядзе доўгіх каранёў, што хутка растуць праз тоўшчу пяску (напр., асака пясчаная). Многія П. — эфемеры. Для памяншэння выпарэння вады шматгадовыя П. маюць дробнае моцна рэдукаванае лісце або пазбаўлены яго (фотасінтэз і транспірацыя адбываюцца праз сцябло). Плады П. лятучыя (маюць розныя прыдаткі) і не заносяцца пяском.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАПЛА́ЗМА (ад цыта... + плазма),
абавязковая частка клеткі, якая знаходзіцца паміж плазматычнай мембранай і ядром; высокаўпарадкаваная мнагафазная калоідная сістэма — гіялаплазма з размешчанымі ў ёй арганоідамі. Пранізана мікратрубачкамі, філаментамі і мікрафіламентамі.
У эўкарыётаў сукупнасць філаментаў і мікратрубачак утварае цыташкілет, які складае апорна-рухальную сістэму клеткі; з ім звязаны змена формы клеткі і перамяшчэнне ўнутрыклетачных структур. У Ц. адбываюцца ўсе працэсы клетачнага метабалізму, акрамя сінтэзу нуклеінавых кіслот, які здзяйсняецца ў клетачным ядры. Праз плазматычную мембрану ідзе абмен рэчываў паміж Ц. і навакольным асяроддзем, праз ядзерную — ядзерна-цытаплазматычны абмен. Пад кантролем ядра Ц. здольная да росту і ўзнаўлення, пры частковым выдаленні — поўнасцю рэгенерыруе, у бяз’ядзерных клетках — не здольная існаваць аўтаномна. Гл. таксама Пратаплазма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ-ГАЗ (VX),
стойкае атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага ўздзеяння. Бясколерная вадкасць, tкіп 300 °C. Мае высокую інгаляцыйную і скурна-рэзарбцыйную таксічнасць (смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 8—10 мг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважна аўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫТЭ́ЦЫЙ (ад перы... + грэч. thēkē ёмішча, сумка),
мікраскапічнае пладовае цела некат. грыбоў аскаміцэтаў (напр., пірэнаміцэтаў). Форма звычайна грушападобная з вывадной адтулінай на верхавінцы, праз якую выкідваюцца аскаспоры. Утвараецца пераважна на міцэліі.