горад, які ўпамінаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха ў сувязі з яго паходам на Полацк у 1078. З.Я.Даленга-Хадакоўскі выказаў меркаванне, што О. знаходзіўся на р. Адроў (правы прыток р. Дняпро), на Аршаншчыне, але гэта не пацверджана раскопкамі. Рас. гісторык М.М.Карамзін лічыў, што ў крыніцы памылкова напісана Одръск замест Дръютеск (Друцк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭ́НТНАЕ ПРА́ВА,
галіна заканадаўства, нормы якой рэгулююць маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя правы на стварэнне, прававую ахову і выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэлей і прамысл. узораў; састаўная частка заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці. Сістэма аховы правоў — выдача патэнта. У Рэспубліцы Беларусь гал. крыніцай П.п. з’яўляецца Закон «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯ́НКА,
рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29,7 км. Вадазбор нізінны (пл. 205 км²). Пачынаецца каля паўн.-зах. ускраіны в. Рассвет Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага р-на. Асн. прыток — р. Пясчанка (справа). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́Р, Сар (ням. Saar, франц. Sarre),
рака ў Францыі і Германіі, правы прыток р. Мозель (бас.р. Рэйн). Даўж. 246 км, пл. басейна каля 7,4 тыс.км². Вытокі ў Вагезах Павышаная воднасць зімой і вясной. У бас. С. — Саарска-Латарынгскі каменнавугальны басейн. Суднаходная, злучана з каналам Марна—Рэйн На С. — гарады Саргемін (Францыя), Саарбрукен (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́Н (юрыд.),
нарматыўна-прававы акт, прыняты вышэйшым прадстаўнічым органам дзярж. улады або шляхам усенар. галасавання (рэферэндуму). З. рэгулюе найб. важныя грамадскія адносіны, валодае вышэйшай юрыд. сілай у адносінах да нарматыўных актаў усіх інш. органаў дзяржавы. Ён складае аснову сістэмы права дзяржавы. Як самаст. крыніца права З. склаўся яшчэ ў старажытнасці і прыйшоў на змену прававому звычаю. Для З. характэрны асобы парадак прыняцця, спец. заканатворчая працэдура, якая распадаецца на шэраг стадый: заканадаўчую ініцыятыву, абмеркаванне праекта, прыняцце З., абнародаванне закону. Адрозніваюць канстытуцыйны З., які змяняе канстытуцыю, уносіць у яе папраўкі і дапаўненні або па сваёй сутнасці і важнасці рэгулюемых адносін прыраўноўваецца да канстытуцыі, і звычайны З., які выдаецца ў адпаведнасці з канстытуцыяй. Асн. З. дзяржавы з’яўляецца канстытуцыя. У федэратыўных дзяржавах адрозніваюць З. федэральныя і З. суб’ектаў федэрацыі. Асобную катэгорыю складаюць надзвычайныя З., якімі ў час абвешчанага ў краіне надзвычайнага становішча абмяжоўваюцца правы і свабоды грамадзян і правыюрыд. асоб (гл.Надзвычайнае заканадаўства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕДАТЫКА́ЛЬНЫЯ»,
члены найніжэйшых індуісцкіх кастаў, якія не належаць да ніводнай з 4 індуісцкіх варнаў. Да «Н.» адносілі тых, хто займаўся нячыстымі для прававерных індусаў заняткамі, звязанымі з забойствам жывёл, брудам і смеццем: рыбаловы, гарбары, абутнікі, прачкі, смецяры, асенізатары і інш., а таксама прадстаўнікі адсталых плямён. Лічылася, што зносіны «Н.» з членамі вышэйшых кастаў апаганьваюць апошніх. Найб. жорсткія абмежаванні для «Н.» існавалі на Пд Індыі, ім забаранялася жыць разам з іншымі, наведваць храмы, карыстацца агульнымі калодзежамі і г.д. У 1920—30-я г. барацьбу за правы «Н.» узначаліў М.К.Гандзі, які называў іх «харыджанамі» («божымі дзецьмі»; афіц. назва «Н.» у сучаснай Індыі). Канстытуцыя 1949 гарантавала «Н.» усе грамадз.правы, а закон 1955 прыраўноўваў іх дыскрымінацыю да крымін. злачынства. Чл.т.зв. «спісачных» (ніжэйшых) кастаў і плямён (16% насельніцтва Індыі) атрымалі льготы пры паступленні ў ВНУ і на дзярж. службу. Аднак поўнае скасаванне «недатыкальнасці» застаецца адной з найб. складаных праблем інд. грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРШЫ́ЦА,
рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НКА, Лебяжода,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на.
Рака Ашмянка каля вёскі Маркуны Астравецкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРВЕ́ТА,
рака ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км, у т. л. ў межах Беларусі 3 км. Пл. вадазбору 1600 км².
Пачынаецца з воз. Эрзветас і цячэ на працягу 31 км па тэр. Літвы. Ніжэй цячэ па Полацкай нізіне. Асн. прыток на Беларусі — р. Мядзелка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РС (франц. avers ад лац. adversus павернуты тварам),
правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Аверсам манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха, яго манаграмай або імем ці выявай інш. асобы (пры іх адсутнасці — з гербам або абазначэннем наміналу); на аверсе мемарыяльных манет змешчана сюжэтная выява; медалёў — паведамленне аб нагодзе выпуску; банкнот — герб і подпіс адказных асоб. Параўн.Рэверс.