старажытны фінікійскі горад-дзяржава на ўсх. узбярэжжы Міжземнага м. (цяпер г.Сур у Ліване). Узнік у 4-м тыс.дан.э. У 3—2-м тыс.дан.э. важны рамесніцкі і гандл. цэнтр Фінікіі. У 2-м тыс. (з перапынкамі) пад уладай Егіпта.
Найб. росквіту дасягнуў у сярэдзіне 10 ст.дан.э. пры цару Хіраме 1. У канцы 9 ст.дан.э. выхадцы з Т. засн.Карфаген, Утыку і інш. З 8 ст.дан.э. Т. пад уладай Асірыі, з пач. 6 ст.дан.э. — Новававілонскага царства, з 2-й пал. 6 ст.дан.э. — Ахеменідаў дзяржавы (фармальна захоўваў суверэнітэт). Меў важную ролю ў гандлі паміж краінамі Міжземнамор’я і Пярэдняй Азіі. У 332 дан.э. разбураны войскамі Аляксандра Македонскага. Пасля адбудовы Т. валодалі Пталамеі і Селеўкіды. З 64 дан.э. ў складзе рым. правінцыі Сірыя, захоўваў аўтаномію. Даараб. заваявання (7 ст.н.э.) заставаўся буйным гандл. цэнтрам Усх. Міжземнамор’я. Раскопкі вядуцца з 2-й пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКІЯ ПАДАРО́ЖЖЫ,
сукупнасць найб. значных падарожжаў фінікійцаў у 15—5 ст.дан.э. З’яўляюцца адной з крыніц геагр. ведаў чалавецтва. Фінікійцам належыць прыярытэт у адкрыцці і даследаваннях Зах. Міжземнамор’я. Да 15 ст.дан.э. яны плавалі да берагоў Крыта, адкрылі а-вы Эгейскага м., паўд. бераг Балканскага п-ва, в-аў Сіцылія, Балеарскія а-вы, Мальту, паўн. бераг Афрыкі, паўд.-ўсх. бераг Пірэнейскага п-ва. На мяжы 12—11 ст.дан.э. выйшлі ў Атлантычны ак., адкрылі зах. бераг Пірэнейскага п-ва. У 6—5 ст.дан.э. першыя з народаў Міжземнамор’я дасягнулі берагоў Брытаніі (падарожжа Гамількі да «Алавяных астравоў»), плавалі ўздоўж зах. берага Афрыкі. Самае значнае іх падарожжа ў канцы 7 ст.дан.э. — экспедыцыя па даручэнні егіп. цара Неха: за 3 гады яны абагнулі Афрыку і вярнуліся праз Гібралтарскі праліў («слупы Мелькарта»), здзейсніўшы плаванне больш як за 2 тыс. гадоў да Васка даГамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГАДХА,
гістарычная вобласць і стараж. дзяржава на ПнУ сучаснай Індыі. Вядома прыкладна з 9—8 ст.дан.э. Сталіцы — гарады Раджагрыха і Паталіпутра (з 4 ст.дан.э., сучасная Патна). Паводле будыйскіх крыніц, у 7 ст.дан.э. М. была адной з 16 «вял. дзяржаў» Індыі. У 6—3 ст.дан.э.найб. эканамічна развіты раён Індыі. Значна пашырылася пры царах Бімбісары і Аджаташатру (6—5 ст.дан.э.). Была ядром імперый Нандаў (4 ст.дан.э.), Маур’яў (4—2 ст.дан.э.), Гуптаў дзяржавы (4—6 ст.н.э.). Нашчадкі Гуптаў правілі ў М. дапач. 8 ст. У 8—12 ст. у складзе дзяржаў Палау і Сенау. М. — буйнейшы эканам. і культ. цэнтр Стараж. Індыі, з ёю звязаны важныя этапы ў развіцці будызму і джайнізму. Да 10 ст. назва «М.» выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХІ́Ш,
пячоры і пахаванні часоў энеаліту; горад, заснаваны ў 2-м тыс.дан.э. ў паўд. Палесціне каля Тэль-эд-Дувейра ў Ізраілі. Горад не раз быў разбураны, у т. л. ў 1580 дан.э. егіпцянамі, у 588 дан.э. вавіланянамі. У 15—13 ст.дан.э. ханаанеі пабудавалі ў Л. 3 храмы. Сусветную вядомасць Л. прынеслі выяўленыя тут тры групы надпісаў; да 18—17 ст.дан.э. належыць кінжал з 4 сімваламі — адзін з трох найстараж. помнікаў алфавіта. У час раскопак у 1936 у Л. знойдзены дакументы, якія сведчаць аб заваяванні Іудзеі Навухаданосарам II (6 ст.дан.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙВА́Л, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis),
млекакормячае сям. паласацікавых падатр. бяззубых кітоў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Даўж. цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4—5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса выш.да 80 см. Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва). Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады. Промысел забаронены з 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛ,
сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.
Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎСА́НІЙ (Pausanias; ? — каля 470 дан.э.),
спартанскі палкаводзец. У час грэка-персідскіх войнаў 500—449 дан.э. камандаваў апалчэннем грэч. полісаў, атрымаў перамогу каля Платэяў (479 дан.э.) і адваяваў (477 дан.э.) у персаў Візантый. Западозраны ў перагаворах з персамі, двойчы прыцягваўся да суда, але быў апраўданы. Каля 470 дан.э. П., абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ілотаў, спрабаваў знайсці сховішча ў храме, але спартанцы замуравалі дзверы храма, і ён памёр з голаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕО́ТЫЯ (Boiōtia),
старажытная вобласць у Сярэдняй Грэцыі. Першыя дзярж. ўтварэнні на яе тэр. адносяцца да 3—2-га тыс.дан.э. З 6 ст.дан.э. тут існавала федэратыўная дзяржава (у яе аснове саюз беатыйскіх гарадоў) на чале з Фівамі. У 4 ст. пры Пелапідзе і Эпамінондзе (лідэры фіванскай дэмакратыі) беатыйскі саюз — найб.паліт. сіла ў Грэцыі. Войны са Спартай (378—362 дан.э.) прывялі да аслаблення саюза і страты яго значэння. У 338 дан.э. саюз гарадоў Беотыі распаўся, у 3—2 ст.дан.э. зноў адноўлены. Пасля рымскага заваявання Грэцыі (2 ст.дан.э. — 4 ст.н.э.) гарады Беотыі прыйшлі ў заняпад і іх саюз распаўся канчаткова. У сучаснай Грэцыі тэр. Беотыі — ном (адм. адзінка) з той жа назвай (цэнтр Левадыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РГАС (Argos),
горад у Грэцыі на п-ве Пелапанес. Засн. ў пач. 2-га тыс.дан.э. У 15—14 ст.дан.э. адзін з цэнтраў ахейскага аб’яднання. Пасля захопу яго ў 12—11 ст.дан.э. дарыйцамі гал. сапернік Спарты. Дасягнуў росквіту ў час праўлення тырана Федона (7 ст.дан.э.), які першы ў Грэцыі пачаў чаканіць сярэбраную манету. У час грэка-персідскіх войнаў 500—449 дан.э. захоўваў нейтралітэт. У 4 ст.дан.э. трапіў у залежнасць ад Македоніі. У 229 дан.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. З 146 дан.э. пад уладай Рыма. У 297 і 395 н.э. разбураны готамі. У ант. часы з мастацкай школы Аргаса выйшлі грэч. скульптары Агелад, Паліклет, Палімед. Археал. раскопкі вядуцца з 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІМА́Х (грэч. Lysimachos; 361, г. Пела, Македонія — 281 дан.э.),
палкаводзец Аляксандра Македонскага, пасля смерці якога (323 дан.э.) правіў Фракіяй. У перыяд барацьбы дыядохаў за ўладу Л. у 315 дан.э. ваяваў у кааліцыі супраць Антыгона. Пасля паўторнага перадзелу спадчыны Аляксандра Македонскага Л. пашырыў тэрыторыю за кошт далучэння да сваіх уладанняў узбярэжжа праліва Гелеспонт (цяпер Дарданелы). У 306 дан.э. абвясціў сябе царом. У 303—301 дан.э. далучыў да сваёй дзяржавы частку М. Азіі. У 287—286 дан.э. ў саюзе з царом Эпіра Пірам падпарадкаваў сабе Македонію. Вёў безвыніковыя войны на Пн з гетамі і баспорскім царствам. Загінуў у барацьбе з б. дыядохам Селеўкам I Нікатарам, войска Л. было разбіта, а дзяржава распалася.