ЛЕ ШАТЭЛЬЕ́ ((Le Chatelier) Анры Луі) (8.10.1850, Парыж — 17.9.1936),
французскі фізікахімік і металазнавец, адзін з заснавальнікаў металазнаўства. Чл. Парыжскай АН (1907). Ганаровычл.АНСССР (1927). Праф. Парыжскай вышэйшай горнай школы (1877—1919), Калеж дэ Франс (1898—1907) і Парыжскага ун-та (1907—25). Навук. працы па вывучэнні ўплыву ціску і т-ры на раўнавагу ў хім. рэакцыях, па даследаванні металургічных і хіміка-тэхнал. працэсаў. Сфармуляваў агульны закон зрушэння хім. раўнавагі (гл.Ле Шатэлье — Браўна прынцып). Сканструяваў тэрмаэл. пірометр, металаграфічны мікраскоп (1897), удасканаліў методыку даследавання будовы металаў і сплаваў. Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1931).
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎРЭНС, Лорэнс (Lawrence) Эрнест Арланда (8.8.1901, г. Кантан, штат Паўд. Дакота, ЗША — 27.8.1958), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1934). Замежны ганаровычл.АНСССР (1942). Скончыў ун-т штата Паўд. Дакота (1922). З 1926 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Берклі (з 1930 праф.), адначасова з 1936 дырэктар Радыяцыйнай лабараторыі. Навук. працы па паскаральнай тэхніцы, ядз. фізіцы і яе выкарыстанні ў біялогіі і медыцыне. Выказаў ідэю стварэння магн. рэзананснага паскаральніка элементарных часціц — цыклатрона і пабудаваў яго першую мадэль (1930), атрымаў дэйтроны (1933). Удзельнік стварэння атамнай бомбы. У яго гонар названы хім. элемент лаўрэнсій. Нобелеўская прэмія 1939.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 426—429.
дацкі імунолаг. Замежны ганаровычл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў, чл. Дацкай каралеўскай АН. Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі (1951) ун-т. Да 1954 працаваў у Дацкім дзярж. ін-це сываратак, у 1960—62 у Жэнеўскім ун-це, з 1966 ва Ун-це Гётэ ў Франкфурце, у 1969—80 дырэктар Базельскага ін-та імуналогіі. З 1962 чл. Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусв. арг-цыі па ахове здароўя. Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (21.11.1901, в. Аўчыннікава Пскоўскай вобл., Расія — 8.5.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт.танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Паўд., Бранскім, Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах: нам. камандуючага арміяй, камандзір 1-га гвардз.танк. корпуса. Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай, Бел., Нараўлянскай, Усх.-Прускай аперацый, вызвалення Бабруйска, Мінска. Да 1967 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1956—59. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59. Ганаровы грамадзянін г. Калінкавічы і Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙКЕЛЬСАН, Майкелсан (Michelson) Альберт Абрахам (19.12.1852, г. Стшэльна, Польшча — 9.5.1931), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1882). Замежны ганаровычл.АНСССР (1926). Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1873), дзе працаваў у 1875—79. У 1883—1929 у розных ВНУ ЗША. У 1923—27 прэзідэнт Нац.АН ЗША. Навук. працы па оптыцы і спектраскапіі. Сканструяваў дакладныя спектраскапічныя прылады (інтэрферометр М., эшалон М.), выканаў шэраг эксперыментаў па вызначэнні скорасці святла і залежнасці яе ад руху Зямлі (гл.Майкельсана дослед). Правёў дакладнае вызначэнне даўжыні метра ў даўжынях хваль чырвонай спектральнай лініі кадмію, сканструяваў зорны інтэрферометр для вызначэння вуглавых дыяметраў зорак. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Джефф Б. Майкельсон и скорость света: Пер. с англ.М., 1963.
венгерскі пісьменнік. Ганаровычл. Венгерскай АН (з 1889). Скончыў Будапешцкі ун-т. Літ. поспех прынеслі зб-кіапавяд. «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамант. прозы М.Іокаі. Аўтар рэаліст. з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—97), «Аблога Бестэрце» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гіст. «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатыр. завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў Я.Васілёнак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Родні Роберт) (8.10.1917, г. Ньютан-ле-Уілаўс, Вялікабрытанія — 7.9.1985),
англійскі імунолаг і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Ганаровы замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Адукацыю атрымаў ва ун-тах Ліверпуля і Кембрыджа. З 1949 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане, з 1960 праф.мед. школы пры бальніцы Сент-Мэры ў Лондане, з 1967 праф. Оксфардскага ун-та, з 1970 чл. Савета мед. даследаванняў. Навук. працы па хім. структуры антыцел. Высветліў першасную структуру нармальных і анамальных гамаглабулінаў, распрацаваў метад расшчаплення малекул антыцел на фрагменты, прапанаваў схему іх будовы і гіпотэзу аб трацічнай структуры іх актыўнага цэнтра. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з Дж.М.Эдэльманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́СТЛІ ((Priestley) Джозеф) (13.3.1733, Філдхед, каля г. Лідсе, Вялікабрытанія — 6.2.1804),
англійскі хімік, філосаф-матэрыяліст, прыхільнік дэізму. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1767). Замежны ганаровычл. Пецярбургскай АН (1780). Скончыў Акадэмію ў Дэвентры (1755; тэолаг па адукацыі). У 1794 эмігрыраваў у ЗША. Навук. працы па пнеўматычнай хіміі (навука аб газах). Атрымаў газападобныя злучэнні — хлорысты вадарод, аміяк, закіс (геміаксід) азоту (1772—74). Адкрыў незалежна ад К.Шэеле кісларод (1774). Вынікі даследаванняў па хіміі апублікаваў у працы «Доследы і назіранні над рознымі відамі паветра» (1774—77). У філас. творы «Даследаванні аб матэрыі і духу» (1777) сцвярджаў, што прырода матэрыяльная, дух — уласцівасць матэрыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬШТЭТЭР ((Willstätter) Рыхард Марцін) (13.8.1872, г. Карлсруэ, Германія — 3.8.1942),
нямецкі хімік-арганік. Замежны чл. Расійскай АН (1923), ганаровычл.АНСССР (1929). Скончыў Мюнхенскі ун-т, у якім выкладаў у 1892—1925 (з 1902 праф.), у 1905—15 у Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху і ў Ін-це хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. З 1939 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і біяхіміі прыродных злучэнняў.
Атрымаў крышт. хларафіл і вызначыў яго структуру (разам з А.Штолем). Даследаваў будову алкалоідаў (атрапіну, трапіну, какаіну), раслінныя пігменты (антацыяны і флавоны), ферменты (амілазу, пераксідазу, ліпазу, цукрозу), раскладанне цэлюлозы, працэсы каталітычнай гідрагенізацыі і фотасінтэзу. Нобелеўская прэмія 1915.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
рускі сав. фізіёлаг. Акад.АНСССР (1966), акад.АМНСССР (1945). Ганаровычл. Венгерскай АН (1973). Скончыў Ленінградскі ін-тмед. ведаў (1926). У 1921—30 працаваў у У.М.Бехцерава і І.П.Паўлава (Ленінград), пазней у біял. і мед. установах АМНСССР, з 1950 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР і інш. Адзін з заснавальнікаў нейракібернетыкі. Навук. працы па нейрафізіял. механізмах вышэйшай нерв. дзейнасці. Ленінская прэмія 1972. Залаты медаль імя І.П.Паўлава АНСССР 1968.
Тв.:
Кибернетика и интегративная деятельность мозга // Вопр. психологии. 1966. № 3;
Биология и нейрофизиология условного рефлекса. М., 1968.
Літ.:
Квасов Д.Г., Федорова-Грот А.К. Физиологическая школа И.П.Павлова. Л., 1967.