іспанскі пісьменнік. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1939 жыў у СССР. Выдаў зб-кі сюррэалістычных вершаў «Смага» (1921), «Горад» (1928). У раманах «Турбіна» (1930), «Беднякі супраць багацеяў» (1933), «Падзел зямлі» (1934) карціны жыцця іспанскай вёскі 1920—30-х г. Тэме грамадз. вайны ў Іспаніі прысвяціў раман «Рака Таха» (1938). Аўтар паэмы «Далорэс» (1949), трагедыі «Мануэла Санчэс» (1949).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕ ((Alle) Аўгуст) (31.8.1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8.7.1952),
эстонскі пісьменнік. Скончыў Тартускі ун-т (1937). Друкаваўся з 1911. Дэбютаваў рамант.-сімвалісцкімі вершамі з міфалаг. матывамі (зб. «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатыр. эпіграмы, востра антыфаш. ў гады Айч. вайны. Аўтар зб.вершаў «Carmina barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—52 рэдактар час. «Looming» («Творчасць»). Паасобныя вершы Але перакладзены на бел. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Георгій Віктаравіч) (19.4.1894, Масква — 21.2.1972),
рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920-х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». З 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзела газ. «Последние новости» (1920—30-я г.). Аўтар зб-каў вершаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы Адамовіча ўласцівыя матывы адзіноцтва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус. пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы.
грузінскі дзярж. і паліт. дзеяч, паэт, белетрыст. Сын К.Гамсахурдыя. Скончыў Тбіліскі ун-т. Канд.філал.н. З 1950-х г. уключыўся ў грамадска-паліт. дзейнасць, праследаваўся ўладамі, у 1977—79 рэпрэсіраваны. Працаваў у Ін-це груз. л-ры імя Ш.Руставелі. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета Грузіі, у крас. 1991 — студз. 1992 прэзідэнт Рэспублікі Грузія; адхілены ад улады паводле рашэння Ваен. савета Рэспублікі Грузія і пакінуў краіну. Аўтар навук. прац, перакладаў зборнікаў вершаў, баек і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРГАЛІ́ЕЎ (Хамід) (н. 27.10.1916, пас. Новабагацінскі Гур’еўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1986). Вучыўся ў Казахскім ун-це (1939—41). Аўтар каля 30 паэт. зборнікаў. У кнігах вершаў і паэм «Споведзь бацькі» (1947), «Дзяўчына з нашага аула» (1950), «Твая рака» (1953), «Курмангазы» (1962), «Залатая чаша» (1981; Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1982) адлюстраваў жыццё і побыт каз. народа ў розныя гіст. эпохі. Аўтар апавяданняў, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў і інш. Творы Д. перакладзены на мовы народаў свету.
японскі пісьменнік. Уваходзіў у літ.т-ва «Новая паэзія». Вядомасць прынеслі зб-кі «Жменя пяску» (1910), «Свіст і свісток» (1911), «Самотная цацка» (1912). Пісаў у традыц. форме танка і свабодным белым вершам. Паэзія І. шматгранная — ад любоўнай і пейзажнай лірыкі да паліт.вершаў, ад матываў песімізму да твораў, прасякнутых верай у лепшае будучае. Аўтар раманаў «Лёс таленту» (1906), «Наша група і ён» (1912) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЗАК ((Kasack) Герман) (24.7.1896, г. Патсдам, Германія — 10.1.1966),
нямецкі пісьменнік. Чл. Акадэміі навукі і л-ры ў Майнцы, прэзідэнт Ням. акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953—63). Дэбютаваў зб-камі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найб. вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэаліст. паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Ф.Кафкі. Аўтар зб. эсэ «Мазаіка» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШЭ́ЎСКІ ((Kraszewski) Каятан) (11.3.1827, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1896),
польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. Аўтар гіст. аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «З паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «З успамінаў кашталяніца» (1896) і інш, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т. л. зборы Сапегаў. У в. Доўгае засн.астр. абсерваторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Алесь) (Аляксандр Трафімавіч; 14.4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.8.1941),
бел.паэт. Скончыў Ленінградскі настаўніцкі ін-т (1938). Працаваў на будаўніцтве. З 1931 на рэсп. кніжнай базе, у Белдзяржвыдзе, БелТА у Мінску. У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. З 1935 у клімавіцкай раённай газеце, з 1938 настаўнічаў у Карэліі. У Вял.Айч. вайну ў апалчэнні, загінуў. Друкаваўся з 1930. Аўтар паэмы «Зямныя зоры» (1932) пра перабудову на вёсцы. Падборка вершаў П. змешчана ў зб. «Крывёю сэрца» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЭ́І (ад лац. oratio прамова, настаўленне, зварот),
жанр бел. фальклору; рыфмаваныя празаічныя творы віншавальна-павучальнага зместу. Узніклі ў даўнія часы, звязаны з зычэннем добрага здароўя і дабрабыту кожнай сям’і на новы год, Вялікдзень, перад пачаткам с.-г. работ і інш. Выконваліся звычайна рэчытатывам калядоўшчыкамі ці валачобнікамі. Вясельныя Р. выкарыстоўваліся ў час блаславення маладых, у т. л. зычэнні свата. Рэлігійныя Р. стылем блізкія да духоўных вершаў і звязаны з віншаваннем у сувязі з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста; лічацца школьнага паходжання.