вострая кантагіёзная воспападобная вірусная хвароба трусоў. Зрэдку хварэюць зайцы. Пашкоджваюцца лімфатычныя вузлы, кроў, селязёнка, скура, слізістыя абалонкі. Пашыраны ў Паўд.Амерыцы, Аўстраліі; у Еўропу занесены ў 1952. На Беларусі з 1980.
Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Заражэнне кантактнае, аэрагеннае, праз кармы і інш.Асн. пераносчыкі — насякомыя-крывасмокі. Прыкметы: кан’юнктывіт, ацёчнае апуханне (інфільтрацыя) падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вушэй, ануса і вонкавых палавых органаў; воспападобная вузельчыкавая высыпка на целе (пры вузельчыкавай форме). Ускладняецца архітам, пнеўманіяй. Звычайна мае лятальны вынік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАРА́ГУА (Nicaragua),
возера на тэр. дзяржавы Нікарагуа, буйнейшае ў Цэнтр.Амерыцы. Пл. 8430 км², даўж. да 160 км, шыр. да 70 км, глыб. да 70 м, узровень вагаецца па сезонах года. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне — грабене на выш. 32 м. Злучана р. Тыпітапа з воз. Манагуа, сцёк па р. Сан-Хуан у Карыбскае м. (магчыма, у старажытнасці Н. было яго залівам, бо захавалася марская фауна). Берагі нізкія, на в-ве Аметэпе аднайм. вулкан (выш. 1556 м). Суднаходства, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУ́НІЯ (Petunia),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 15 (па інш. звестках да 40) відаў. Пашыраны пераважна ў Цэнтр. і Паўд.Амерыцы. На Беларусі ў культуры П. гібрыдная (Р. х hybrida). Вядома некалькі садовых форм, у т. л. буйнакветкавая, шматкветкавая, махровая, махрыстая, нізкая.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 90 см. Сцёблы прамастойныя або паўсцелістыя, густагалінастыя. Часта парасткі і лісце ўкрыты валаскамі. Кветкі адзіночныя, шырокалейкападобныя, белыя. ружовыя, ліловыя, чырв., фіялетавыя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТВІЦА (Lotus),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі 2 віды Р.: багнавая (L. uliginosus) і рагатая (L. corniculatns), нар. назвы заечая трава, рута польная, трызаўка. Трапляюцца на лугах, схілах, каля дарог, у вільготных лясах. Уведзены ў культуру.
Шматгадовыя, радзей адна- і двухгадовыя травы ці паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі залаціста-жоўтыя, адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях. Плод — струк. Кармавыя, лек., фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.
кветкавая расліна сям. крыжакветных. Пашырана ў Еўразіі, у Паўн. Афрыцы, Амерыцы і Аўстраліі — заносная. Вырошчваецца як алейная культура. На Беларусі трапляецца на палях, агародах, уздоўж дарог, на сметніках.
Аднагадовая расліна выш. да 100 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Прыкаранёвае лісце простае, лірападобна-перыстае, апушанае, сцябловае — голае, суцэльнае, сядзячае. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок. Насенне мае да 45% свірэпавага алею Маладое лісце спажываюць як салату. Алейная, харч., меданосная, кармавая, рудэральная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНЦЫ́НУЛА (Uncinula),
род сумчатых грыбоў сям. мучністарасяных. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. На Беларусі 3 віды У.: вярбовая (М. salicis), кляновая (U. aceris), Цюланава (U. tulasnei). Аблігатныя паразіты асіны, вярбы, клёну, таполі, ясеню. Выклікаюць мучністую расу.
Міцэлій з гаўсторыямі, паверхневы, павуціністы, плевачны або лямцавы. Развіваецца пераважна на лісці, радзей на парастках і пладах. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, маюць прыдаткі. Сумкі шматлікія, яйцападобныя, з 2—8 эліпсоіднымі спорамі. У цыкле развіцця адзначана канідыяльная стадыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́КСІЯ (Fuchsia),
род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Цэнтр. і Паўд.Амерыцы. Культывуюць як дэкар. аранжарэйныя і пакаёвыя расліны (больш за 2 тыс. сартоў). На Беларусі пераважна ў пакоях вырошчваецца Ф. гібрыдная (F. hybrida).
Невял. дрэвы або кусты. Лісце авальнае, супраціўнае або ў кальчаках, радзей чаргаванае. Кветкі паніклыя, на доўгіх кветаножках, у чырв. ці пурпурных тонах, сабраныя ў гронкі ў пазухах лісця. Плод — ягада, у некат. відаў ядомая. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫЯ́НТУМ (Adiantum),
род папарацяў сям. адыянтавых. Каля 200 відаў, пашыраных у цяністых вільготных лясах трапічных (найб. разнастайнасць відаў у Паўд.Амерыцы), субтрапічных, радзей умераных паясоў амаль усяго зямнога шара. Растуць на зямлі або на скалах. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкар. расліну адыянтум венерын волас (Adiantum capillus veneris).
Лісце звычайна бліскучае, цёмнае і пругкае, перыстае, на доўгіх цёмна-бурых чаранках, асаблівасць іх — воданепранікальнасць. Карэнішча тонкае, паўзучае, укрытае вузкімі карычняватымі лускавінкамі. Размнажаюцца спорамі і дзяленнем кустоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НІ (Beni),
рака ў Паўд.Амерыцы, у Балівіі, адзін з вытокаў р. Мадэйра (сістэма Амазонкі). Даўж. каля 1500 км, пл.бас. 850 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Кардыльеры-Рэаль (Цэнтр. Анды), перасякае высокія плато і хрыбты ў глыбокіх цяснінах з парогамі і вадаспадамі, у нізоўях па паўд.-зах. ускраіне Амазонскай нізіны ўтварае шмат меандраў. Буйны левы прыток Мадрэдэ-Дзьёс. Паводка са снеж. да мая. Сярэдні расход вады 6200 м³/с. Суднаходства ад. г. Рурэнабаке да вадаспадаў Эсперанса (29 км вышэй вусця).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн.Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна.