замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра O на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл.рыс.). Прамая AB, што злучае 2 пункты акружнасці, наз. яе хордай, хорда CD, што праходзіць праз цэнтр O, — дыяметрам. Адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра выражаюцца лікам π = 3,1415... . Даўжыня акружнасці роўная 2πR. Гл. таксама Круг.
Акружнасць: AB — хорда; CD — дыяметр; R — радыус; O — цэнтр акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДАКТАГЕНІ́Я,
негатыўны псіхічны стан вучня, выкліканы парушэннем пед. такту з боку выхавальніка (настаўніка, трэнера). Выяўляецца ў фрустрацыі, страху, прыгнечаным настроі і інш. Адмоўна ўплывае на дзейнасць вучня, ускладняе міжасобасныя адносіны. У аснове ўзнікнення Д. — псіхічная траўма, атрыманая вучнем па віне педагога. Д. можа стаць прычынай неўрозаў. Каб прадухіліць узнікненне Д., педагог павінен імкнуцца да макс. тактоўнасці ў абыходжанні, улічваць узроставыя і індывідуальна-псіхал. асаблівасці вучняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭФІЦЫЕ́НТ ЗМЕ́ННАСЦІ АБСТАЛЯВА́ННЯ,
паказчык выкарыстання абсталявання на прадпрыемствах, які характарызуе зменнасць яго працы. Разлічваецца як адносіны колькасці адпрацаваных станка-змен (машына-змен) да агульнай колькасці станкоў, замацаваных за прадпрыемствам, цэхам, участкам (або да найб. колькасці станка-гадзін, якія могуць быць адпрацаваны пры адназменнай працы і інш.). Павышэнне К.з.а. мае важнае значэнне для павелічэння аб’ёму прадукцыі, зніжэння яе сабекошту, паляпшэння выкарыстання сродкаў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. letalis смяротны), смяротнасць,
паказчык мед. статыстыкі: адносіны колькасці людзей, што памерлі ад хваробы, ранення ці няшчаснага выпадку да колькасці людзей, што хварэлі гэтай хваробай (параненыя, пацярпелыя, у %) за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць Л. бальнічную, пазабальнічную, агульную і інш. Л. — адзін з паказчыкаў эфектыўнасці тэрапеўт. прэпаратаў, метадаў лячэння, тэрмінаў і паўнаты шпіталізацыі і інш. Л. адрозніваецца ад смяротнасці — частаты смерцяў сярод насельніцтва.
венгерскі філолаг і гісторык-візанціназнавец. Акад.Венг.АН (1945), чл.-кар.Аўстр., Баварскай, Балг. і Ням. (ГДР) АН. Праф. Будапешцкага ун-та, ганаровы д-р Афінскага ун-та. Даследаваў пераважна візант.-венг.адносіны. Гал. працы: «Візантынацюркіка» (т. 1—2, 1942—43), «Візантыя і Венгрыя» (1953). Апублікаваў твор Канстанціна VII (Парфірароднага) «Аб кіраванні імперыяй» (1949) і інш.візант. тэксты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем паветр. прасторы і дзейнасцю авіяцыі на тэр. краіны. Уключае нормы нац. (унутрыдзяржаўнага) і міжнар. права. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне П.п. заснавана на Канстытуцыі, Паветраным кодэксе Рэспублікі Беларусь ад 11.1.1999, інш. законах, дэкрэтах і ўказах Прэзідэнта, правілах выкарыстання паветр. прасторы, авіяц. правілах і інш. нарматыўна-прававых актах і міжнар. дагаворах.
адносіны патоку выпрамянення, што паглынаецца целам, да патоку, які падае на яго паверхню. Залежыць ад частаты выпрамянення, прыроды рэчыва, формы і т-ры цела. Калі П.з. цела ў некаторым дыяпазоне частот і т-р роўная 1, то цела лічыцца абсалютна чорным. П.з. уваходзіць у Кірхгофа закон Выпрамянення і характарызуе адхіленне паглынальных уласцівасцей дадзенага цела ад уласцівасцей абсалютна чорнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМА́ЦЫЯ ГРАМА́ДСКА-ЭКАНАМІ́ЧНАЯ,
у марксісцкай канцэпцыі гіст. працэсу — грамадства, якое знаходзіцца на пэўнай ступені развіцця, гістарычна пэўны тып грамадства. У аснове кожнай Ф.г.-э. знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці, а вытворчыя адносіны ствараюць яе сутнасць; разам з тым яна ахоплівае адпаведную надбудову, тып сям’і, побыт і інш. Паводле гэтай канцэпцыі гісторыя грамадства — гэта працэс развіцця фармацый, якія паслядоўна змяняюць адна адну: першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная і камуністычная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТАТА́ў тэорыі імавернасцей,
адносіныm/n ліку m паяўленняў некаторай падзеі ў дадзенай паслядоўнасці выпрабаванняў да агульнага ліку выпрабаванняў n. Калі выпрабаванні незалежныя і існуе пэўная імавернасцьp паяўлення дадзенай падзеі ў асобным выпрабаванні, то паводле вялікіх лікаў закону Ч. гэтай падзеі набліжаецца да p пры неабмежаваным павелічэнні ліку выпрабаванняў. У матэм. статыстыцы Ч. наз. лік элементаў, выбраных з дадзенай сукупнасці па пэўнай прыкмеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАТЭЛУРЫ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ РАЗВЕ́ДКІ,
адзін з кірункаў геафізічнай разведкі, заснаваны на вывучэнні пераменных у часе і па частаце варыяцый прыродных тэлурычных эл. токаў у прыпаверхневай ч. Зямлі. Тэлурычныя токі ствараюцца варыяцыямі магнітнага паля Зямлі і эл. канвекцыйнымі працэсамі ў зямной кары і атмасферы, характар іх варыяцый залежыць ад геал. будовы. Адрозніваюць метады: тэлурычных токаў (ТТ), магнітатэлурычнага зандзіравання (МТЗ) і магнітатэлурычнага прафілявання (МТП).
У метадзе ТТ сінхронна вымяраецца рознасць патэнцыялаў варыяцый тэлурычнага поля на базавым і радавых пунктах. Атрымліваюць тэлураграмы, па якіх вымяраюць параметры поля ТТ і складаюць карты рэльефу паверхні высакаомнага гарызонта ў асадкавым чахле або крышт. фундамента. У метадзе МТЗ дадаткова да эл. характарыстык поля ТТ вымяраюць магнітную складаючую і вылічваюць адносіныэл. складаючай да магнітнай для розных частот, будуюць крывую ўяўнага ўдзельнага супраціўлення, якую параўноўваюць з тэарэтычнымі. У адрозненне ад МТЗ у метадзе МТП адносіныэл. складаючай да магнітнай вылічваюць для фіксаванай частаты.
На Беларусі ў выніку даследаванняў ВА «Белгеалогія» і Ін-та геал. навук Нац.АН Беларусі па метадах ТТ і МТЗ складзены карты сярэдняй напружанасці поля ТТ і пашырэння электраправодных слаёў, карты рэльефу фундамента, паверхні саляносных адкладаў і інш.