ПРЫЛЕ́ПСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да снеж. 1942 у вёсках Багута, Задомля, Ляды, Пагарэлкі, Прылепы, Прыстрамы Прылепскага с/с Смалявіцкага р-на Мінскайвобл. У розны час налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі І.Д.Будай, П.І.Санковіч). Падпольшчыкі трымалі сувязь з падп. групамі і партыз. атрадамі Смалявіцкага, Лагойскага і Барысаўскага р-наў, працавалі па іх заданнях. Арг-цыя была своеасаблівым базавым перасылачным пунктам для людзей, што ішлі з лесу ў Мінск або ў партызаны, і тут атрымлівалі зброю, дакументы, прытулак, праваднікоў. Падполлю Мінска патрыёты дапамагалі прадуктамі, вывозілі з горада лістоўкі, шрыфты, зброю, учынялі дыверсіі. У вер. 1942 пасля правалу Мінскага падполля асн. частка падпольшчыкаў пайшла да партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Сяргей Астапавіч) (12.4.1931, г. Капыль Мінскайвобл. —6.10.1981),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1962). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). У 1955—57 акцёр Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. У 1960—73 і 1977—81 працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1973—77 нам. міністра культуры Беларусі. Даследаваў дзейнасць Е.Міровіча, тэатр. спадчыну Я.Коласа, развіццё тэатр.маст. самадзейнасці Беларусі. Адзін з. аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 1983—85).
Тв.:
Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966;
Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскайвобл. Пабудаваны ў 1850 з цэглы. Касцёл — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2 сакрысціямі абапал яе. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2-схільным дахам, апсіда — больш нізкім. Гал. фасад вылучаны ў цэнтры глыбокім рызалітам і завершаны 2-схільным шчытом. Квадратныя 4-ярусныя вежы прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі і завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Інтэр’ер перабудаваны. Часткова захавалася керамічная падлога з арнаментальным малюнкам. Перад касцёлам брама з 3 арачнымі праходамі, аздобленая на гал. фасадзе паўкалонамі і завершаная лучковым франтонам. У касцёле хрысцілі Я.Купалу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́ВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскайвобл. Створаны ў 1991 для захавання ў натуральным стане унікальнага балотна-ляснога ландшафтнага комплексу поўдня Бел. Паазер’я з папуляцыямі гасп.-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 369 га. Рэльеф узгорысты. Лясы займаюць 82,5% тэр.: бярэзнікі чарнічныя, кіслічныя, арляковыя з дамешкамі хвоі, дубу, клёну, ліпы, ясеню; хвойнікі імшыстыя; чорнаалешнікі; кустоўе з ляшчыны, крушыны, ядлоўцу, каліны, чаромхі, брызгліны бародаўчатай, мяккай і лямцавай, барбарысу звычайнага, цёрну крывава-чырвонага, вярбы попельнай і чарнеючай. На сухадольных і вільготных лугах віды, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі: асака воласападобная і птушканожкавая, ятрышнік дрэмлік, гарычка крыжападобная, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская, пустапялёснік зялёны, ядрушка даўгарогая, пальчатакарэннік балтыйскі, тайнік яйцападобны; у хвойніках — купальнік горны, гайнік цёмна-чырвоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЕ́ЦКІ (Анатоль Максімавіч) (н. 14.2.1951, г. Барысаў Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БПІ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1977 у КБ «Імпульс», з 1981 у НВА «Планар». З 1997 нам. міністра прам-сці Беларусі. Адначасова з 1986 у БПА, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 праф.). Навук. працы па тэорыі прэцызійных механізмаў, гібкіх вытв. сістэмах для дакладнага электроннага машынабудавання. Распрацаваў агульныя метады структурнага, кінематычнага, дынамічнага аналізу і аптымізацыйнага праектавання прэцызійных каардынатных сістэм.Дзярж. прэмія Беларусі (1996).
Тв.:
Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн., 1998;
Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛО́Ў (Генадзь Пятровіч) (н. 7.8.1936, в. Куцаўшчына Капыльскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-рс.-г.н. (1996). Ганаровы садавод Украіны (1990). Скончыў Усесаюзны с.-г.ін-т завочнай адукацыі (1965) і Ціміразеўскую с.-г. акадэмію (1987). З 1962 у Гродзенскай абласной с.-г. станцыі, у 1976—2001 у Шчучынскім ПТВ-198. Навук. працы па пытаннях памалогіі і крытэрыях біял. ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду прамысл. і прысядзібных садоў. Стварыў буйнейшы на Беларусі памалагічны сад (в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.).
Тв.:
Путешествие за сортом. М., 1987 (разам з І.В.Сцеркіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДКІ,
бел. казачнік 19—пач. 20 ст. з в. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскайвобл. У 1890—1901 ад яго нібыта запісаў 38 казак А.К.Сержпутоўскі. (Некат. даследчыкі лічаць, што Р. — сам Сержпутоўскі.) У традыц. сюжэтах Р. сустракаецца вобразнае апісанне прыроды і псіхал. стану дзейных асоб, праблемы сац. няроўнасці, узаемаадносін сялян з панамі. Склаў казку «Асілак», у якой адбіліся настроі сялян напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Казкі «Прошча», «Мужык і пан», «Іванка-прастачок» і інш. вылучаюцца сац. вастрынёй.
Тв.:
У кн.: Сержпутоўскі А.К. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў. Мн., 1999. У кн.: Сержпутоўскі А.К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. Мн., 2000.
Літ.:
Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969;
Кабашнікаў К.П., Барташэвіч Г.А. Сустрэчы з казкай. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ (Уладзімір Ільіч) (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Антон Паўлавіч) (н. 7.2.1944, в. Красняны Мядзельскага р-на Мінскай. вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966). У 1967—8 2 і з 1999 у БДУ. У 1982—99 у Гродзенскім ун-це (у 1982—84 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў метады рашэння класічнай праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналіт. сістэм дыферэнцыяльных ураўн. на плоскасці.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькіным, М.А.Лукашэвічам);
Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // Дифференциальные уравнения. 1989 Т. 25, № 5—6;
Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // Там жа. 1997. Т. 33, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАПЕ́ЛЬ (ад грэч. sapros гнілы + pēlos глей, гразь),
глеістыя адклады прэсных вадаёмаў, якія маюць у сабе больш за 15% арган. рэчыва. Фарміруецца з рэшткаў раслін, жывёл, мінер. і арган. дамешкаў. Верхняя тоўшча С. (пелаген) паўвадкая, ніжэй масляністая. Багатыя арганікай С. студзінападобныя. Мае гумінавыя к-ты, фульвакіслоты, геміцэлюлозу, бітумы, попел (у сярэднім 20—60%). Асн. кампаненты попелу — аксіды крэмнію, магнію, жалеза, алюмінію, марганцу, фосфару, натрыю, вуглякіслы кальцый, некат. мікраэлементы. Колер попельна-шэры да цёмна-карычневага, ад мінер. дамешкаў светла-шэры. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы (як угнаенне і дамешак у корм жывёле), медыцыне (гразелячэнне), буд-ве, хім. прам-сці. На Беларусі магутнасць адкладаў С. у азёрах 2—12 м, найб. 30 м (воз. Судабле Смалявіцкага р-на Мінскайвобл.); агульныя запасы каля 3,8 млрд.м³.