ЛЮ́ТЫ Анатоль Міхайлавіч

(н. 2.1. 1951, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1976). З 1982 ст. выкладчык, з 1985 заг. кафедры Бел. пед. ун-та. Даследуе сац.-эканам. і культ. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., генезіс капіталізму на Беларусі.

Тв.:

Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1987;

Генезис капитализма в промышленности Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1991;

Гістарыяграфія і крыніцы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XVIII — першай палове XIX ст. Мн., 1996 (разам з В.Ф.Касовічам).

т. 9, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)