СЯДЗЕ́НКА Мацвей Васілевіч (19.8.1900, с. Кармавое Рамонтненскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 3.9.1977),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1962), праф. (1963). Скончыў Новачаркаскі індустр.ін-т (1934). У 1942—44 дырэктар Геолагаразведачнага ін-та ў Маскве. З 1963 у Бел. ін-це чыг. транспарту. Даследаванні па гідрагеалогіі радовішчаў карысных выкапняў, інж. геалогіі асобных рэгіёнаў Беларусі. Аўтар падручнікаў паінж. геалогіі і гідрагеалогіі.
Тв.:
Геология, гидрогеология и инженерная геология. 2 изд. Мн., 1975;
Основы гидрогеологии и инженерной геологии. 3 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НКА,
монастрафічны 5-радковы нерыфмаваны верш у яп. паэзіі. Мае 31 склад: у 1-м і 3-м вершарадках Т. па 5 складоў, у астатніх — па 7. Традыц. тэматыка — каханне, разлука, падарожжы, поры года. Т. багаты тропамі, гульнёй слоў. Найб. раннія Т. запісаны ў 8 ст., росквіт прыпадае на 10—13 ст. і звязаны з дзейнасцю прыдворнага Ведамства яп. паэзіі, правядзеннем паэт. спаборніцтваў і складаннем афіц. анталогій. Буйнейшыя прадстаўнікі — Сайгё, Т.Ісікава. У бел. паэзіі 1-я Т. з’явіліся ў паэзіі М.Багдановіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́БЕЛЬНІК (Comarum),
род кветкавых раслін сям. ружавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Ш. балотны (C. palustre), нар. назвы балотная ружа, ракаўнік, бацяновы ножкі. Трапляецца на нізінных балотах і забалочаных лугах, па берагах рэк і азёр.
Ш. балотны — шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прыўзнятае, у верхняй ч. ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце доўгачаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі цёмна-чырв.па 2—5 у шчыткападобным суквецці. Плод — шматарэшак. Лек., меданосная, дубільная і фарба вальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́К Уладзімір Уладзіміравіч (н. 25.10.1959, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (2003). Скончыў БДУ (1981). З 1983 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі.
Навук. працы па абгрунтаванні генет. прынцыпаў біяэнергет. канцэпцыі гетэрозісу, распрацоўцы крытэрыяў ранняй ацэнкі зыходнага бацькоўскага матэрыялу па інтэгральных паказчыках энергет. метабалізму пры выкарыстанні ў селекцыі на гетэрозіс.
Тв.:
Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ПЛЕКСНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
сістэма двухбаковай электрасувязі паміж двума абанентамі па адной фіз. лініі (аднаму каналу сувязі) з адначасовай перадачай паведамленняў у абодвух напрамках. Гл. таксама Сімплексная сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЕ́Ц Антон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1885),
польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл.т-вафіларэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў паЗах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.:
Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБСО́Н Раман Восіпавіч (23.10.1896, Масква — 18.7.1982),
расійскі і амер. мова- і літаратуразнавец; адзін з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі. Скончыў Лазараўскі ін-тусх. моў (1914), Маскоўскі ун-т (1918). З 1921 жыў за мяжой. З 1943 праф. Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ун-таў, з 1957 Масачусецкага тэхнал. ін-та. Даследаваў раннеслав. паэзію і эпас, слав. міфалогію, рытуалы, творы стараж.-рус. л-ры, асаблівасці мовы і стылю рус. пісьменнікаў 19—20 ст., а таксама Дантэ, У Шэкспіра, М.Эмінеску, Б.Брэхта і інш.Навук. працы патэарэт. лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М.Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), паслав. мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М.Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРЛ (Curl) Роберт (н. 23.8.1933, г. Аліс, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1957). З 1958 ва ун-це У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1967 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў (1985). Нобелеўская прэмія 1996 (з Г.Крота, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПА БЯСПЕ́ЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ (АБСЕ),
міжнар.арг-цыя. Склалася да сярэдзіны 1990-х г. у выніку дзейнасці Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). На пач. 1970-х г.СССР і яго партнёры па Арг-цыі Варшаўскага дагавору (гл.Варшаўскі дагавор 1955) ініцыіравалі скліканне нарады еўрап. дзяржаў для абмеркавання захадаў, якія забяспечылі б калект. бяспеку ў Еўропе. Ва ўмовах паляпшэння адносін паміж СССР, ЗША і краінамі Зах. Еўропы ў г. Хельсінкі адбыліся папярэднія шматбаковыя кансультацыі (ліст. 1972 — чэрв. 1973) і пасяджэнні міністраў замежных спраў 33 еўрап. дзяржаў (акрамя Албаніі), ЗША і Канады (ліп. 1973). 2-і этап перагавораў аб скліканні НБСЕ прайшоў у вер. 1973 — ліп. 1975 у Жэневе. 30.7.1975 у Хельсінкі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў 35 дзяржаў пачалася нарада, 1.8.1975 падпісаны Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У 1977—94 адбыўся шэраг сустрэч прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц НБСЕ. У 1991 удзельнікамі НБСЕ сталі Албанія, Эстонія, Латвія, Літва, у 1992 — Беларусь і інш. краіны. На сустрэчы ў Будапешце (5—6.12.1994) кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 52 краін (без Югаславіі), прынялі рашэнне аб пераўтварэнні НБСЕ у АБСЕ, падпісалі мемарандумы аб гарантыі бяспекі Украіны, Беларусі і Казахстана, прынялі паліт. дэкларацыю «Да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», якая вызначае ролю, месца і задачы АБСЕ ў пабудове будучай Еўропы. Органамі АБСЕ (з 1990) з’яўляюцца: сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў (адбываюцца кожныя 2 гады); Савет міністраў замежных спраў (засядае не менш як 1 раз на год); Сакратарыят з рэзідэнцыяй у Празе; Цэнтр па прадухіленні канфліктаў (Вена); бюро «За свабодныя выбары» (Варшава, ажыццяўляе назіранне за выбарамі); Парламенцкі сход АБСЕ; Камітэт вышэйшых дзярж. служачых (у ліку абавязкаў падрыхтоўка пасяджэнняў).