ЦІТО́К Уладзімір Уладзіміравіч (н. 25.10.1959, Мінск),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-р біял. н. (2003). Скончыў БДУ (1981). З 1983 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі.

Навук. працы па абгрунтаванні генет. прынцыпаў біяэнергет. канцэпцыі гетэрозісу, распрацоўцы крытэрыяў ранняй ацэнкі зыходнага бацькоўскага матэрыялу па інтэгральных паказчыках энергет. метабалізму пры выкарыстанні ў селекцыі на гетэрозіс.

Тв.:

Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.);

Биоэнергетическая концепция гетерозиса // Докл. Нац. АН Беларуси. 2003. Т. 47, № 4.

т. 18, кн. 1, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)