ЯКАБСО́Н Раман Восіпавіч (23.10.1896, Масква — 18.7.1982),
расійскі і амер. мова- і літаратуразнавец; адзін з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі. Скончыў Лазараўскі ін-т усх. моў (1914), Маскоўскі ун-т (1918). З 1921 жыў за мяжой. З 1943 праф. Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ун-таў, з 1957 Масачусецкага тэхнал. ін-та. Даследаваў раннеслав. паэзію і эпас, слав. міфалогію, рытуалы, творы стараж.-рус. л-ры, асаблівасці мовы і стылю рус. пісьменнікаў 19—20 ст., а таксама Дантэ, У Шэкспіра, М.Эмінеску, Б.Брэхта і інш. Навук. працы па тэарэт. лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М.Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па слав. мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М.Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).
Тв.:
Рус. пер. — Избр. работы. М.,1985;
Общее языкознание: Хрестоматия. Мн., 1987.
т. 18, кн. 1, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)