у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 14 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Пл. 1,56 км², даўж. 1,8 км, найб.глыб. 6 м.
Катлавіна выцягнутая зПнЗ на ПдУ. Берагі пясчаныя. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпніца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае». Уваходзіць у зону адпачынку Юркевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦК,
рабочы пасёлак у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.За 28 км ад Рагачова, 80 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Салтанаўка на лініі Жлобін—Гомель. 700 ж. (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Утвораны 12.1.1960 з пасёлка торфапрадпрыемства «Беліцкае», які існаваў з 1948. У 1970 — 1,2 тыс.ж. У Беліцку торфапрадпрыемства. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́-ХЕКІМЕ́,
газанафтавае радовішча ў Іране, адно з буйнейшых у свеце. За 68 км на ПнУ ад порта Генаве. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1961, распрацоўваецца з 1965. Паклады на глыб. 1 — 2 км. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1,1 млрд.т, газу 255 млрд.м³. Шчыльн. нафты 845 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправод да нафтаналіўнога порта на в-ве Харк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІПЛА́Н (ад бі... + план),
самалёт з двума крыламі, якія размешчаны адно над адным з двух бакоў фюзеляжа. Да 1930-х г. схема біплана была пераважнай для вучэбных, знішчальных і разведвальных самалётаў. Пазней біплан выцеснены манапланамі. У краінах СНД біплан (Ан-2, Ан-24) выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, для мясц. перавозак і інш., за мяжой — у с.-г. і спарт. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МА (Boma),
горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р. Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр. Афрыцы. Каля 95 тыс.ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́НЧА»,
прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т. л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія. Вядомы з 14 ст. Мае выяву белага аднарога на блакітным полі. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова такога ж аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны 3 залатыя шасціпрамянёвыя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БРСКІ,
рабочы пасёлак у Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр пасялковага Савета і торфапрадпрыемства «1 Мая». За 12 км на У ад г. Чашнікі, 80 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Чашнікі. Утвораны ў 1967 з пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая» (існаваў з 1949). 310 ж., 141 двор (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ІД,
дзеючы вулкан на в-ве Атласава, у Ахоцкім м., найвыш. ў В. Курыльскай градзе. Выш. да 2339 м. Падводная ч. ўтворана асновай уласна Алаіда, размешчанай на больш стараж. вулканічным конусе. Складзены з андэзітабазальтавых лаваў. Каля асновы амаль 30 пабочных конусаў. Схілы ўкрыты альхова-рабінавымі зараснікамі, высакатраўем. Звыш. 700—800 м — палосы лёду і снегу. За 200 апошніх гадоў каля 6 вывяржэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВА́ЛІ,
нафтагазавае радовішча ў Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1932, распрацоўваецца з 1933. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 136 млн.т, газу 530 млрд.м³. Прадукцыйныя паклады на глыб. 0,6—3,5 км. Шчыльн. нафты 850 кг/м³. Больш за 200 фантануючых і помпава-кампрэсарных свідравін. Газ сухі, метанавы, выкарыстоўваецца як прамысл. паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАДА́Н,
горад на ПдЗ Ірана, у Хузістане. 387 тыс.ж. (1993). Марскі порт на р. Шат-эль-Араб, за 50 км ад яе ўпадзення ў Персідскі заліў. Трансп. вузел. Чыгункай злучаны з Тэгеранам. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі: нафтаперапр.з-д, нафтахім. комплекс па выпуску аміяку, звадкаванага газу і інш. Нафтаправоды ў Тэгеран, Ісфахан, Бендэр-Шахлур, на в-аў Харк у Персідскім заліве.