СТРАЛКО́Ў Ігнат Георгіевіч (13.2.1898, в. Глазамічы Віцебскага р-на — 16.2.1969),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-р с.-г. н. (1963), праф. (1964). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924). У 1924—30 у Наркамземе Беларусі. З 1945 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі. З 1948 заг. аддзела зернебабовых культур БелНДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глебы, агратэхнікі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, селекцыі і насенняводства зернебабовых культур.

Тв.:

Многолетний люпин. Мн., 1962 (разам з М Дз.​Нагорскай, І.​П.​Астравым);

Окультуривание легких почв Белоруссии. Мн., 1967.

т. 15, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫЦЬКО́ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 11.10.1951, г. Гродна),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1997), праф. (2000). Скончыў Гомельскі ун-т (1974), дзе і працуе з 1978. У 1974—76 у БДУ. Навук. працы па фатоніцы злучэнняў урану і рэдказямельных элементаў, стварэнні люмінафораў і актыўных матэрыялаў для оптаэлектронных прылад, метралагічным забеспячэнні вымяральных прылад аптычнага кантролю. Атрымаў новыя люмінесцэнтныя матэрыялы з высокай канцэнтрацыяй актыўных іонаў.

Тв.:

Теоретическая метрология: В 2 ч. Ч. 1 Мн., 1998;

Фотоника соединений шестивалентного урана. Гомель, 2000 (разам з Дз.​С.​Умрэйкам).

т. 15, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРГЕ́ЙЧЫК Святлана Аляксандраўна (н. 18.6.1949, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-р біял. н. (1988). Скончыла БДУ (1971). З 1974 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 1992 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па газаўстойлівасці раслін, прамысл. батаніцы, экалагічнай таксікалогіі, аптымізацыі навакольнага асяроддзя сродкамі азелянення гарадоў і прамысл. цэнтраў.

Тв.:

Устойчивость древесных растений в техногенной среде. Мн., 1994;

Растения и экология. Мн., 1997;

Экологическая физиология хвойных пород Беларуси в техногенной среде. Мн., 1998 (разам з А.​А.​Сяргейчык, Я.​А.​Сідаровічам).

т. 15, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЎРТ,

у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі багіня-апякунка жанчын і дзяцей. Яе найчасцей уяўлялі цяжарнай самкай бегемота (свяшчэнная жывёла Т.), якая стаіць вертыкальна на львіных нагах, мае жаночыя рукі і грудзі. Лічылася, што Т. дапамагае жанчынам пры родах, лечыць іх ад бясплоднасці; што яна звязана з замагільным светам, разам з багіняй Хатор сустракае памерлых на парозе падземнага царства і з дапамогай агню адганяе ад іх злых духаў. Цэнтр культу Т. — г. Фівы. Яе выявы часта змяшчалі на амулетах, ложках і інш. прадметах.

Таўрт. Камень. Каля 650 да н.э.

т. 15, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРО́ШЫН Афанасій Сямёнавіч (23.12.1912, с. Альза Чамзінскага р-на, Мардовія. Расія — 24.12.1985),

расійскі вучоны ў галіне цыталогіі і біяфізікі. Чл.-кар. АН СССР (1960). Скончыў Ленінградскі ун-т (1936). З 1957 у Ін-це цыталогіі АН СССР (з 1958 дырэктар). Навук. працы па праблемах клетачнай пранікальнасці і ролі клетачных мембран. Распрацаваў сарбцыйную тэорыю клетачнай пранікальнасці і размеркавання рэчываў паміж клеткай і асяроддзем.

Тв.:

Проблема клеточной проницаемости. М.; Л., 1956;

Транспорт сахаров через клеточные мембраны. Л., 1973 (разам з М.​М.​Нікольскім).

А.​С.​Леанцюк.

т. 15, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛАДЗІ́МІР АНДРЭ́ЕВІЧ (?—28.1.1170),

князь берасцейскі. Сын пераяслаўскага кн. Андрэя Васілевіча. У летапісах упамінаецца з 1149. У 1150 атрымаў Белгародскую воласць, у 1151 — Дарагабужскую, у 1153 — Бярэсце (у гэтым годзе дапамагаў вял. кіеўскаму кн. Ізяславу Мсціславічу, які ваяваў з галіцкім кн. Яраславам Уладзіміравічам). В.​М.​Тацішчаў меркаваў, што Бярэсце разам з Драгічынам У.А. атрымаў ад Ізяслава ў 1149. У 2-й пал. 1150-х г. У.А. атрымаў ад Юрыя Далгарукага Перасопніцу і ўсе гарады па цячэнні Гарыні. У далейшым быў пазбаўлены Бярэсця, бо ў 1169 дамагаўся вяртання гэтага горада.

т. 16, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЁДАР АЛЯКСЕ́ЕВІЧ (9.6.1661, Масква — 7.5.1682),

расійскі цар [1676—82]. З дынастыі Раманавых. Сын цара Аляксея Міхайлавіча і Марыі Міласлаўскай. Атрымаў добрую адукацыю пад кіраўніцтвам Сімяона Палацкага. У час праўлення невылечна хворага Ф.А. вял. уплывам карысталіся яго сваякі па маці Міласлаўскія (род паходзіў з ВКЛ) і сястра Соф’я Аляксееўна. Урад Ф.А. правёў усеагульны перапіс насельніцтва (1678), увёў падворнае абкладанне (1679), скасаваў месніцтва (1682), вёў рус.-тур. вайну 1676—81, якая завершана Бахчысарайскім перамір’ем 1681. Ф.А. разам з Сімяонам Полацкім — ініцыятар заснавання ў Маскве Славяна-грэка-лацінскай акадэміі (адчынена ў 1687).

т. 16, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІСЕ́НКА Сяргей Паўлавіч (н. 5.12.1951, г. Краснадар, Расія),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у НДІ ЭВМ. З 1975 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепламасаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масаабмену, стат. тэорыі кінетыкі нуклеацыі.

Тв.:

Вывод уравнений теории неизотермической нуклеации (разам з А.​Р.​Башкіравым) // Теорет. и мат. физика. 1981. Т. 48, №1;

К анализу экспериментальных данных о тепловой эффективности башенной испарительной градирни (у сааўт.) // Изв. РАН. Энергетика. 2000. № 6.

М.​П.​Савік.

т. 16, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЯДЗЮ́ШЫН Анатоль Уладзіміравіч (11.5.1891, г. Слуцк Мінскай вобл. — 10.3.1972),

бел. вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі; заснавальнік зоагеаграфіі Беларусі. Д-р біял. н. (1938), праф. (1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). З 1921 у БДУ (заг. кафедры), адначасова ў 1922—28 у Ін-це бел. культуры (кіраўнік сектара). З 1933 у г. Омск (Расія). Навук. працы па арніталогіі, праблемах павелічэння і зберажэння паляўнічай фауны.

Тв.:

Речной бобр, его история, жизнь и опыты по размножению. М., 1935;

Птицы Белоруссии. Мн., 1967 (разам з М.​С.​Долбікам).

т. 16, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТРАІМКЛІ́ВЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ, аферэйтныя, сенсорныя, адчувальныя валокны,

адросткі нервовых клетак (аксоны) разам з іх абалонкамі, якія перадаюць узбуджэнне ад знешніх і ўнутр. рэцэптараў у цэнтральную нервовую сістэму (да спіннога мозга або да розных аддзелаў галаўнога мозга). Нерв. клеткі размешчаны або ў рэцэптарным органе, або ў спецыфічных адчувальных гангліях. Падзяляюцца на зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя і інш. Некат. цэнтраімклівыя нервы складаюцца з валокнаў розных рэцэптараў (напр., скурныя і мышачныя), большасць — з валокнаў аднаго тыпу адчувальнасці. Уласна цэнтраімклівыя нервы сустракаюцца рэдка, звычайна маюць у сабе і цэнтрабежныя нервовыя валокны (змешаныя нервы).

т. 17, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)