ВЯДУ́ТА (Мікалай Іванавіч) (н. 6.2.1913, г. Старабельск, Украіна),
бел.вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рэканам.н. (1966), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1938). У 1957—62, 1967—77 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. У 1962—67 дырэктар Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання ў Мінску. У 1977—93 у НДІЭВМ, Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозаў. Навук. працы па арг-цыі і эканоміцы машынабудавання, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканам. кібернетыцы.
Тв.:
Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. Мн., 1960;
Экономика механизации управленческого труда. М., 1968 (разам з І.Б.Левіным, С.І.Лукашэвічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЦКО́ (Галіна Рыгораўна) (н. 15.7.1930, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне эндакрыналогіі і геранталогіі. Д-рбіял.н. (1984), праф. (1991). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі, з 1958 у Сектары геранталогіі АН Беларусі, з 1987 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні агульных заканамернасцей уздзеяння працэсу старэння і радыяцыі на функцыю эндакрыннай сістэмы і гарманальную рэгуляцыю метабалізму, павелічэнні прыстасавальных магчымасцей арганізма ва ўмовах працяглага ўздзеяння малых доз іанізавальнага выпрамянення.
Тв.:
Старение и инсулин. Мн., 1975;
Жировая ткань при старении. Мн., 1985 (разам з А.С.Жукавай, Л.Д.Чайкай);
Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.Ф.Канаплёй, А.А.Мілюціным);
Прыродная радыеактыўнасць. Мн., 1994 (разам з Я.Ф.Канаплёй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ШЫНЕЦ ((Gašinec) Эдуард) (н. 29.11.1923, г. Кісуцке-Нове-Места, Славакія),
славацкі вучоны-славіст і педагог. Праф. (1974). Скончыў Браціслаўскі ун-т (1950). Вядомы як аўтар шматлікіх прац па методыцы выкладання славацкай мовы ў школах, а таксама шэрагу эксперыментальных школьных падручнікаў і метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў. У 1940-я г. зацікавіўся духоўнай спадчынай беларусаў, самастойна вывучыў бел. мову. У 1970-я г. падтрымліваў творчыя сувязі з Ф.Янкоўскім, Я.Брылём, С.Панізнікам, асобныя творы якіх пераклаў на славацкую мову. У аглядных артыкулах, рэцэнзіях Гашынец знаёміць славацкіх чытачоў з бел. мемуарнай гіст. л-рай, пед. даследаваннямі; выступае з артыкуламі пра бел. мову: «Беларуская мова ў «Народнай асвеце» (1980—81), «Беларусы і іншыя славяне» (1991) і інш.
Літ.:
Мірачыцкі Л. Прафесар Эдуард Гашынец і Беларусь // Наша слова. 1995. 9 жн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ФЦІО (Генрых Восіпавіч) (26.12.1869, г. Даўгаўпілс, Латвія — 30.4.1949),
расійскі вучоны і інжынер-энергетык. Акад.АНСССР (1932). Скончыў Новарасійскі (у Адэсе) ун-т (1892) і Пецярб.ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). Удзельнічаў у праектаванні і буд-ве чыгунак, трамвая ў Пецярбургу, склаў праекты электрыфікацыі чыгунак Крыма і Закаўказзя, ГЭС на р. Вуоксе, Волхаве і інш. З 1907 выкладаў у Пецярб. электратэхн. ін-це (з 1921 праф.). Удзельнічаў у складанні плана ГОЭЛРО. У 1921—27 гал. інжынер буд-ва Волхаўскай ГЭС, потым узначальваў буд-ва Ніжнясвірскай ГЭС (прысвоена імя Графціо). У 1938—45 гал. інспектар па буд-ве ГЭС. Навук. даследаванні ў галіне гідраэнергетыкі.
Літ.:
Шевцов В.Н., Смирнов И.С. Генрих Осипович Графтио. М.; Л., 1955;
Шевцов В.Н. Генрих Осипович Графтио, 1869—1949 // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЮ́К (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 23.7.1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне аховы раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-рбіял.н. (1982), праф. (1992). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т імя Пушкіна (1964). З 1964 у Бел.НДІ бульбаводства і агародніцтва (у 1986—89 заг. аддзела імунітэту раслін), з 1989 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў грыбных і бактэрыяльных хвароб с.-г. культур, распрацоўцы метадаў кантролю і прагнозу мікраэвалюцыі фітапатагенаў, сістэмы кіравання фітасан. сітуацыяй на бульбе і агароднінных культурах, метадах іх селекцыі з комплекснай устойлівасцю да хвароб. Сааўтар сорту бульбы Дабро, памідораў Ружа, Віліна, Калінка і Аранж.
Тв.:
Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт);
Болезни и вредители овощных культур. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іван Сідаравіч) (29.5.1913, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел.вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-ртэхн.н., праф. (1966). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1941). З 1947 у тэхн.ВНУ Pacü. З 1962 у БПІ. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—73 рэктар). У 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, у 1977—84 — Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі электронных прылад звышвысокіх частот, прыкладной электрадынаміцы, узаемадзеянні эл.-магн. выпрамянення з рэчывам. Распрацаваў шэраг прылад і прыстасаванняў звышвысокіх частот.
Тв.:
Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы. Мн., 1972;
Конструирование и расчет. полосковых устройств. М., 1974 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Мікалай Андрэевіч) (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994; чл.-кар. 1992), д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага (з 1988 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 намеснік. Навук. працы па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекц. паталогіі жывёл.
Тв.:
Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн., 1982 (у сааўт.);
Бешенство животных. Мн., 1990 (разам з М.Р.Таршысам, П.П.Кузняцовым);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Анатоль Георгіевіч) (н. 18.6.1938, Мінск),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-рмед.н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял.н.Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму. дэградацыі ксенабіётыкаў.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай);
Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (у сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995. Vol. 61, № 12;
Screening of glucose isomerascproducing microorganisms (у сааўт.) // World joumal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБУНО́Ў (Уладзімір Архіпавіч) (н. 16.3.1939, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне мікраэлектронікі.
Акад. Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн. навук (1975), праф. (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1961). З 1966 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова ў 1987—89 акад.-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. З 1994 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. Навук. працы ў галіне ўзаемадзеяння зараджаных часціц і аптычнага выпрамянення з цвёрдым целам. Распрацаваў тэхнал. асновы стварэння паўправадніковых і гібрыдных інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Окисление металлов и полупроводников в низкотемпературной кислородной плазме (разам з В.П.Пархуцікам) // Обзоры по электронной технике. Сер. Микроэлектроника. 1978. Вып. 1;
Формирование силицидов импульсной термообработкой пленочных структур (у сааўт.) // Зарубежная электронная техника. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Іван Іосіфавіч) (н. 18.4.1929, в. Цырын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне дарожнага буд-ва і прамысл. транспарту. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1962 у Бел.тэхнал. ін-це. У 1968—84 нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, з 1980 у БПЛ. Навук. працы па праблемах прамысл. транспарту, буд-ве і эксплуатацыі аўтамаб. дарог, дарожным матэрыялазнаўстве і механіцы дарожных збудаванняў, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалаг. маніторынгу.
Тв.:
Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. Мн., 1977 (разам з М.П.Вырко);
Основы строительного дела. Мн., 1980 (у сааўт.);
Дорожно-строительные материалы. Мн., 1983 (разам з К.Ф.Шумчыкам);