возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 15 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,55 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 690 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5 км. Пл. вадазбору 2,35 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, на ПнЗ і З стромкія, разараныя. Шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае (шыр. да 25 м), стромкае, пясчанае. Глыбакаводная ч. ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае. Злучана ручаём звоз.Валасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАРА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ (ад лац. nemoralis лясны),
сукупнасць раслінных згуртаванняў, звязаных паходжаннем з шыракалістымі лясамі. Пашырана ў Цэнтр. Еўропе, сярэдняй паласе Усх. Еўропы, на Каўказе, Д. Усходзе, ва ўсх.ч.Паўн. Амерыкі.
Фларыстычны склад Н.р. сфарміраваўся ў трацічным перыядзе (каля 60 млн.г. назад) з лісцевых (бук, дуб, каштан, клён, ліпа, ляшчына, ясень і інш.) і хваёвых (метасеквоя і таксодыум) парод дрэў і травяністых мнагалетніх раслін (немаросаў), пераважна эфемероідаў (ветраніца, медуніца, падалешнік і інш.). У шырокім сэнсе Н.р. ахоплівае ўсе згуртаванні, што ўласцівы падзоне шыракалістых і часткова хваёва-шыракалістых лясоў. Змяняецца пад уплывам дзейнасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СІНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,53 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 15,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, сугліністыя, разараныя, на ПдЗ і ПнЗ — 13—16 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі. 3 невял. астравы агульнай пл. 0,6 га. Мелкаводдзе пясчанае, зглыб. 2 м дно ілістае. Зарастае. Упадае ручай, сцёк з возера па меліярацыйнай канаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЯ́НІК (Leucanthemum),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від Н. звычайны, або папоўнік (L. vulgare, нар. назвы белая ляхаўка, лугавы рамонак, румянак лясны, пастрэл). Трапляецца каля дарог, на лугах, у хмызняку. Мае шмат садовых форм і сартоў пад агульнай назвай садовы рамонак. Разам з Н. найвялікшым (L. maximum) культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 1 мз прамастойнымі галінастымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, радзей перысталопасцевае, чаргаванае. Суквецце — буйны адзіночны кошык. Краявыя кветкі несапраўднаязычковыя, белыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКАЯ (Лізавета Іванаўна) (1830, г. Магілёў — 1915),
збіральніца бел.нар. песень. Маці У.Л.Кігна. Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка (Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.). Склала зб. «Народныя беларускія песні» (выд. ў 1853 на рус. мове ў Пецярбургу пад крыптанімам Е.П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай нар. лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім пав. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясц. вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).
Літ.:
Букчин С.В. ...Народ, издревле нам родной. Мн., 1984. С. 158—160;
Цішчанка І. Адна з першых // Мастацтва Беларусі. 1984. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫЯ ПІСЬМЁНЫ,
умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі стараж.-рус. мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рус. Поўначы ў 15—18 ст. Напачатку развіваліся як найб.дэмакр. галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некат. уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясц.маст. традыцыі, у т. л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і інш. «пісьмёны». У 17 ст.дэмакр. асновы П.п. умацоўваліся пад уздзеяннем нар. размалёўкі па дрэве. Для П.п. характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некат. спрошчанасць жывапісных прыёмаў.
Літ.:
Реформатская М.А. Северные письма. М., 1968.
Да арт.Паўночныя пісьмёны. Палажэнне ў труну. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУЦЦЁ ЭСТЭТЫ́ЧНАЕ,
спецыфічнае духоўнае перажыванне, выкліканае ўспрыманнем прыгожага або агіднага, узнёслага або нізкага, трагічнага або камічнага ў прыродзе, грамадскім быцці і мастацтве; першасны кампанент гістарычна абумоўленай эстэт. свядомасці, аснова эстэт. густаў, ідэалаў і ацэнак; адзін з састаўных элементаў мастацкай культуры. Сфарміраванае ў працэсе практычнай чалавечай дзейнасці П.э. ў далейшым развіваецца і ўдасканальваецца пад уздзеяннем фальклору і прафес. мастацтва ўсіх відаў і жанраў, становіцца важным фактарам гуманізацыі прыроднага і грамадскага быцця. Поруч зтрадыц. відамі мастацтва развіццю П.э. садзейнічае тэхн. эстэтыка і мастацка-прамысловае праектаванне (дызайн), афармленне сферы вытв-сці і побыту людзей паводле законаў прыгажосці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІКА́НЫ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 22 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 11 м, даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Пл. вадазбору 3,4 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 8—10 м разараныя, на З і Пд невыразныя. Берагі задзернаваныя, на З і Пд тарфяністыя, пад хмызняком. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, да 5—6 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. Прыбярэжная частка зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Прорва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАТЭ́ХНІКА (ад піра... + тэхніка),
галіна тэхнікі па вытв-сці і выкарыстанні піратэхнічных саставаў, аснашчаных імі вырабаў і наладжванні феерверкаў. Вядома з глыбокай старажытнасці (напр., у Кітаі элементы П. выкарыстоўвалі за некалькі стагоддзяў да н.э.). Да 19 ст. П. ўключала выраб порахаў і выбуховых рэчываў.
Вытв-сць піратэхн. вырабаў уключае здрабненне кампанентаў саставаў, іх сушку, прасейванне і змешванне ў спец. змяшальніках з дыстанцыйным кіраваннем. Запаўненне вырабаў (кардонных і метал. гільзаў) піратэхн. саставам ажыццяўляюць пад ціскам на прэсах, часам шнэкаваннем ці заліўкай. Вытв. аперацыі ў П. пажара- і выбухованебяспечныя.
Літ.:
Шидловский А.А. Основы пиротехники. 4 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦІ ТЭО́РЫІ,
эканамічныя тэорыі, якія разглядаюць узаемадзеянне паміж вытв-сцю і размеркаваннем яе вынікаў сярод удзельнікаў вытв-сці. Першапачаткова П.т. выступала ў выглядзе тэорыі фактараў вытв-сці (Ж.Б.Сей, К.Ф.Бастыя і інш), паводле якой кожны фактар вытв-сці (праца, капітал, зямля) удзельнічае ў стварэнні вартасці грамадскага прадукту і атрымлівае адпаведны даход у форме заработнай платы, прыбытку, рэнты. У канцы 19 ст. Дж.Б.Кларк распрацаваў тэорыю гранічнай прадукцыйнасці, у якой пад гранічным прадуктам разумеўся натуральны ўзровень даходу, што выплачваецца кожнаму з фактараў вытв-сці. П.т. цесна звязаны згранічнай карыснасці тэорыяй.