ПАПО́Ў Віктар Сяргеевіч (н. 10.12.1934, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1983). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958). З 1970 дырэктар Маскоўскага хар. вучылішча (з 1991 Акадэмія хар. мастацтва імя А.В.Свешнікава; з 1992 рэктар, з 1996 маст. кіраўнік). Заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял. дзіцячага хору Усерас. тэлерадыёкампаніі (з 1970), мужчынскага хору (з 1989), адначасова кіраўнік хору хлопчыкаў (з 1970) Акадэміі хар. мастацтва. У 1960—75 выкладаў у Муз.-пед. ін-це імя Гнесіных, у 1980—93 у Маскоўскай кансерваторыі (з 1990 праф.). У выкананні хароў пад яго кіраўніцтвам запісаны больш за 2 тыс. твораў на радыё, шэраг тэлепраграм, выпушчаны грампласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі. Аўтар больш як 200 хар. апрацовак, кн. «Руская народная песня ў дзіцячым хоры» (1985), падручнікаў і хрэстаматый для навуч. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ Сяргей Аляксандравіч (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген. дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген. дырэктар Гуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЗА́Й, Рэмзі (Ramsay) Уільям (2.10.1852, г. Глазга, Вялікабрытанія — 23.7.1916), англійскі хімік і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1888). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1913). Вучыўся ва ун-тах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (д-р філасофіі; 1872). З 1872 ва ун-це Глазга, з 1880 праф. Брыстольскага, у 1887—1913 — Лонданскага ун-таў. Навук. працы па фізічнай, арган. і неарган. хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У.Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М.Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыяд. сістэме хім. элементаў (1900, адначасова з Дз.І.Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф.Содзі). Нобелеўская прэмія 1904.
Літ.:
Соловьев Ю.И., Петров Л.П. Вильям Рамзай, 1852—1916. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Уладзімір Кірылавіч (н. 15.8.1940, в. Жукевічы Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Акад.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў БПІ (1962). З 1971 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 у апараце Прэзідыума АН Беларусі. З 1981 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялах, тэхн. эксплуатацыі і рамонце аўтамабіляў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для атрымання зносаўстойлівых пакрыццяў з парашковых матэрыялаў імпульснымі метадамі.
Тв.:
Обслуживание и ремонт легковых автомобилей. Мн., 2000 (разам з Я.Л.Савічам, М.М.Болбасам);
Научные исследования и решение инженерных задач. Мн., 2003 (разам з С.С.Кучурам, М.М.Болбасам);
Коленчатые валы автомобильных двигателей. Мн., 2004 (разам з М.А.Белацаркоўскім, Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕСІЛА́Й II (каля 442 — каля 358 да н.э.),
цар Спарты [401—358 да н.э.], палкаводзец, дыпламат. У 396—394 паспяхова ваяваў з Персіяй, але адкліканы ў сувязі зКарынфскай вайной (395—387). Пасля Анталкідава міру 387 (або 386) аднавіў гегемонію Спарты ў Грэцыі. У 378—362 ваяваў зЭпамінондам, у 361—360 удзельнічаў у вайне егіпцян з персамі. Памёр у час вяртання з Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́НСКІ Сяргей Рыгоравіч (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865),
дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл.«Саюза працвітання», з 1821 чл.Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разам з В.Л.Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі зПаўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д КАРДА́ННЫХ ВАЛО́Ў.
Дзейнічае з 1951 як рамонтна-падшыпнікавы з-д. У 1955 рэарганізаваны ў з-д «Аўтазапчастка». У 1961 перайменаваны ў з-д карданных валоў. З 1995 АТ «Белкард». Асн. прадукцыя (1996): карданныя валы для аўтамабіляў, аўтобусаў і трактароў, с.-г. машын, трамваяў, тралейбусаў, чыг. пасажырскіх вагонаў, аўтакранаў і аўтагрэйдэраў, рулявыя цягі да трактароў МТЗ і інш. Рэалізуецца ў Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ГМАН (Brugmann) Карл Фрыдрых Крысціян (16.3.1849, г. Вісбадэн, Германія — 29.6.1919),
нямецкі мовазнавец. Праф. Лейпцыгскага ун-та (з 1882). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі індаеўрап. моў. Адзін з заснавальнікаў младаграматызму ў мовазнаўстве. Прадмова да працы «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў» (разам з Г.Остгафам; т. 1—6, 1878—1910) адыграла ролю маніфеста младаграматыкаў. З 1891 разам з В.Штрэйтбергам выдаваў час. «Indogermanische Forschungen» («Індагерманскія даследаванні»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «Э́ЛМА».
Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект.нар. прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЛЕЧНЫ МОСТ,
мост з пралётнымі збудаваннямі, асноўнымі нясучымі канструкцыямі якіх з’яўляюцца суцэльныя бэлькі або бэлечныя фермы. Адрозніваюць бэлечны мост з простымі бэлечнымі пралётнымі збудаваннямі, што апіраюцца на 2 апоры, і неразразныя, якія апіраюцца на 3 апоры і болей. Пралётныя збудаванні робяць са сталі, алюмінію, жалезабетону, дрэва. На бэлечным мосце з бэлькамі суцэльнага профілю пралётныя збудаванні робяць звычайна з яздой па версе, з бэлечнымі фермамі — пераважна па нізе.