ДЗЕГЦЯРО́Ў (Васіль Аляксеевіч) (2.1.1880, г. Тула, Расія — 16.1.1949),
савецкі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр інжынерна-артыл. службы (1940), д-ртэхн.н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). З 1931 нач. праектна-канструктарскага бюро аўтам. стралковай зброі. У 1920—30-я г. сканструяваў ручны, авіяц., танкавы і буйнакаліберны кулямёты, пісталет-кулямёт. У гады Вял.Айч. вайны 1941—45 стварыў процітанкавае ружжо і новы ручны кулямёт. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1944, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМІДЗЕ́НКА (Іван Якаўлевіч) (5.8.1896, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1956),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Д-рвет.н., праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). З 1927 працаваў у Віцебскім вет. ін-це (у 1947—55 прарэктар). Навук.працы па пытаннях афтальмалогіі. Распрацаваў электратэрапію пры хірург. хваробах жывёл, паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных хваробах і хірург. сепсісе, сканструяваў спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКЛО́ ((Duclaux) П’ер Эміль) (24.6.1840, г. Арыяк, Францыя — 3.5.1904),
французскі мікрабіёлаг і хімік. Чл. Парыжскай АН (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1862). Працаваў з Л.Пастэрам. З 1895 дырэктар Пастэраўскага ін-та. Навук.працы па біяхіміі. Даследаваў хім. састаў малака, малочнакіслае браджэнне, уздзеянне сычужнага ферменту, састаў і ўтварэнне розных сыроў. Прапанаваў метад вызначэння лятучых кіслот шляхам фракцыйнай перагонкі. Вывучаў з’яву осмасу і руху вадкасці ў капілярах. Адстойваў мікробную тэорыю хвароб. Аўтар 4-томнага твора «Мікрабіялогія» (1898—1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ПЛЕР ((Doppler) Крысціян Іаган) (29.11.1803, г. Зальцбург, Аўстрыя — 17.3.1853),
аўстрыйскі фізік, матэматык і астраном. Чл. Аўстрыйскай АН (1848). Скончыў політэхн.ін-т у Вене (1825). У 1829—49 у розных ун-тах Аўстрыі, Чэхаславакіі і Германіі. З 1850 праф. Венскага ун-та. Навук.працы па оптыцы, акустыцы, тэорыі мікраскопа і аптычнага дальнамера, тэорыі колераў і інш. У 1842 тэарэт. абгрунтаваў залежнасць частаты прынятых ваганняў ад скорасці і напрамку руху крыніцы ваганняў адносна назіральніка (гл.Доплера эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАНЬКО́-МАЙСЮ́К (Леанід Васілевіч) (н. 10.10.1957, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1982). З 1982 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1972. Першы зб. паэзіі «Вандроўнік» (1983). Аўтар зб. вершаў «Над пляцам» (1986), вершаў, паэм, эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), прозы «Пра тое, як я...» (1992). Распрацоўвае тэмы творчасці, працы, кахання. Асобныя вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛІС (Ігар Міхайлавіч) (н. 16.11.1949, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1972). З 1977 у БДУ. Навук.працы па фотафізічных працэсах у растворах і ізаляваных комплексах складаных малекул, метадах і апаратуры для лазерна-спектраскапічных даследаванняў. Распрацаваў метады атрымання звышкароткіх імпульсаў святла, якія перастройваюцца па частаце дыскрэтна ці неперарыўна. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Спектральные сдвиги при формировании ван-дер-ваальсовских комплексов ароматических молекул с атомами инертных газов // Журн. прикладной спектроскопии. 1996. Т. 63. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Міхаіл Іосіфавіч) (12.1.1883, в. Рубаншчына Курскай вобл., Расія — 25.11.1976),
савецкі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1957), д-ртэхн.н. (1964). Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1925). З 1929 на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1938 нам.гал. канструктара, у 1957—64 гал. канструктар. З А.І.Мікаянам стварыў знішчальнікі МіГ (Міг-1, -3, -9, -15, -19, -21 і інш.), шэраг скорасных рэактыўных самалётаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́К (Аляксей Адамавіч) (н. 1.11.1927, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1956), праф. (1976). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у БДУ. Навук.працы па тэорыі механізмаў, лікавых метадах, методыцы выкладання вышэйшай матэматыкі, гісторыі матэматыкі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Вышэйшая матэматыка» (т. 1—2, 1976—78), «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы» (ч. 1—2, 1972—73) і інш.
Тв.:
Ряды и кратные интегралы. Мн., 1970;
Теория приближения функций: Ист. очерк. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЖУА́ ((Denjoy) Арно) (5.1.1884, г. Ош, Францыя —27.1.1974),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1942; з 1962 прэзідэнт). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1902). Працаваў у розных ун-тах Еўропы. З 1955 ганаровы праф. Парыжскага ф-та навук. Навук. працы па тэорыі функцый, дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі меры. Даў поўнае рашэнне класічнай задачы пра прымітыўную функцыю, для якога ўвёў новае паняцце інтэграла (інтэграл Д.). Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЬКЕ́ВІЧ (Мечыслаў Іванавіч) (н. 14.10.1935, в. Міхнаўшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1958), там і працаваў. З 1996 у Ін-це электронікі Кашалінскага тэхн. ун-та (Польшча). Навук.працы па магн., эл., мех. уласцівасцях цвёрдых цел. Атрымаў і даследаваў шырокадыяпазонныя дыэлектрычныя спектры ферытаў; прапанаваў метад вызначэння трываласці крышталёў праз энергію крышт. рашоткі.
Тв.:
Диэлектрические свойства оксидных феррошпинелей с различным магнитным разбавлением // Неорганические материалы. 1997. Т. 33, № 3.