гара на Пд Палесціны (тэр. Ізраіля), на зах. схіле якой у пячорах Табун і Схул у 1929—34 выяўлены касцявыя рэшткі людзей разам з каменнымі прыладамі і касцямі выкапнёвых жывёл. У пячоры Табун знойдзены амаль поўны шкілет жанчыны неандэртальскага тыпу і ніжняя сківіца мужчынскага чэрапа. У пячоры Схул знойдзены косці 10 шкілетаў рознай захаванасці са спалучэннем неандэртальскіх і сучасных асаблівасцей будовы чэрапа і інш.частак шкілета. Жылі 35—40 тыс. гадоў таму назад. Адны вучоныя лічаць, што насельніцтва пячор К. — вынік змешвання людзей неандэртальскага і сучаснага тыпаў; іншыя бачаць у іх эвалюцыйны пераход ад стараж. людзей да новых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАВІ́ЦЫ, штаны, порткі,
адна з асн.частактрадыц. мужчынскага адзення беларусаў. Шылі з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суконнікі). Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя на поясе, якія зашпільваліся на калодачку-біргельку ці гузік і бескаўняровыя на матузку. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі для лапцей. Кашулю насілі паверх Н. У канцы 19 ст. белыя палатняныя Н. сталі сподняй адзежынай. У пач. 20 ст. выйшлі з ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Д,
у беларусаў старадаўні абрад, які звычайна спраўлялі ў пачатку вяселля. Маладую (радзей маладога) садзілі на хлебную дзяжу, накрытую вывернутым кажухом (сімвалізавалі здароўе, дабрабыт і шчасце). Важнай часткай П. маладой было расплятанне касы, якое ўрачыста адбывалася перад «прыпяканнем» (падпальваннем) валасоў і азначала пераход дзяўчыны ў іншы (жаночы) стан. Існаваў і сумесны П. маладых, састаўной часткай якога былі абрады «адвядзення», «злучэння» маладых, што азначалі заключэнне шлюбу. Абрад суправаджаўся журботнымі лірычнымі песнямі, якія вызначаліся багаццем варыянтаў, вял. колькасцю сюжэтаў, ’своеасаблівай кампазіцыяй (звычайна складаліся з 2 частак, пабудаваных на аснове паралелізму); шырока выкарыстоўваўся разгорнуты маналог (дыялог) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСПЕКТЫ́ВА (франц. perspective ад лац. perspicio ясна бачу) у геаметрыі, метад адлюстравання аб’ёмных цел на плоскасці (ці інш. паверхні), які ўлічвае іх прасторавую структуру і аддаленасць іх асобных частак ад назіральніка. Адрозніваюць П.: лінейную — на плоскасці, панарамную — на ўнутр. паверхні цыліндра, ку́пальную — на ўнутр. паверхні сферы і інш. Аснова П. — цэнтр. праекцыя (гл.Праекцыя).
Для атрымання перспектыўнага відарыса прадмета з выбранага пункта прасторы (цэнтра П., у якім знаходзіцца назіральнік) праводзяць прамяні праз кожны бачны пункт дадзенага прадмета. На шляху прамянёў ставяць паверхню; на перасячэнні прамянёў з паверхняй атрымліваюць відарыс прадмета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ ТОК,
ток, які спажываецца з эл. сеткі электрарухавіком у момант пуску. Можа ў шмат разоў пераўзыходзіць намінальны ток рухавіка, таму патрабуе абмежавання.
У асінхронных рухавікоў з фазным ротарам для абмежавання сілы П.т. ў ланцуг ротара паслядоўна ўключаюць пераменны токаабмежавальны рэзістар (пускавы рэастат). Сілу П.т. магутных сінхронных і асінхронных рухавікоў часам абмяжоўваюць рэактарамі электрычнымі (у выглядзе шпуль індуктыўнасці). Абмежаванне П.т. неабходна і для змяншэння пускавога моманту паводле ўмоў мех. трываласці валоў і інш.частак механізмаў або для дасягнення больш плаўнага пуску рухавіка ва ўмовах вытв. працэсу. Для розных мэт і ўмоў існуе разнастайная пускарэгулявальная апаратура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн.частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш.навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл.Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida),
атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЦКІ ПАВЕ́Тадм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1861—1924. Цэнтр — г.Горкі. Утвораны ў 1861 у Магілёўскай губ. з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Пл. 2487 кв. вёрст, нас. каля 80 тыс.чал. (2-я пал. 19 ст.). У канцы 19 ст. ўключаў 12 валасцей: Баеўскую, Гарадзішчанскую, Горацкую, Дубровенскую, Любініцкую, Маслакоўскую, Нічыпаравіцкую, Пугляеўскую, Раманаўскую (з кастр. 1918 Ленінская), Саўскую, Святошыцкую, Хаўбнянскую. З 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 27.7.1922 большая частка павета перададзена Смаленскай губ. З сак. 1924 Горацкі павет у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, б.ч. яго тэр. ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫФІКА́ЦЫЯ ЮСТЫНІЯ́НА,
сістэматычны выклад візантыйскага права 6 ст., зроблены па загадзе імператара Юстыніяна. Вядома як Звод цывільнага права — Corpus juris civilis; упершыню надрукавана пад такой назвай у 1583. Мэта К.Ю. — замацаваць фактычна неабмежаваную імператарскую ўладу і захаваць рабаўладальніцкі лад. Кадыфікацыя вялася ў 529—534 камісіяй на чале з юрыстам Трыбаніянам. Складаецца з трох частак: Інстытуцый, Дыгестаў і Кодэкса Юстыніяна. Дадаткі і змены, унесеныя ў 535—565 імператарскімі канстытуцыямі, атрымалі назву навел, якія даюць тлумачэнні выяўленым недакладнасцям, дапаўняюць або змяняюць дзеючае права. Заканадаўства Юстыніяна дзейнічала на працягу ўсяго існавання Візантыі, паслужыла крыніцай вывучэння рымскага права і запазычанняў з яго ў эпоху феадалізму і капіталізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭ́РТА ГРО́СА (італьян. concerto grosso літар. вялікі канцэрт),
жанравая разнавіднасць інстр. канцэрта, заснаваная на проціпастаўленні ўсяго складу выканаўцаў і групы салістаў (канцэрціна). Склаўся ў 17 ст. ў Паўн. Італіі (А.Страдэла, Дж. Тарэлі). Цыкл К.г. заснаваны на чаргаванні павольных гамафонных і хуткіх поліфанічных частак. Класічныя ўзоры К.г. ў творчасці А.Карэлі, А.Вівальдзі, Г.Ф.Гендэля. Прынцыпы інстр. выкладання, уласцівыя К.г., захоўваліся да 19 ст. ў прыкладной і праграмнай музыцы (І.Гайдн, В.А.Моцарт). У 20 ст. адраджаецца ў творчасці Э.Кшэнека, Б.Марціну, Э.Тамберга, А.Эшпая, А.Шнітке і інш. Сярод бел. кампазітараў да жанру К.г. звярталіся П.Альхімовіч, С.Бельцюкоў, Л.Шлег.