КАЗЛО́ЎСКІ (Міхаіл Ціханавіч) (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІНКО́ВІЧ (Алег Рыгоравіч) (н. 11.5.1948, г. Пайдэ, Эстонія),
бел.хімік-арганік. Д-рхім.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе. Навук. працы па хіміі напружаных аліцыклічных злучэнняў, метадах сінтэзу прыродных і біялагічна актыўных рэчываў. Адкрыў рэакцыю ўзаемадзеяння эфіраў карбонавых к-т з алкілмагнійгалагенідамі ў прысутнасці алкаксідаў тытану (рэакцыя К., 1988), якая выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе.
Тв.:
Карбеновые методы введения ацильных и ацилметильных групп в органические молекулы // Успехи химии. 1989. Т. 58, вып. 8;
Активированные циклопропаны в синтезе пятичленных карбо- и гетероциклов // Там жа. 1993. Т. 62, вып. 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЖНЕР (Мікалай Мацвеевіч) (9.12.1867, Масква —28.11.1935),
расійскі хімік-арганік; адзін з арганізатараў анілінафарбавай прам-сці. Ганаровы член АНСССР (1934, чл.-кар. 1929).
Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), дзе і працаваў. З 1901 праф. Томскага тэхнал. ін-та, з 1914 — Нар. ун-та імя А.Л.Шаняўскага, з 1918 навук. кіраўнік НДІ «Анілтрэста» (Масква). Навук. працы па арган. сінтэзе і даследаванні сінтэзаваных злучэнняў. Адкрыў аліфатычныя дыазазлучэнні (1900), рэакцыю каталітычнага раскладання гідразонаў (рэакцыя К.—Вольфа, 1911), універсальны спосаб сінтэзу вуглевадародаў цыклапрапанавага шэрагу (рэакцыя К., 1912).
Тв.:
Исследования в области органической химии. М.; Л., 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБАЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ (ад карба... + грэч. kyklos кольца),
клас арган. рэчываў, малекулы якіх маюць адзін або некалькі цыклаў (кольцаў) з трох і болей атамаў вугляроду. Падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні і араматычныя злучэнні (бензол і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з кандэнсаваных бензольных кольцаў).
Першым К.з. з вызначанай структурай быў бензол, для якога ням.хімік Ф.Кекуле прапанаваў у 1865 цыклічную шасцічленную структурную форму. У 1882—85 сталі вядомыя 3-, 4-, і 5-членныя карбацыклы. У 1920—34 Л.Ружычка сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны, цыклы якіх мелі ад 8 да 34 атамаў вугляроду. Магчымы сінтэз карбацыклаў з неабмежаванай колькасцю атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЕЦ (Ларыса Уладзіміраўна) (н. 7.4.1939, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1991). Скончыла БДУ (1961). З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей комплексаўтварэння ў растворах і даследаванні комплексаў металаў з ацыда- і нейтральнымі кісларод- і азотзмяшчальнымі лігандамі.
Тв.:
Энергетика и природа связи в безводных соединениях уранила с ацидолигандами (разам з Дз.С.Умрэйкам) // Успехи химии. 1986. Т. 55, вып. 11, Взаимодействие оксидов урана с тетраоксидом диазота (разам з Г.М.Клаўсуцем) // Там жа. 1990. Т. 59, вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРКО́ЎСКІ (Даніла Уладзіміравіч) (2.1.1904, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),
бел.хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АНБССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.
Тв.:
О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РСКІ (Іван Міхайлавіч) (н. 7.7.1944, в. Вярбіцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.хімік-неарганік. Канд.хім.н. (1975), праф. (1990). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1987 рэктар). Навук. працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысл. сцёкавых вод гальванічных вытв-сцей. Аўтар першага на бел. мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г.І.Новікавым).
Тв.:
Физические методы исследования в неорганической химии М., 1988 (разам з Г.І.Новікавым).
рускі хімік. Скончыў Пецярб.ун-т (1862), дзе і працаваў з 1865 (з 1869 праф.), з 1902 у Пецярб.політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы арган. рэакцый. Даследаванні М. па ўплыве прыроды растваральніка і будовы малекул рэагентаў на скорасць хім. пераўтварэнняў (1887—90) ляглі ў аснову класічнай кінетыкі хімічнай. Адкрыў рэакцыю алкіліравання трацічных амінаў алкілгалагенідамі з утварэннем амоніевых солей (рэакцыя М.; 1890). Аўтар падручніка «Аналітычная хімія» (1871; 16-е выд. 1931).
Літ.:
Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Н.А.Меншуткин, 1842—1907. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТ ((Proust) Жазеф Луі) (26.9.1754, г. Анжэ, Францыя — 5.7.1826),
французскі хімік. Чл. Парыжскай АН (1816). Вучыўся ў Парыжскім ун-це (да 1777). У 1777—1808 выкладаў хімію ў розных навуч. установах Іспаніі (у 1791—1808 праф. Мадрыдскага ун-та). Навук. працы пераважна па прэцызійным хім. аналізе неарган. злучэнняў. У выніку даследавання саставаў аксідаў, хларыдаў і сульфідаў розных металаў устанавіў пастаянства саставу закон (1799—1806) і ў навук. дыскусіі (1801—08) з К.Л.Бертале дамогся яго замацавання ў хіміі. Даказаў існаванне гідраксідаў металаў. Вылучыў глюкозу з вінаграднага соку (1802).
Літ.:
Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. С. 85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСО́ВІЧ (Канстанцін Адамавіч) (21.5.1869, в. Акцябр Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1919),
бел. прыродазнавец, геолаг, географ і хімік; заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі Еўрап. Поўначы і Запаляр’я Усх. Сібіры. За ўдзел у рэв. руху ў 1894 арыштаваны, у ссылцы ў Архангельскай губ. (1896—99). Даследаваў чацвярцічныя адклады, узначальваў партыю Рус. палярнай экспедыцыі на Новасібірскія а-вы (1900—02). Вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор і нізоўяў Лены (1908—09), збярог шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта (Нац. музей гісторыі прыроды, Парыж). Займаўся чацвярцічнай геалогіяй Паволжа і Кубані. Імем Валасовіча названы мыс на в-ве Бальшавік у архіпелагу Паўн. Зямля, выкапнёвыя расліны і жывёлы.