нямецкі філосаф, заснавальнік т.зв. крытычнай (новай) анталогіі. З 1920 праф. філасофіі ва ун-тах Марбурга, Кёльна, Берліна, Гётынгена. Напачатку быў паслядоўнікам марбургскай школы неакантыянства, потым распрацаваў анталагічную канцэпцыю, якая ўяўляе сабой мадэрнізацыю арыстоцелеўска-схаластычнага вучэння пра быццё («Новыя шляхі анталогіі», 1942), развіў вучэнне пра слаістую структуру быцця як іерархіі 4 якасна розных пластоў: неарганічнага і арганічнага, душэўнага і духоўнага. На аснове сваёй анталогіі пабудаваў натурфіласофію, філасофію аб’ектыўнага духу, этыку разам з тэорыяй «каштоўнасцей», эстэтыку і тэорыю пазнання. У яго філасофіі праяўляюцца рысы ірацыяналізму і агнастыцызму. Асн. творы: «Этыка» (1925), «Да абгрунтавання анталогіі» (1935), «Філасофія прыроды» (1950), «Эстэтыка» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНО́Н ЭЛЕ́ЙСКІ (Zēnōn Heleatēs; каля 490 да н.э., Элея, Паўд. Італія — 430 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік элейскай школы. Арыстоцель лічыў яго заснавальнікам дыялектыкі як мастацтва спасціжэння ісціны шляхам спрэчак ці тлумачэння процілеглых думак. З.Э. развіваў метафізічнае вучэнне Парменіда, лічыў, што быццё адзінае і нерухомае, а небыццё множнае і знаходзіцца ў руху, ісцінная карціна свету спасцігаецца з дапамогай мыслення. Найб. вядомасць набылі лагічныя аргументы З.Э., т. зв.апарыі — «Ахіл», «Дыхатамія», «Страла», «Стадый». Разважанні З.Э. аб прасторы і часе паслужылі імпульсам для далейшага развіцця ант. матэматыкі, логікі і дыялектыкі. Працы З.Э. не захаваліся, дайшлі толькі невялікія вытрымкі з іх, зробленыя старажытнагрэчаскімі мысліцелямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАЎЧУ́К (Міхаіл Трыфанавіч) (19.11.1908, в. Занужоўе Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.1.1990),
філосаф, парт. дзеяч. Чл.-кар.АНСССР (1946). Д-рфілас.н. (1946), праф. (1939). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання (1931). З 1933 на парт. і навук. рабоце, у 1947—49 сакратар ЦККП(б)Б. У 1970—78 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, рэдагаваў час. «Философские науки». Даследаваў гісторыю рус. філасофіі, метадалагічныя праблемы гісторыі філасофіі. Аўтар кн. «Г.В.Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960), адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65), «Гісторыі філасофіі ў СССР» (т. 1—5, 1968—88).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (25.7.1867, г. Вышні Валачок, Расія — 4.1.1939),
рускі і бел.філосаф. Скончыў Маскоўскі ун-т (1890). Прыват-дацэнт Маскоўскага (1899—1903 і 1914—17), Казанскага (1904—12) ун-таў, праф. Самарскага (1918—21) ун-та і БДУ (1921—27). Даследаваў праблемы асацыятыўнай псіхалогіі, гісторыі філасофіі і культуры, логікі і метадалогіі навукі, светапоглядныя асновы і дыялектыку інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека. Перакладаў працы А.Бэна, У.Джэмса, Р.Дэкарта, Дж.С.Міля, У.Мінта і інш.
Тв.:
Движение к распространению университетского образования в России. М., 1900;
Ассоциационизм психологический и гносеологический. Ч. 1. Казань, 1909;
Методологическое введение в науку и философию. Т. 1. Мн., 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЫН (Іван Макаравіч) (1.7.1903, в. Прокшанічы Магілёўскага р-на — 5.10.1997),
бел.філосаф, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.АН Беларусі (1950). Скончыў БДУ (1930). З 1932 на навук. і парт. рабоце, з 1944 нам. старшыні СМБССР. З 1947 дырэктар Ін-та філасофіі і права, гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі. У 1951—61 міністр асветы БССР. У 1961—75 на выкладчыцкай рабоце. Асн. працы па праблемах тэорыі пазнання, нац. палітыкі, развіцця нар. асветы на Беларусі.
Тв.:
Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (разам з С.Я.Вольфсанам);
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з С.А.Умрэйкам).
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік культуры Беларусі (1990). Скончыў Шадрынскі пед.ін-т (1950, Курганская вобл., Расія). З 1962 у мінскіх пед. і мед. ін-тах, Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 у Рэсп. ін-це вышэйшай школы БДУ (у 1980—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах рэлігіязнаўства (філасофія і сацыялогія рэлігіі), педагогіцы вышэйшай школы і методыцы выкладання сац.-гуманітарных дысцыплін.
Тв.:
Основы атеистического воспитания. Мн., 1976;
Методология и методика атеистического воспитания. Мн., 1985;
Студенчество и религия: Пробл. мировоззренческого выбора. Мн., 1999 (разам з К.С.Пракошынай, В.Р.Языковічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯ́Р (Іван Іванавіч) (н. 15.6.1941, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1984), праф. (1997). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на камсамольскай і парт. рабоце. З 1978 нам. упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры СМБССР па Брэсцкай вобл. З 1985 у Брэсцкім ун-це. Даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця паліт. працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.
Тв.:
Взгляд изнутри: Обществ.-полит. процесс на Беларуси. Лунинец, 1993;
Права человека: Современные представления и механизмы защиты. 3 изд. Брест, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РВЕЛЬ (Чэслаў Станіслававіч) (н. 9.3.1945, в. Мякішы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у Камсамольскім-на-Амуры політэхн. ін-це. З 1980 у Гродзенскім ун-це (з 1981 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы утапічнай свядомасці, ролі суб’ектыўнага фактару ў гісторыі і інш. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ («Асновы філасофіі», 1994, «Гісторыя філасофіі», 1997, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКАЯ (Таццяна Пятроўна) (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1997). Скончыла БДУ (1973). З 1973 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц.рэліг. філасофіі і філас.-рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.
Тв.:
Религиозная философия в Белоруссии начала XX в. Мн., 1983;
Старообрядчество в Беларуси. Мн., 1992 (разам з Е.С.Пракошынай, Г.А.Чуднікавай);
В поисках новой рациональности: Религ. философия в России конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОН (Ігар Сямёнавіч) (н. 21.5.1928, С.-Пецярбург),
расійскі філосаф, сацыёлаг і псіхолаг. Д-рфілас.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1947). Працаваў у многіх ВНУ і НДІ, у 1975—93 у Ін-це этналогіі і антрапалогіі РАН. Даследуе праблемы гісторыі зах. сацыялогіі, тэорыі асобы і самасвядомасці, псіхалогіі юнацкага ўзросту, антрапалогіі дзяцінства і сексалогіі. Філас. праблемы быцця чалавека разглядае на матэрыяле спец. навук пра чалавека і грамадства, праводзіць ідэю інтэрдысцыплінарнасці.