аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырв. Арміі на тэр. Беларусі ў грамадз. вайну. Сфарміравана паводле загаду РВС Рэспублікі ад 15.11.1918 з войск Заходняга раёна абароны 1918. У склад арміі ўвайшлі Заходняя, Пскоўская (з 21.1.1919 Літоўская) і 17-я (б. Віцебская) стралк. дывізіі. Камандуючы А.Я.Снесараў. Падпарадкоўвалася Галоўнакамандуючаму, з 19.2.1919 у складзе Заходняга фронту 1919—24. 13.3.1919 пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСЮКО́Ў (Прохар Аляксеевіч) (10.8. 1902, в. Ахімкавічы Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.6.1970),
генерал-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1958). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію (1932). У Чырв. Арміі з 1920. З 1932 на адказных пасадах у ВПС па стварэнні і ўдасканаленні авіяц. тэхнікі. З 1941 гал. інжынер ВПС Бранскага фронту, нам.гал. інжынера ВПС. З 1952 нам. галоўнакамандуючага ВПС, нам.нач. Ваенна-паветр.інж. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРАТУ́РНЫ ФРОНТ СЯЛЯ́НСКА-РАБО́ЧЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ,
арганізацыя рэвалюцыйна настроеных пісьменнікаў Зах. Беларусі. Існаваў з 10.12.1933 да сак. 1934. Створаны нелегальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праграма фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў...» (апубл. ў час. «Літаратурная старонка», 1934, № 1). Распаўся ў выніку арыштаў актыву — В.Таўлая, Я.Чабора, П.Пестрака, А.Дубровіча, Я.Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А.Карповіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГРЫ́Н, Негрын Лопес (Negrín Lopez) Хуан (3.2.1894, г. Лас-Пальмас, Іспанія — 14.11.1956), іспанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. фізіялогіі і анатоміі. З 1929 чл.Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39дэп. картэсаў (з 1933). міністр фінансаў (з 1936), прэм’ер-міністр (з мая 1937) урада Нар.фронту, пазней і міністр абароны. У сак. 1939 эмігрыраваў, да 1945 лічыўся кіраўніком рэсп. ўрада Іспаніі ў эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІНО́ВІЧ (Міхаіл Уладзіміравіч) (7.10.1901, г. Брэст — 27.12.1977),
генерал-маёр танк. войск (1942). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), бранятанк. курсы (1931). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах: камандуючы бранятанк. і механізаванымі войскамі арміі, фронту. З 1944 у цэнтр. апараце Наркамата абароны СССР, у 1946—54 у войсках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,
наступальныя баі 1-га Украінскага фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 15—31 сакавіка; частка стратэг. наступлення Сав. Арміі ў студз.—сак. 1945 на фронце ў 1200 км ад Балтыйскага м. да Дуная ў час 2-й сусв. вайны. У выніку правядзення Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 і Ніжнесілезскай аперацыі 1945сав. войскі выйшлі да рэк Одэр і Нейсе. Мэта аперацыі — акружэнне і разгром групоўкі ворага на ПдЗ ад Опельна і выхад у перадгор’і Судэтаў. У паласе наступлення сав. войскаў абараняліся 1-я танк. і 17-я арміі групы армій «Цэнтр». 2 ударныя групоўкі Укр.фронту (на Пн і на Пд ад Опельна) 15 сак. перайшлі ў наступленне, пераадолелі тактычную зону абароны праціўніка, 18 сак. акружылі 5 ням. дывізій на ПдЗ ад Опельна і 19—20 сак. ліквідавалі іх (каля 60 тыс.чал., у т. л. 18 тыс. палонных). У выніку сав. войскі авалодалі паўд.-зах. часткай Верхняй Сілезіі і да 31 сак. выйшлі на рубеж Штрэлен, р. Нейсе, Долен — у перадгор’і Судэтаў і занялі зручнае становішча для нанясення ўдару на Дрэздэнскім і Пражскім напрамках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГІ́ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР, Другі чырвонаармейскі паказальны тэатр пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту. Існаваў з восені 1920 да ліп. 1921. Сфарміраваны ў Бабруйску з акцёраў Петраградскага нар. дома, рус. труп і ўдзельнікаў маст. самадзейнасці. Меў філіял у авіяатрадзе «Ілья Мурамец». Начальнікі т-ра С.Бахрах, В.Няволін, рэж. А.Пакрасаў-Гяцэвіч. Меў важнае значэнне для аб’яднання творчых работнікаў, узаемаабагачэння бел. і рус.тэатр. культур. У рэпертуары пераважалі рус. класічная драматургія, агітацыйныя п’есы і канцэрты.
Сярод пастановак: «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна, «Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра», «Беднасць не загана», «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Горкі лёс» А.Пісемскага, «Павел I» Дз.Меражкоўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Жывы труп» Л.Талстога, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна, «Дні нашага жыцця» Л.Андрэева, «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля, «На дне» М.Горкага, «Патанулы звон» Г.Гаўптмана, «Атэла» У.Шэкспіра. У трупе т-ра было каля 80 чал., у т. л. акцёры Б.Быхоўскі, М.Дняпроў, К.Замешына, В.Зярноў, К.Кулакоў, Няволін, У.Фарасаў. Вясной 1921 т-р быў рэарганізаваны і перададзены палітупраўленню Зах.фронту, узначальваў яго Дняпроў. Неўзабаве расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЬКО́Ў (Павел Пятровіч) (8.12.1879, г. Казань — 16.1.1949),
узбекскі жывапісец. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1901 — 06), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—32). Майстар пленэру з тонкім адчуваннем прыроды і нац. каларыту Сярэдняй Азіі. Сярод работ: «Старая Бухара» і «Дзяўчаты-хівінкі» (1931), «Ліст з фронту» (1945), «Дзяўчына з дутарам» (1947), «Зноў на радзіме» (1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́П,
манеўр войскаў у баі (аперацыі), які дае магчымасць нанесці ўдар па адным ці абодвух флангах групоўкі праціўніка. Выкарыстоўваецца ў сустрэчным баі, пры наступленні на праціўніка, які абараняецца ці адыходзіць, а таксама пры контратаках у абароне. Ажыццяўляецца ў цесным тактычным і агнявым узаемадзеянні з войскамі, што наступаюць з фронту, авіяцыяй і дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямі; найчасцей пасля прарыву абароны праціўніка, калі ўтвараюцца адкрытыя флангі ці ёсць прамежкі ў баявых парадках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙСКІ,
зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб’яднанняў у відах узбр. сіл (акрамя ВПС і ВМФ), а таксама абагульняльная назва сіл і сродкаў аператыўнага і тэр. аб’яднанняў (войскі фронту, войскі арміі, войскі ваеннай акругі і інш.), злучэнняў і аб’яднанняў, якія выконваюць пэўную задачу (войскі прыкрыцця, войскі умацаваных раёнаў і інш.). Гл. таксама Войскі проціпаветранай абароны, Войскі сувязі, Дарожныя войскі, Інжынерныя войскі, Паветрана-дэсантныя войскі, Пагранічныя войскі, Ракетныя войскі.