РЭ́ШАТАЎ Павел Дзмітрыевіч (26.8.1911, в. Бегунова Цвярской вобл., Расія — 27.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1942 на фронце. Кулямётнае аддзяленне на чале з сяржантам Р. вызначылася 27.6.1944 у баі каля в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. пры спробе ворага вырвацца з віцебскага «катла», дзе знішчыла большую частку яго калоны. Калі Р. застаўся адзін, то апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў. У в. Уна Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. помнік.

П.​Дз.Рэшатаў.

т. 14, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКО́ВІЧ Антон Навумавіч (25.12.1895, б. хутар Новамацеева Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 16.2.1982),

генерал-лейтэнант інтэнданцкай службы (1946). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У 1931—37 у БВА. У Вял. Айч. вайну нач. тылу 11-й і 65-й армій, інтэндант Паўн.-Зах. фронту. Удзельнік вызвалення Калінкавіч, Мазыра, Бабруйска, Баранавіч, Слоніма, наступальных баёў на тэр. Усх. Прусіі, Памераніі, Берлінскай аперацыі. Пасля вайны да 1956 на адказных пасадах у Сав. Арміі.

т. 14, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Мікалаевіч (23.3.1887, с. Талавая Балка Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.9.1937),

удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі, з кастр. на Усх. фронце. З крас. 1920 на Зах. фронце: нач. упраўлення штаба фронту, камандуючы Паўн. групай войск 15-й арміі і камандуючы 4-й арміяй. Вызначыўся ў час прарыву польск. фронту на Беларусі летам 1920. З 1921 на штабных і камандных пасадах у РСЧА (у 1926—28 нач. штаба БВА).

П.​А.​Селіванаў.

т. 15, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРЖА́НТ Рафаіл Іванавіч (28.1.1897, в. Гавязна Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1974),

удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У рэв. руху з 1920, напачатку ў КСМЗБ, з 1925 у КПЗБ. 30.10.1925 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена 15 гадамі строгага турэмнага няволення. Выйшаў на волю ў вер. 1939 у выніку вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй. З 1939 на гасп. і сав. рабоце, нам. старшыні Баранавіцкага аблвыканкома. Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1945—61 на сав. рабоце ў Баранавічах. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1940—46.

т. 15, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАРАНО́ВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983),

генерал-палкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1932). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.-Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. артылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Вісла-Одэрскай аперацыі вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

У.Э.Тарановіч.

т. 15, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІРСО́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (19.6.1900, в. Бельск Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.7.1960),

генерал-маёр танк. войск (1944). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Петраградскім і Зах. франтах. У Вял. Айч. вайну да 1943 выкладчык Ваен. акадэміі, потым на 2-м Укр. і 2-м Бел. франтах: нам. камандзіра, камандзір корпуса. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Усх.-Прускай аперацый, баёў на тэр. Германіі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі матарызацыі і механізацыі Сав. Арміі.

т. 16, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́НГСТЭР (англ. gangster ад gang шайка, банда),

удзельнік арганізаванай групы злачынцаў, якія займаюцца вымаганнем, шантажом, забойствамі, выкраданнем людзей і інш.

т. 5, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БОРЗАБАГА́ТЫ Уладзіслаў Канстанцінавіч (5.5.1831, маёнтак Рутка, цяпер Навагрудскі р-н — 28.3.1886),

удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. За ўдзел у Братнім саюзе літоўскай моладзі выключаны з Мінскай гімназіі (1849). Пасля 1855 скончыў мед. ф-т Маскоўскага ун-та, працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 паўстанцкі камісар Навагрудскага пав. Аднадумец К.​Каліноўскага, абараняў інтарэсы сялян. Пасля задушэння паўстання хаваўся, завочна прыгавораны да пакарання смерцю. У 1865 эмігрыраваў у Італію. З 1869 у Парыжы, удзельнік Парыжскай камуны. У 1874 вярнуўся на радзіму, сасланы ў Архангельск, потым у Кастрамскую губ. У 1884 вярнуўся на Беларусь.

т. 3, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧАРО́Ў Якаў Ігнатавіч (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982),

Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст. лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі.

Я.І.Ганчароў.

т. 5, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫЛЁЎ Мікіта Рыгоравіч (27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955),

савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач. Вял. Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та.

т. 3, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)