горад на ПдУ Іспаніі, на р. Сегура. Адм. ц. аўтаномнай вобласці і правінцыі Мурсія. Засн: ў 825. 319 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Гал. цэнтр вытв-сці натуральнага шоўку. Прам-сць: вытв-сць матацыклаў, абсталявання для кансервавай прам-сці, шкла, выбуховых рэчываў, баваўняных тканін, перапрацоўка цытрусавых. Ун-т. Сабор (14—15 ст.), царква (16—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛОЦК (Płock),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве. Вядомы з 10 ст. Каля 140 тыс.ж. (2000).
Порт на р. Вісла. Канцавы пункт адгалінавання нафтаправода з Расіі. Прам-сць: хім. (нафтаперапр. і хім. камбінат), маш.-буд. (вытв-сць збожжавых камбайнаў, рачных суднаў), харч., дрэваапр., тэкстыльная. Арх. помнікі 11—19 ст., у т. л.сабор (12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ТЫКА (італьян. gotico літар. гоцкі ад назвы герм. племя готаў),
гатычны стыль, мастацкі стыль, пашыраны ў краінах Зах., Цэнтр., часткова Усх. Еўропы паміж сярэдзінай 12 і 15—16 ст. Вылучаюць перыяды готыкі: ранняй (12 ст.), сталай (13—14 ст.) і позняй («палымянай») з моцнымі дэкар. тэндэнцыямі (15 ст.). Прыйшла на змену раманскаму стылю, ад якога ўнаследавала вяршэнства архітэктуры ў сістэме мастацтваў і традыц. тыпы культавых будынкаў. Развіццё мастацтва готыкі адлюстравала змены ў структуры сярэдневяковага грамадства: пачатак фарміравання цэнтралізаваных дзяржаў, рост і ўзмацненне гарадоў, якія сталі буйнымі заказчыкамі арх. твораў, больш высокі ўзровень развіцця рамёстваў і тэхнікі, аслабленне асноў сярэдневяковых рэліг.-дагматычных светапоглядаў і інш.
Стыль готыкі ўзнік на Пн Францыі. Найб. спецыфічная готыка ў Італіі (зберагліся моцныя ант. традыцыі) і Іспаніі. Канструкцыйны прынцып культавага дойлідства готыкі — каркас з каменю, які пазбавіў пабудовы грувасткасці раманскіх сабораў. Унутр. слупы гатычных сабораў накшталт пучка тонкіх калон пераходзілі ўверсе ў стральчатыя аркі нясучых рэбраў (нервюраў) вельмі тонкага крыжовага скляпення. Вонкавыя паўаркі — аркбутаны перадавалі распор скляпення на спец. апорныя вонкавыя слупы — контрфорсы. Гатычныя саборы вылучаліся вял. вышынёй і былі добра асветлены вокнамі з каляровымі вітражамі (Шартрскі сабор). Гал. фасады сабораў звычайна ўпрыгожвалі карункамі рознага разнога дэкору, ажурнымі вежамі, глыбокімі «перспектыўнымі» парталамі, у цэнтры часта рабілі вял. круглае акно (ружу). Гал. відам выяўл. мастацтва готыкі была скульптура, якой упрыгожвалі фасады сабораў і іх інтэр’еры (скульптура «Коннік» у кафедральным саборы ў г. Бамберг, 1235, Германія). Найб. значныя помнікі царк. готыкі: Парыжскай Божай Маці сабор, Рэймскі сабор, Кёльнскі сабор, саборы ў Ам’ене, Страсбуры (Францыя), Кентэрберы, Уэльсе, Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане, капэла Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы (Англія), саборы ў Фрайбургу, Ульме, Вене (Цэнтр. Еўропа), Мілане, Сіене (Італія), Бургасе (Іспанія), Кракаве, Гнезна, Познані, Гданьску (Польшча), Празе (Чэхія), касцёлы св. Ганны і бернардзінцаў у Вільнюсе, Рыжскі Домскі сабор і інш. Сярод грамадз. і абарончых збудаванняў: ратушы ў гарадах Арас і Камп’ень (Францыя), Бруге і Брусель (Бельгія), шэраг ісп.феад. замкаў, італьян. палацца, гар. умацаванні Таліна. У творах выяўл. мастацтва пабольшала цікавасць да складанага духоўнага свету чалавека, багацця яго перажыванняў, свету прыроды.
На Беларусі готыка адлюстравана пераважна ў архітэктуры 15—16 ст. Але тут сфарміраваўся своеасаблівы стыль, характэрны гарманічным спалучэннем рыс готыкі і рэнесансу, традыцый стараж.-рус.манум. дойлідства і ўплываў рус.-візант. стылю, што ўзбагаціла бел. готыку, надало яе помнікам непаўторны каларыт і маст. каштоўнасць. Аб’ёмы пабудоў тут вырашаны скульптурна, з мяккай прарысоўкай ліній, арх. дэкор адыгрывае другарадную ролю (Ішкалдскі Троіцкі касцёл). Асн.дэкар. элементы — абрамленні парталаў і аконных праёмаў, разнастайныя па малюнку нішы і аркатура (Навагрудская Барысаглебская царква). Нярэдка завяршэнні праёмаў і парталаў мелі не спецыфічную для готыкі спічастую, а паўцыркульную форму. Маляўнічасць будынкам надавала 2-колернае вырашэнне фасадаў: заглыбленыя часткі бялілі, а выступы не атынкоўвалі, пакідалі натуральны колер чырв. цэглы (Мураванкаўская царква-крэпасць). Тэндэнцыю развіцця культавых абарончых збудаванняў у 16 ст. яскрава адлюстроўвае Сынковіцкая царква-крэпасць, якая мае стройную і гарманічную арх. кампазіцыю, створаную з гатычных, рэнесансавых і стараж.-рус. формаў. Інш. кампазіцыйныя прыёмы развіваліся ў 1-нефавых храмах з вежай-званіцай на гал. фасадзе. Манум.-кампактныя аб’ёмы, умацаваныя контрфорсамі, кантраставалі з высокімі яруснымі верт. вежамі, якія надавалі будынкам рысы дынамічнай асіметрыі (Гнезнаўскі касцёл Міхаіла архангела, Дзераўноўскі касцёл Благавешчання). Арх. формы, канструкцыі і буд. тэхніка готыкі найб. характэрны для замкавага дойлідства 16—17 ст. (Гродзенскі Стары замак, Навагрудскія замкі, Мірскі замкава-паркавы комплекс). У драўляным дойлідстве асобныя элементы готыкі захоўваліся да 18 ст. У канцы 18 — пач. 20 ст. канструкцыйныя прыёмы, формы і элементы готыкі сталі аб’ектам пераймання і стылізацыі, што выявілася ў архітэктуры неаготыкі.
Літ.:
Всеобщая история архитектуры. Т. 4. Л.;
М., 1966;
Всеобщая история искусств. Т. 2, кн. 1. М., 1960;
Лясковская О.А. Французская готика, XII—XIV вв. М., 1973;
Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. Мн., 1993;
Svoboda K.M. Die Spätgolik. Wien, 1978;
Rüdiger W. Die gotische Kathedrale: Architektur und Bedeutung. Köln, 1979.
Ю.А.Якімовіч.
Да арт.Готыка. Сабор Нотр-Дам у Парыжы. 1163—1257. Бакавы фасад.Да арт.Готыка. Партал сабора ў Шартры (Францыя). 1145—70.Да арт.Готыка. Нервюрныя скляпенні трансепта сабора ў Ам’ене (Францыя). 13 ст.Да арт.Готыка. Джэнтыле да Фабрыяна. Пакланенне вешчуноў. 1423.Да арт.Готыка. Міланскі сабор. 1386—1856.Да арт.Готыка. Скульптура конніка ў кафедральным саборы ў Бамбергу (Германія). 1235.Да арт.Готыка. Скульптура партала сабора ў Страсбуры (Францыя). 1220.Да арт.Готыка. Сабор у Сіене (Італія). Будаўніцтва пачата ў 12 ст., завершана ў 1284—99. Праект Дж. і Н.Пізана.Да арт.Готыка. Дэталь вітража сабора ў Шартры (Францыя). 13 ст.Да арт.Готыка. Троіцкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна 1472.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАНСО́Н (Besancon),
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ду. 119 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт на р. Ду. Аўта- і вагонабудаванне; вытв-сць гадзіннікаў і штучнага шоўку. Харч. і дрэваапр.прам-сць. Курорт і цэнтр турызму (штогадовыя муз. фестывалі). Ун-т (1691). Музей прыгожых мастацтваў. Стараж.-рым. і сярэдневяковыя арх. помнікі, сабор Сен-Жан (11—13 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЫМКА́Р,
горад у Рас Федэрацыі, цэнтр Комі-Пярмяцкай аўт. акругі. Размешчаны ў Перадураллі, пры ўпадзенні р. Кува ў р. Іньва (бас.р. Кама). Засн. ў 16 ст., горад з 1938. 33,7 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сцьдрэваапр., металаапр., харч. і інш.Драм. т-р. Краязнаўчы музей. Спарткомплекс «Парма» (з трамплінамі 40 і 60 м). Нікольскі сабор (1792—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НКАЛЬН (Lincoln),
горад на У Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Лінкальншыр. Засн. ў сярэдзіне 1 ст. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: маш.-буд., эл.-тэхн., харчовая. Арх. помнікі: стараж.-рым. вароты, дараманскія цэрквы-вежы, раманскія дамы, цэрквы, данжон (12 ст.), гатычныя ратуша і мост (15 ст.), сабор (1075—1380) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫБАР (Maribor),
горад у Славеніі, на р. Драва. Каля 110 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (транспартнае, энергет., эл.-тэхн., с.-г. і інш.), тэкст., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчовая. Краязнаўчы музей. Мастацкая галерэя. Арх. помнікі: сабор 12—16 ст., замак 15—18 ст., рэшткі ўмацаванняў і ратуша 16 ст. Паблізу — каскад ГЭС на р. Драва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЫДА (Mérida),
горад на ПдУ Мексікі, на п-ве Юкатан. Адм. ц. штата Юкатан. Засн. ў 1542 на месцы стараж. горада індзейцаў майя. Каля 600 тыс.ж. (1999). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Саматужныя промыслы (выраб самбрэра, упрыгожанняў з панцыраў чарапах). Ун-т (з 1624). Археал. і гіст. музей Юкатана. Сабор, дом Ф. дэ Мантэха (16 ст.), цэрквы (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТАНДЭ́Р (Santander),
горад на Пн Іспаніі. Адм. ц.аўт. вобласці і правінцыі Кантабрыя. Каля 200 тыс.ж. (2000). Порт на Біскайскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія, судна- і самалётабудаванне, вытв-сць электраабсталявання, хім., тэкст., харчасмакавая, у т. л. рыбакансервавая і тытунёвая. Цэнтр рыбалоўства. 2 ун-ты. Кліматычны прыморскі курорт. Гатычны сабор (13 ст.) і кляштар (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАКАЛА́МСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 1135. 18,0 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Металаапрацоўка, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей. Васкрасенскі сабор (1462—94), царква Раства Багародзіцы на Вазьмішчы (1535), за 25 км ад горада Іосіфа-Валакаламскі манастыр (1479). Каля Валакаламска (в. Дубасекава) мемарыял на месцы подзвігу герояў-панфілаўцаў у Вял.Айч. вайну.