Створаны ў 1986 у г. Брэст як Брэсцкае машынабуд. ВА на базе з-даў «Тэкстыльмаш» (дзейнічаў у 1980—86), «Мясамалмаш» (1982—86) і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперым.-канструктарскага бюро для мясной і малочнай прам-сці «Мясамалмаш» (1981—86). З 1995 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для тэкст., мясной і малочнай прам-сці і тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАЛЯ́МПАВЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1962—66 у г. Брэст. Дзейнічаюць цэхі: зборачны, спіральна-электродны, цокальны, шкляны, участак па вытв-сці святлотэхн. вырабаў. Асн.прадукцыя (1995): лямпы напальвання агульнага прызначэння, мясц. асвятлення, для халадзільнікаў і швейных машын, кварцавыя галагенныя, аўтамабільныя, мініяцюрныя, камутатарныя, аптычныя, для чыгунак, водных шляхоў і аэрадромаў (сігнальныя), самалётаў, руднікоў і інш., а таксама паўфабрыкаты для вырабу лямпаў, свяцільнікі і рассейвальнікі.
Засн. ў 1940 на базе Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода. У час Вял.Айч. вайны эвакуіраваны ў г. Саратаў (Расійская Федэрацыя). Адноўлены ў 1946. Да 1986 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць цэхі: кавальска-нарыхтоўчы, ліцейны, мех. (2), зборачны, інструментальны, рамонтна-мех., энергацэх, зубарэзны ўчастак. Асн.прадукцыя (1996): універсальныя і спец. зубаапрацоўчыя паўаўтаматы і аўтаматы для аўтам. ліній, тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1900 у Оршы як слясарныя майстэрні. З 1915 мех. і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 чыгуна- і медналіцейны з-д (выпускаў вентылятары і запчасткі да с.-г. машын). З 1960 спецыялізуецца на выпуску плоскашліфавальных станкоў. Асвоіў вытв-сць высокапрадукцыйных плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для эл.-хім. шліфавання. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнар. выстаўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «БЕЛТАПА́З».
Створаны ў 1958 як з-дсан.-тэхн. абсталявання. У 1960 перайменаваны ў з-д «Электрасвятло», у 1966 у з-дтэхнал. аснасткі, у 1976 у вытв. аб’яднанне па выпуску тэхнал. аснасткі, у 1986 з-д такарных патронаў, з 1996 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1996): такарныя патроны розных мадыфікацый, дамкраты да легкавых аўтамабіляў, мэблевая фурнітура, фільтры аўтамаб. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў 1922 для вытв-сці аптэчных шклянак. У Вял.Айч. вайну разбураны, у канцы 1944 адноўлены. Уключае гал. цэхі: прыгатавання шыхты, вырабу пракатнага шкла і шклаблокаў, вытв-сці шклатары. Асн.прадукцыя (1997): узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі, бутэлькі для разліву шампанскага, він, піва, безалкагольных напіткаў, тара шкляная для тавараў быт. хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМААЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ.
Асноўная прадукцыя — гума- і азбестатэхнічныя вырабы, а таксама разнастайныя гумавыя вырабы на аснове каўчуку ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі. Аб’ядноўвае гумава-тэхнічных вырабаў вытворчасць, гумавага абутку вытворчасць, а таксама вытв-сць гумавых вырабаў шырокага ўжытку і азбестатэхн. вырабаў (параніт, тканіны, шнур, папера, кардон, пракладкі, фільтратканіны) і інш. рэчы і матэрыялы з азбеставымі ўключэннямі. Апошняя ў Беларусі не прадстаўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАСНЯ́НСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1839—62 у маёнтку Добасна Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл.). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—62 — тры). У 1839 працавала 176, у 1859 — 63 рабочыя. У 1861—62 за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукр. пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскай вобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн.прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ардаль». У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эксплуатацыю гумавы цэх, у 1952—3-і цэх мужчынскага, у 1957—7-ы цэх жаночага абутку. З 1994 народнае прадпрыемства «Лідская абутковая фабрыка». Асн.прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.