летняе свята нар. календара, якое адзначалі 15 жніўня с.ст.; адно з дванадзесятых святаў. Правасл. царква прымеркавала да гэтага дня Успенне Багародзіцы. Наз. таксама «успленне», «спажа», «зельная». Назва «успленне» і «спажа» ў народзе тлумачыліся тым, што ў садах спелі плады, а на палетках — збажына. У гэты дзень у царкве асвячалі зерне, зеляніну. Асвечанае жыта перамешвалі з насеннем, каб на наступны год прычакаць добрага ўраджаю. У нар. фальклоры беларусаў П. згадваецца ў сувязі з падвядзеннем вынікаў працы селяніна: «Прачыста снапкі падае», «Свята Прачыста — у полі ўрачыста», «Спажа́ — хлеба дзяжа». Сеялі азімыя, пра што прыгадвала прыказка «Успенне — ці гатова насенне?». П. звычайна называлі першай або вялікай у адрозненне ад другой (меншай) П. — багача, прымеркаванай да Раства Багародзіцы, якое адзначалася 21 жніўня с.ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКА́ДА НАВАКАІ́НАВАЯ,
метад абязбольвання, які грунтуецца на часовым выключэнні праводнасці болевых імпульсаў па перыферычнай нерв. сістэме і на ўздзеянні навакаіну на рэгулятарныя функцыі ц. н. с. Праводзяць блакаду навакаінавую 0,25—0,5%-ным растворам навакаіну. Слабыя растворы навакаіну здымаюць боль і лечаць. Блакаду навакаінавую выкарыстоўваюць адпаведна характару захворвання. Напр., кароткую блакаду навакаінавую робяць на першай стадыі вострых запаленчых працэсаў (абсцэсы і флегмоны), пры лячэнні ран. Цыркулярная блакада навакаінавая выкарыстоўваецца пры лячэнні ран, гнойных і асептычных запаленняў, адмаражэнняў, укусаў змей у вобласці канечнасцяў. Надплеўральную блакаду навакаінавую робяць пры хваробах органаў брушной і тазавай поласцяў (перытаніты, гастраэнтэрыты, колікі, халецыстыты, выпадзенне маткі), пры хваробах тазавых канечнасцяў і ў пасляаперацыйны перыяд пры хірург. умяшаннях на органах брушной поласці. Паранефральная блакада навакаінавая ўжываецца ў тых жа выпадках, што і надплеўральная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕРГЕ́НЫ,
рэчывы, здольныя выклікаць алергію. Да іх адносяцца бялковыя і небялковыя (поліцукрыды) злучэнні, неарган. рэчывы, у т. л. асобныя элементы (бром, ёд і інш.). Небялковыя рэчывы становяцца алергенамі толькі пасля злучэння з бялкамі тканак арганізма Адрозніваюць эндаалергены (утвараюцца ў арганізме) і экзаалергеныінфекц. і неінфекц. паходжання. Сярод алергенаў інфекц. паходжання вылучаюць бактэрыяльныя, вірусныя і грыбковыя. Да неінфекц. адносяцца бытавыя (бытавы, бібліятэчны пыл і інш.), эпідэрмальныя (воўна, пер’е птушак, валасы, перхаць), інсектныя (яд, сліна кусачых, пыл з часцінак насякомых), лекавыя, пылковыя (раслінны пылок), прамысл.-хім. (бензол, шкіпінар, фарбавальнікі і інш.), харч. рэчывы. Алерген выклікае імуналагічна апасродкаваную адчувальнасць арганізма да яго (сенсібілізацыю). Ад першай дозы ў арганізме ўтвараюцца антыцелы, здольныя ўзаемадзейнічаць толькі з пэўным алергенам. Паўторна трапляючы ў арганізм, алерген злучаецца з раней утворанымі антыцеламі і выклікае алергічную рэакцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ,
рукапісны помнік усх.-слав. пісьменства 14 ст. Укладзена кн. Васілём Міхайлавічам Друцкім і яго жонкай Васілісай у царкву Багародзіцы ў Друцку (Талачынскі р-н), у 1441 — віленскім месцічам Коканам у царкву Уваскрэсення Хрыстова ў Вільні, у 18 ст. належала архіепіскапу наўгародскаму Феадосію Яноўскаму.
Напісана на царк.-слав. мове ўставам на 376 старонках фарматам «у аркуш». Тэкст размешчаны ў 2 калонкі па 25—28 радкоў у кожнай. Важнае культ.-гіст. значэнне маюць запісы ў канцы рукапісу, якія сведчаць пра існаванне Друцка ўжо ў 10 ст. і пабудову першай царквы ў гэтым горадзе ў 1001. Маст. аздабленне — застаўкі і 54 ініцыялы тэраталагічнага характару, выкананыя чырвонай фарбай (кінавар). Зберагаецца ў б-цы Сібірскага аддзялення Рас.АН.
Літ.:
Тихомиров М.Н. Описание Тихомировского собрания рукописей. М., 1968. С. 9—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЯ РАЁННАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ (ДРЭС),
цеплавая кандэнсацыйная электрастанцыя, якая выпрацоўвае толькі электрычную энергію. Першая ў свеце раённая электрастанцыя на мясц. паліве (торфе) магутнасцю 15 мВт пабудавана ў 1912—14 пад Масквой па ініцыятыве рус. інжынера Р.Э.Класона. Планам ГОЭЛРО (1920) прадугледжвалася збудаванне некалькіх цеплавых электрастанцый, з іх найб. вядомая Шатурская ДРЭС, у Беларусі — Асінаўская ДРЭС (гл.Беларуская ДРЭС). Паступова тэрмін ДРЭС амаль страціў свой першапачатковы сэнс («раённая») і ў сучасным разуменні азначае кандэнсацыйную электрастанцыю даволі вял. магутнасці, якая працуе ў аб’яднанай энергасістэме побач з інш. буйнымі электрастанцыямі. Першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу ў Беларусі з’яўляецца Бярозаўская ДРЭС (920 тыс.кВт). У Беларускай энергетычнай сістэме працуюць таксама Лукомская ДРЭС (найбольшая з такога тыпу электрастанцый; 2400 тыс.кВт), б. Васілевіцкая ДРЭС (гл.Светлагорская ЦЭЦ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШКЕ́ВІЧЫ,
сям’я бел. мастакоў. Андрэй, жывапісец канца 18 ст. Жыў і працаваў у Гродне. З твораў вядомы копія партрэта кн. М.В.Рапніна (1796) з арыгінала Дз.Р.Лявіцкага і алегарычная кампазіцыя «Vanitas vanitatum» (1806). Клеменс (1804, г. Гродна? — 10.7.1849). Сын і вучань Андрэя. Верагодна, вучыўся ў Вільні ў Я.Рустэма. Некаторы час працаваў настаўнікам малявання ў школах Любліна. Потым пасяліўся ў Варшаве. У 1824 працаваў у Гродне, у 1827, верагодна, у Дунілавічах пад Вільняй у Янішэўскіх. У творчасці пераважае партрэтны жанр; вядомы партрэты І.І.Макавельскага (1824), Юзафа і Ізабелы Качкоўскіх (каля 1825), С.Янішэўскага (1827) і Б.Янішэўскай (1820-я г.), Я.Эпштэйна (1835).
Літ.:
Сядзібны партрэт Беларусі XVIII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-ДО́ЎЭЛ ((Mac Dowell) Эдуард Александэр) (18.12.1860, Нью-Йорк — 23.1.1908),
амерыканскі кампазітар, піяніст, педагог; адзін з заснавальнікаў амер. кампазітарскай школы. Паводле паходжання шатландзец. У 1876—78 вучыўся ў кансерваторыях па класах фп. і кампазіцыі ў Парыжы і Франкфурцена-Майне. З 1888 вёў пед. і канцэртную дзейнасць у г. Бостан. У 1896—1904 праф. і кіраўнік першай у ЗША кафедры музыкі ў Калумбійскім ун-це (Нью-Йорк). Сярод твораў: 3 сімф. паэмы (1885, 1888, 1889), 2 сюіты (1891, 1895) і інш. для аркестра; канцэрты для фп. з арк. (1885, 1890); 4 санаты (1893, 1895, 1900, 1901), 6 ідылій паводле І.В.Гётэ (1887), «Марскія сцэны» (1898), 12 віртуозных эцюдаў (1894) і інш. для фп.; хары, цыклы песень, у т. л. на ўласныя словы, а таксама на словы Р.Бёрнса, Гётэ і інш.
амерыканскі пісьменнік-рамантык. Служыў матросам, вандраваў. Уражанні ад падарожжаў у аснове першай кнігі — рамант. утопіі «Тайпі» (1846), аповесці «Ому» (1847), «марскіх» раманаў «Рэдберн» (1849), «Белы бушлат» (1850). Філас. абагульненні выявіліся ў сатыр. алегорыі «Мардзі» (1849) і рэалізаваны ў сац.-філас. рамане «Мобі Дзік, ці Белы Кіт» (1851, экранізацыя 1956), якія насычаны сімволікай, алюзіямі, рамант. алегорыямі. Аўтар псіхал. («П’ер», 1852), гіст. («Ізраэль Потэр», 1855), сатыр. («Махляр», 1857), філас. («Білі Бад», 1924, экранізацыя 1962; аднайм. опера Б.Брытэна 1951) раманаў, навел (зб. «Казкі з плошчы», 1856), вершаў (зб-кі «Вершы пра вайну», 1866; «Тымалеён», 1891) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. Л., 1987—88.
Літ.:
Ковалев Ю.В. Герман Мелвилл и американский романтизм. Л., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́НІН (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986),
расійскі палярны даследчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943). Д-ргеагр.н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 нач.першайн.-д. станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач.Гал.паўн.-марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Ін-та біялогіі ўнутр. вод АНСССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедыцыйных работ АНСССР. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на п-ве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁРСЕЛ ((Purcell) Генры) (каля 1659, Лондан — 21.11.1695),
англійскі кампазітар. Быў прыдворным музыкантам у Лондане. Аўтар першайнац.англ. оперы «Дыдона і Эней» (1689, паводле «Энеіды» Вергілія), у якой спалучэнне традыцый англ.рэаліст.т-ра, жанру масак, нац. паэзіі, англ. і шатл.нар. песні і танца, быт.інстр. музыкі. Сярод інш. твораў: «паўоперы» (драм. п’есы з муз. нумарамі) «Кароль Артур» (1691), «Каралева фей» (1692, паводле камедыі «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), «Бура» (паводле аднайм. трагікамедыі Шэкспіра), «Каралева індзейцаў» (абедзве 1695), адна- і шматгалосыя песні (каля 100), харавыя (у т. л. культавыя) і інстр. творы (струнныя фантазіі, трыо-санаты, п’есы для клавесіна і аргана), музыка да тэатр. пастановак (каля 50).