МАЗУРУ́К Ілья Паўлавіч (20.7.1906, г. Брэст — 2.1.1989),
Герой Сав. Саюза (1937), ген.-маёр авіяцыі (1946), засл. палярны лётчык (1937). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1929). У Чырв. Арміі з 1927. З 1930 лётчык, камандзір атрада Грамадз.паветр. флоту, у 1938—41 нач. Палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршляху (ГПМШ). Вызначыўся ў 1937 у час дастаўкі Папанінскай навук. станцыі на Паўн. полюс. У Вял.Айч. вайну камандзір авіягрупы ВПСПаўн. флоту, з 1943 камандзір авіядывізіі і нач. асобай паветр. трасы ВПС Аляска—Краснаярск, арганізоўваў перапраўку на фронт баявых самалётаў. З 1945 нач. упраўлення Палярнай авіяцыі, нам.нач. ГПМШ, нам.нач.НДІ. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Пётр Аляксеевіч (28.6.1902, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 3.6.1967),
генерал-палкоўнік танк. войск (1965). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1935), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1923. З 1935 выкладчык у ваен. вучылішчах. У Вял.Айч. вайну з мая 1942 на Зах., Паўд.-Зах. і 1-м Укр. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба танк. корпуса, нач. штаба механіз. корпуса.
Удзельнік вызвалення Калінінскай, Смаленскай, Калужскай, Днепрапятроўскай абл., Данбаса. У 1944—58 нам.нач. штаба Упраўлення камандавання бранятанк. і механіз. войскамі Сав. Арміі, выкладчык ваен. акадэміі. З 1958 нам.нач., з 1964 нач.Ваен. акадэміі бранятанкавых войск.
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1945 у сацыяліст. руху. Нац. сакратар Арг-цыі сацыяліст. моладзі (1950—58), нам.ген. сакратара федэрацыі Сацыяліст. партыі (1963—66). З 1971 на кіруючых пасадах у Сацыяліст. партыі (у 1988—92 яе 1-ы сакратар). Мэр г. Ліль (з 1973), дэп.Нац. сходу (1973—81 і 1986), сенатар (з 1992). Прэм’ер-міністр Францыі ў 1981—84. У 1989—92 нам. старшыні, з 1992 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. Прэзідэнт Міжнар. арг-цыі пародненых гарадоў (з 1984). Аўтар кніг па паліт. праблемах «Нашчадкі будучага» (1977), «Правільны шлях» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч Уладзімір Іванавіч (н. 25.7. 1940, в. Камеика Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1969). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (з 1986 нам. дырэктара), з 1996 нам.ген. дырэктара Н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і практыцы стварэння сістэм аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў метады мадэліравання і аптымізацыі тэхн. сістэм.
Тв.:
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);
Метод обобщенных аналитических представлений в упругопластической антиплоской задаче. Мн., 1998 (разам з У.А.Ібрагімавым, А.Л.Шведам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХЛЕ́ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1977),
генерал-маёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваенна-паветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. З 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял.Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнік штаба ВПСЧырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.-Зах. франтах, нам. начальніка штаба Паўд.-Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗАЎСКІ Людвіг Пятровіч (24.4.1887, г. Елгава, Латвія — 1980),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі і на Зах. фронце. У рэв. руху з 1905. З 1915 на Зах. фронце, чл. Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета, нам.заг. Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай л-рай, удзельнік выпуску газ. «Звязда». З ліст. 1917 камісар нар. асветы, унутр. спраў СНКЗах. вобласці і фронту. У 1918 старшыня Смаленскай губ. надзвычайнай камісіі, нам. старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 у НКУС РСФСР, з лют. 1920 у ВЧК, з 1921 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1924—25 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖА́ЕВА Святлана Георгіеўна (н. 15.9.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі, псіхафізіялогіі, рэабіліталогіі. Д-рмед.н. (1994). Дачка Г.А.Суджаева. Скончыла Мінскі мед.ін-т (1974). З 1979 у БелНДІ кардыялогіі (у 1997—99 нам. дырэктара). З 2000 у Рэсп. навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія» (нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях псіхафізіялогіі ў кардыялогіі, рэабілітацыі хворых на інфаркт міякарда, рэгуляцыі мазгавой гемадынамікі ў норме і пры захворваннях сэрца.
Тв.: Повышение эффективности восстановительного лечения больных инфарктом миокарда путем дифференцированного подбора антиангинальных препаратов (у сааўт.) // Кардиология. 1995. Т. 35, № 12; Регуляция мозгового кровотока в норме и при заболеваниях сердца (разам з М.І.Бельскай) // Здравоохранение. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Сцяпан Іванавіч (25.12.1899, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 21.7.1976),
савецкі военачальнік, ген.-маёр (1944). Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў курсы «Выстрал» (1930), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918 на Зах. фронце. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У час сав.-фінл. вайны 1939—40 дывізія, якую ён узначальваў, вызначылася пры прарыве «лініі Манергейма». У Вял.Айч. вайну нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па пяхоце, на Калінінскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы арміяй, нам. камандзіра корпуса, камандзір дывізіі. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Беларусі, Варшавы, узяцця Берліна. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (сапр.Каляда) Павел Восіпавіч
(15.1.1900, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 25.4.1938),
гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Акад.АНБССР (1931), д-ргіст.н. (1934). Скончыў Камуніст.ун-т імя Свярдлова (1921), Ін-тчырв. прафесуры (1925). Удзельнік грамадз. вайны. З 1925 вучоны сакратар Т-ва гісторыкаў-марксістаў, правадз. член і нам. дырэктара Ін-та гісторыі Камуніст. акадэміі, нам. рэдактара час. «Пролетарская революция», чл. рэдкалегіі час. «Историк-марксист», старшыня Т-ва палітэмігрантаў Зах. Беларусі. З 1931 прэзідэнт АНБССР, дырэктар Ін-та гісторыі АНБССР. З 1936 нам. старшыні К-та па загадванні вучонымі і навуч. ўстановамі ЦВКСССР, заг. кафедры Маскоўскага ун-та, рэдактар аддзела гісторыі Вял.Сав. Энцыклапедыі. Чл.ЦККП(б)Б і канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1932—36. Чл.ЦВКСССР (1935). Чл.ЦВК і Прэзідыума ЦВКБССР у 1931—36. Аўтар прац па гісторыі Саветаў і Кастр. рэвалюцыі, рэдактар твораў У.І.Леніна на бел. мове. Як вучань М.М.Пакроўскага, адстойваў погляды яго школы. На працы Горына ўплывалі распаўсюджаныя ў 1920-я г. ідэі вульгарнага сацыялагізму і спрашчэнні. Арыштаваны ў жн. 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЗЮ́НІНСКІ Іван Іванавіч (30.7.1900, в. Гілёва Тугулымскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія — 17.10.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1939). Ген. арміі (1955). Скончыў Уладзівастоцкую пяхотную школу (1924), курсы «Выстрал» (1931), удасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941) і Вышэйшыя акад. курсы (1948) пры гэтай жа акадэміі. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце ў 1920, на Кіт.-Усх. чыгунцы ў 1929, на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў стралк. корпусам, 32-й, 42-й, 54-й, 5-й арміямі; з кастр. 1941 — Ленінградскім фронтам; з кастр. 1942 нам.каманд. Волхаўскім, з мая 1943 — Бранскім франтамі. З ліп. 1943 каманд. 11-й, са снеж. 1943 2-й ударнай арміямі. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усх.-Прускай, Берлінскай аперацый Войскі 11-й арміі пад камандаваннем Ф. 26.11.1943 вызвалілі г. Гомель. У 1946—47 і 1954—65 каманд. войскамі шэрагу ваен. акруг, у 1951—54 нам. і 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі. Са снеж. 1965 у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—66.