светапогляд і лад жыцця, у аснове якога ляжыць прызнанне самакаштоўнасці індывіда, яго правоў і свабод, вызначэнне асабістых інтарэсаў і актыўнай дзейнасці па іх рэалізацыі.
У стараж.-грэч. філасофіі сафісты (Пратагор) абвясцілі чалавека мерай усіх рэчаў, а Платон гэтую ролю адводзіў полісу, дзяржаве. У багаслоўскіх канцэпцыях дамінуючым пачаткам выступае бажаство, а чалавечы індывід — яго бледнай копіяй. У канцэпцыях Адраджэння і Новага часу І. становіцца сінонімам разняволення асобы ад феад. пут, сцвярджэння роўнасці, свабоды і годнасці людзей. Асновы навук.-тэарэт. аргументацыі І. закладзены асветнікамі (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Дж.Лок, Вальтэр, Ш.Л.Мантэск’ё, П.Гольбах, Д.Дзідро, К.Гельвецый, Ж.Ж.Русо і інш), якія даказвалі, што свабода прыватнай уласнасці, ініцыятывы, думкі і дзейнасці чалавека адпавядае яго прыродзе і неад’емным правам. З узнікненнем тэхнагеннай цывілізацыі, бюракратыі ў жыцці зах. грамадстваў узмацняліся антыіндывідуалістычныя тэндэнцыі, маніпуляцыя людзьмі з боку сац. ін-таў, дамінаванне арг-цый над асобай. сацыялізацыінад індывідуалізацыяй. Марксісцкае вучэнне надае прымат грамадству, калектыву над індывідам, І. з’яўляецца крыніцай фарміравання аўтаномнай, ініцыятыўнай асобы. Такая лінія развіцця і паводзін індывіда не процістаіць, а цесна ўзаемадзейнічае з разумнымі формамі калект. дзеянняў, элементамі грамадзянскай супольнасці.
Літ.:
Индивидуализм и солидарность в трактовке западногерманских социал-демократов. М., 1991;
Рэнд А Концепция эгоизма: Пер. с англ. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАЛЬВАРЫ́ЙСКІ КАСЦЁЛ І БРА́МА,
помнік архітэктуры 19 ст. ў Мінску. Пабудаваны ў 1839—41 на Кальварыйскіх могілках (вядомы з 17 ст.) на месцы б. касцёла (разбураны ў 1830) у стылі неаготыкі і класіцызму. Мураваны 1-нефавы з невял. трансептам і прамавугольнай алтарнай апсідай храм накрыты высокім 2-схільным дахам. Гал. фасад вырашаны ў выглядзе вял. стральчатага партала. Над прытворам узвышаецца масіўная квадратная ў плане вежа, падзеленая на 2 ч. карнізам з сухарыкамі. У верхняй яе ч. 2 вузкія стральчатыя аконныя праёмы, над якімі круглая люкарна. Сцены гал. і бакавых фасадаў дэкарыраваны аркатурнымі паясамі, прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі. Брама ў класіцыстычных формах прыбудавана ў 1830 на сродкі Ю.Кабылінскага ў гонар яго жонкі. Цаглянае прамавугольнае ў плане збудаванне з вял.цэнтр. і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі праёмамі. Падзелена карнізам на 2 ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга яруса — ляпная геральдыка. На могілках захаваліся пахавальныя капліцы Паўла Равы (1855, эклектыка), Віткевічаў (2-я пал. 19 ст., неаготыка), 2 эклектычныя капліцы 2-й пал. 19 ст.; некалькі мураваных капліц у паўразбураным стане.
Літ.:
Rzymsko-katolicki cmentarz Kalwaryjski w Minsku na Bialorusi. Warszawa, 1996.
А.Ю.Пятросава, Т.І.Чарняўская.
Мінскі кальварыйскі касцёл і брама. Галоўны фасад касцёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРНА́ДСКАГА ГО́РЫ,
падлёдавыя горы ва Усх. Антарктыдзе, ва ўсх. частцы Зямлі Каралевы Мод. Даўж. каля 400 км. Выш. больш за 1600 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 1000 м. Адкрыты ў 1964 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар У.І.Вярнадскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МБУРЦАВА ГО́РЫ,
падлёдавыя горы ў цэнтр. частцы Усх. Антарктыды, у раёне плато Савецкае. Даўж. каля 1300 км. Выш. да 3390 м. Над гарамі — ледавіковае покрыва магутнасцю да 600 м. Адкрыты ў 1958 сав. антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар сав. геафізіка Р.А.Гамбурцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКАЕ НАГО́Р’Е,
вулканічнае лававае нагор’е ў Закаўказзі, паміж Зан гезурскім і Карабахскім хрыбтамі, у Азербайджане і Арменіі. Выш. да 3616 м (г. Далідаг). Над паверхняй нагор’я ўзнімаюцца патухлыя вулканічныя конусы да 3581 м (г. Кызылбагаз). Каменныя россыпы, субальпійскія лугі. Пашавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІФ,
міфічны родапачынальнік скіфскіх цароў. Лічыўся сынам Геракла (паводле інш. версіі — Зеўса) і Яхідны. Паводле стараж.-грэч. міфалогіі, Геракл загадаў Яхідне перадаць уладу надСкіфіяй таму з сыноў, хто здолее нацягнуць цеціву яго лука. Перамогшы братоў, С. стаў правіцелем краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ МУСЛІ́М (каля 727—755),
кіраўнік паўстання 747—750 у Харасане супраць Амеядаў, якое прывяло да ўлады Абасідаў. У юнацтве быў рабом. Пасля рашаючай перамогі над амеядскім войскам у 750 на р. Вялікі Заб — намеснік Харасана. Забіты па загадзе абасідскага халіфа Мансура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРФУ́Р,
плато ў зах.ч. Судана, водападзел паміж бас.воз. Чад і р. Белы Ніл. Пераважаюць цокальныя раўніны выш. 1000—1500 м, над якімі ўзвышаюцца астраўныя горы выш. да 3088 м (патухлы вулкан Мара). Клімат экватарыяльна-мусонны. Ландшафты тыповых і апустыненых саваннаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́СІ,
вёска ў Зах. Бенгаліі (Індыя), каля якой 23.7.1757 атрад англічан і сіпаяў (3 тыс.чал.) на чале з Р.Клайвам перамог армію наваба (правіцеля) Бенгаліі. У выніку бітвы брыт.Ост-Індская кампанія ўсталявала кантроль над Бенгаліяй, што стала пачаткам брыт. заваявання Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАУ́ЛЯ ЗАКО́НЫ,
колькасныя залежнасці, якія звязваюць канцэнтрацыю раствору з ціскам насычанай пары растваральніку над растворам ці са зменай т-ры кіпення (замярзання) раствору. Сфармуляваныя Ф.М.Раулем у 1882—88 пры даследаванні ўласцівасцей разбаўленых раствораў.
Паводле аднаго з Р.з. адноснае паніжэнне парцыяльнага ціску пары растваральніку над растворам роўнае малярнай долі растворанага рэчыва (xB) : (pA0 − pA)/pA0 = xB, дзе рА — парцыяльны ціск растваральніку, pA0 — ціск насычанай пары чыстага растваральніку. Растворы, для якіх гэты закон выконваецца пры ўсіх канцэнтрацыях для абодвух кампанентаў, наз. ідэальнымі. Паводле 2 інш. Р.з. павышэнне т-ры кіпення ці паніжэнне т-ры замярзання раствору ў параўнанні з адпаведнымі т-рамі для чыстага растваральніку прама прапарцыянальна канцэнтрацыі растворанага рэчыва (гл.Эбуліяскапія, Крыяскапія). Растворы электралітаў не падпарадкоўваюцца Р.з., што абумоўлена электралітычнай дысацыяцыяй.