СА́ЎЧАНКА (Сцяпан Уладзіміравіч) (28.12.1889, с. Сіняўка Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.1.1942),
украінскі літаратуразнавец і педагог. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскіун-т (1913) і з 1917 выкладаў у ім. Аўтар даследаванняў: «Паходжанне раманскіх моў» (1916), «Гі дэ Мапасан» (1926), «Класічны тэатр XVII ст. і класіцызм» (1931), «Шаўчэнка і сусветная літаратура» (1939) і інш. У працы «Руская народная казка» (1914) даследаваў гісторыю збірання і вывучэння бел. казак. Пераклаў з лац. на рус. мову і апублікаваў «Данясенні папскага нунцыя Іаана Тарэса, архіепіскапа Адрыянопальскага, аб падзеях у Польшчы ў час, паўстання Багдана Хмяльніцкага» (1916), што мела пэўнае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў УСЯСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Георгій),
князь у Полацкай зямлі ў 12 ст. Сын полацкага кн.Усяслава Брачыславіча. Згадваецца пад 1129 сярод сыноў Усяслава, якіх кіеўскікн.Мсціслаў Уладзіміравіч саслаў у Візантыю. На думку А.Я.Праснякова і Т.Васілеўскага, С.Ў. у пач. 12 ст. валодаў Віцебскам, бо ў далейшым віцебскі сталец займалі яго ўнукі. Л.В.Аляксееў мяркуе, што Віцебск у гэты час належаў смаленскім князям. На думку А.М.Рапава, С.У. магло належаць Ізяслаўскае княства, бо пасля там княжыў яго сын Васілька Святаславіч. Меў сыноў Васіля, Давыда і Вячаслава, дачок Прадславу (Ефрасінню Полацкую) і Градзіславу (Еўдакію).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ РАСІ́І»
(«Архив Юго-Западной России, издаваемый временной Комиссией для разбора древних актов...»),
зборнік дакументаў і літ. помнікаў Правабярэжнай і Зах. Украіны 14—18 ст. Выдадзены ў Кіеве на рус. мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асн. крыніца выдання — Кіеўскіцэнтр. архіў, дакументы, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі правасл. царквы 14—18 ст., пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726, звесткі пра барацьбу ўкр. казацтва з польск. шляхтай у 1500—1768, акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканам. і юрыд. становішчы ўкр. сялян 1498—1799, перапісы яўр. насельніцтва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯШЭ́ЎСКІ (Мікалай Фядотавіч) (12.10.1867, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 21.4.1926),
украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец. Акад.АН УССР (1919). Скончыў Кіеўскіун-т. У 1902—23 дырэктар Кіеўскага гіст. музея. Рэдактар зб. «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3, 1899—1901) і час. з той жа назвай (1903—05). У 1890-я г. даследаваў паселішчы на Зах. Бугу, на Гомельшчыне, у Сярэднім Падняпроўі. Аўтар прац па археалогіі і ўкр. арнаментыцы.
Тв.:
Несколько новых стоянок каменного века по Днепру и его притокам // Киевская старина. 1891. Т. 32, № 3;
Дюнные стоянки неолитической эпохи на берегах р. Западного Буга в среднем его течении // Тр. одиннадцатого Археологического съезда в Киеве, 1899. М., 1901. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЧУ́К (Андрэй Якаўлевіч) (н. 15.6.1915, в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Рэчыцкі педтэхнікум (1932), артыл. школу ў Куйбышаве (1939), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947), Кіеўскіун-т (1965). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941: камандзір батарэі, дывізіёна, нач. артылерыі стралк. палка. Вызначыўся 15—17.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева Гомельскай вобл.: батарэя пад камандаваннем лейт. Варанчука фарсіравала раку, захапіла плацдарм, знішчыла 5 агнявых кропак, 2 танкі ворага, адбіла некалькі контратак праціўніка, што спрыяла паспяховаму наступленню сав. войск. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1985 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІННІ́ЦКІ (Юрый) (Георгій, свецкае імя Габрыэль; 1660—23.9.1713),
уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З укр. шляхецкага роду герба «Сас». Служыў у войску, займаў адм. пасады, пасол на Варшаўскі вальны сейм 1690 ад Рускага ваяв. У 1700 прыняў манаства. У 1700—13 епіскап перамышльскі. З 1708 адміністратар (в.а. кіраўніка) Кіеўскай мітраполіі, Уладзіміра-Брэсцкай і Львоўскай епархій. Ад кіравання мітраполіяй адхілены каралём Станіславам Ляшчынскім, але пасля вяртання на трон караля Аўгуста II у 1710—13 мітрапаліт кіеўскі. Актыўна пашыраў унію на зах.-ўкр. землях, нават шляхам закрыцця правасл. цэркваў; адначасова імкнуўся прадухіліць пераход шляхты ў рымска-каталіцкі абрад, але беспаспяхова.
Літ.:
Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ЎСКІ (Пётр Васілевіч) (28.6.1857, Чарнігаўская губ. — 30.3.1907),
расійскі гісторык. Д-ррус. гісторыі (1885), праф. (1898). Скончыў Кіеўскіун-т. Належаў да школы У.Б.Антановіча. З 1886 выкладаў у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па гіст. геаграфіі, гіст. бібліяграфіі, крыніцазнаўстве стараж. гісторыі. У працы «Гісторыя Смаленскай зямлі да пачатку XV ст.» (1895) паказаў ход славянскай каланізацыі з паўн.-ўсх. Прыкарпацця, месцы рассялення і найменні славянскіх плямён, утварэнне бел. мовы, адрозненні паміж полацкімі і смаленскімі крывічамі, узаемаадносіны Смаленскага княства з ВКПЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV столетия. Киев, 1881;
Критико-библиографический обзор трудов по древнейшему периоду русской истории // Унив. изв. 1907. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯНІ́СІЙ (Балабан) (?, Падляшша — 1663),
праваслаўны царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Епіскап холмскі, луцкі, з 1650 зноў епіскап холмскі. Адстойваў праваслаўе ад уніяцкага ўціску. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (ліст. 1657—63). У жн. 1661 па рэкамендацыі канстанцінопальскага патрыярхата і гетмана Украіны І.Выгоўскага прызначыў епіскапам магілёўскім і мсціслаўскім Іосіфа Нелюбовіча-Тукальскага, аднак з мая 1661 кафедра была занята епіскапам Мяфодзіем, прызначаным маскоўскім патрыярхатам. Канфліктная сітуацыя прымусіла Д. адысці ад царк. і паліт. спраў. Апошні час жыў у Чыгірыне, застаючыся мітрапалітам намінальна.
Літ.:
Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. М., 1991. Т. 2. С. 294—295;
Яскевіч А.А. Праблема цэласнасці старабеларускай філалогіі XVI—XVII ст.: Адзінства экзэгезы і герменеўтыкі. Мн., 1996. С. 103—108.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ТНЫ (Даніла Кірылавіч) (28.12.1866, с. Забалотнае Вінніцкай вобл., Украіна — 15.12.1929),
украінскі мікрабіёлаг. Акад.АН Украіны (1922). Акад.АНСССР (1929). Скончыў Новарасійскі (1891; Адэса) і Кіеўскі (1894) ун-ты. З 1898 у Пецярбургскім жаночым мед. ін-це, у 1919—23 рэктар Адэскага мед. ін-та. У 1928 арганізаваў у Кіеве Укр.ін-т эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН, які носіць яго імя. У 1928—29 прэзідэнт АН Украіны. Кіраўнік Сан.-эпідэміял. камісіі Гал. ваенна-сан. ўпраўлення Чырв. Арміі, арганізатар курсаў ваен. і грамадз. урачоў-эпідэміёлагаў. Стварыў вучэнне пра прыродную ачаговасць чумы (1922); эксперыментальна даказаў ідэнтычнасць бубоннай і лёгачнай чумы. Навук. працы па вакцынапрафілактыцы і эпідэміялогіі асабліва небяспечных і інш.інфекц. хвароб.
украінскі паліт. і дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Кіеўскідзярж.ун-т (1958), Акадэмію грамадскіх навук (1970). З 1960 на парт. рабоце. З 1970 у апараце ЦК Кампартыі Украіны (КПУ); заг. аддзелаў прапаганды і агітацыі (з 1980) і ідэалогіі (з 1988). З 1989 сакратар, у ліп. — вер. 1990 2-і сакратар ЦК КПУ. У ліп. 1990—91 старшыня Вярх. Савета УССР. У 1991—94 першы прэзідэнт Украіны. Разам з кіраўнікамі Расіі і Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У лют. — кастр. 1992 старшыня Вярх. Рады Украіны. З вер. 1994 нар.дэп. Украіны.