афганскі паліт. і дзярж.дзеяч. Адзін з заснавальнікаў і чл.Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА). Пасля ўводу сав. войск у Афганістан (снеж. 1979) старшыня рэв. савета (1979—86), ген. сакратар НДПА (1979—86) і прэм’ер-міністр Афганістана (1979—81).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́НАВЫ,
расійскі баярскі род канца 15 — пач. 17 ст.
Родапачынальнік Даніла Андрэевіч Пляшчэеў, празваны Басманам. Памёр у палоне ў ВКЛ пасля 1514. Аляксей Данілавіч (?—1570), ваенны і дзярж.дзеяч Расіі. З 1552 акольнічы, з 1555 баярын. Удзельнік Казанскіх паходаў 1545—52, Лівонскай вайны 1558—83, у т. л. аблогі і ўзяцця маскоўскімі войскамі Полацка ў 1563, і інш. Апрычнік, давераная асоба цара Івана IV Грознага, па загадзе якога забіты сынам Фёдарам. Фёдар Аляксеевіч (?—1570), фаварыт Івана IV. Краўчы (1567), камандуючы апрычнымі войскамі на Пд краіны (1569). Памёр у ссылцы. Пётр Фёдаравіч (?—17.5.1606), набліжаная да Барыса Гадунова асоба. Акольнічы (з 1599), баярын (з 1605). У 1605 перайшоў на бок Ілжэдзмітрыя I, стаў яго даверанай асобай; забіты разам з ім. Іван Фёдаравіч (?—вер. 1603), ваенны і дзярж.дзеяч. Акольнічы (з 1602) Забіты ў час задушэння Хлопка паўстання 1603. Пасля смерці двух апошніх мужчынская лінія роду Басманавых спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВЕНЦАЎ Віктар Ільіч (н. 21.4.1918, г.п. Давыдаўка Варонежскай вобл., Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), парт. і дзярж.дзеячБССР. Засл.дзеячфіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Гродзенскае ваен.-паліт. вучылішча (1941), Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1952), Мінскі пед.ін-т (1955). У жн.—ліст. 1941 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Бабруйскага патрыятычнага падполля, затым камандзір партыз. атрада, з лютага 1943—1-й Бабруйскай партыз. брыгады. У 1944—50 заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1958 старшыня К-та па фіз. культуры і спорце пры СМ Беларусі. У 1978—86 кіраўнік спраў ЦККПБ. Чл.ЦККПБ у 1981—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—89. Аўтар кн. «Партызанскі край» (4-е выд. 1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛКІО (Alkio; сапр.Філандэр; Filander) Сантэры
(17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930),
фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. сейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Фёдараў А. Ф. (парт. дзеяч) 3/543; 8/124, 216, 250, 273, 275; 10/445, 569—570
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕРДЗІ́Н, Эбердзін (Aberdeen) Джордж Гамільтан Гордан (28.1.1784, г. Эдынбург — 14.12.1860), англійскі паліт.дзеяч. Адзін з лідэраў партыі торы, з 1850 лідэр пілітаў. У 1852—55 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада, які ўключаў прадстаўнікоў торы, пілітаў, вігаў, ірл. лібералаў. У 1854 урад Абердзіна аб’явіў вайну Расіі (гл.Крымская вайна 1853—56).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Lange) Крысціян (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеячнарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з Х.Я.Брантынгам).
дзяржаўны і паліт.дзеяч Намібіі. Адзін са стваральнікаў Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), яе прэзідэнт (з 1960). З 1961 у эміграцыі, адкуль кіраваў узбр. барацьбой СВАПО супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі ў Намібіі. З 1990 першы прэзідэнт Намібіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНТА́Й, Калонтай (Kołłątaj) Гуга (1.4.1750, в.Вял. Дэдэркалы Шумскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 28.2.1812), паліт.дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст. Д-р філасофіі і тэалогіі. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це, у Італіі (1772—74). З 1774 кракаўскі канонік. ДзеячАдукацыйнай камісіі, распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» гэтай камісіі. У 1782—86 рэктар Кракаўскага ун-та. Лідэр рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сейма 1788—92. Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднанне ВКЛ э Польшчай. Адзін з вядучых ідэолагаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў час паўстання 1794. Пасля паражэння паўстання ў аўстр. зняволенні. У 1802—06 жыў на Валыні, адзін з заснавальнікаў Крамянецкага ліцэя. Аўтар шэрагу філас. і гіст. прац, заснаваных на перадавых ідэях Асветніцтва, вучэнні франц. фізіякратаў, эвалюц. канцэпцыі развіцця грамадства.
Літ.:
Хинц Х.Ф. Гуго Коллонтай: Пер. с пол. М., 1978;
Pasztor M. Hugo Kołłątaj na sejmie Wielkim w latach 1791—1792. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́УСІНЕН Ота Вільгельмавіч (4.10.1881, г. Лаўка, Фінляндыя — 17.5.1964),
фінляндскі і савецкі паліт. і дзярж.дзеяч, дзеячміжнар.камуніст. руху. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Гельсінгфорскі (Хельсінкскі) ун-т (1905). З 1904 лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, рэдактар яе тэарэт. органаў «Sosialistinen aikakauslehti» («Сацыялістычны часопіс», 1906—08) і «Työmies» («Работнік», 1907—16). У 1908—17 дэп.фінл. сейма. Адзін з кіраўнікоў Фінляндскай рэвалюцыі 1918 і заснавальнікаў Камуніст. партыі Фінляндыі. Дэлегат 1-га, 3—7-га кангрэсаў Камінтэрна (гл.Камуністычны Інтэрнацыянал), у 1921—39 чл. Прэзідыума і сакратар яго Выканкома. З 1922 у СССР. У 1940—56 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Карэла-Фінскай ССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1941 чл.ЦККПСС, у 1952—53 і 1957—64 чл. Прэзідыума і сакратар ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1940. Працы па гісторыі рэв. руху ў Фінляндыі, пытаннях міжнар.камуніст. і рабочага руху.