млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Адзіны від роду. Паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Еўропы, Паўн.-Зах. Афрыкі. У сярэдневякоўі завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію. Новую Зеландыю, Амерыку. Жыве вял. калоніямі ў хмызняковых зарасніках, у норах. Родапачынальнік парод свойскіх Т. (гл.Трусагадоўля). Т. называюць таксама 3 інш. роды сям.: амерыканскіх Т. — Sylvilagus (14 відаў); бясхвостых Т. — Romerolagus (1 від); паўднёваамерыканскіх Т. — Pronolagus (3 віды).
Даўж. да 55 см, маса да 2,5 кг. Афарбоўка шэрая з бураватымі ці вохрыстымі адценнямі, брушка белае. Вушы адносна кароткія (даўж. да 7 см). закругленыя. Пераважна расліннаедны. Палігам. Нараджае да 9 (макс. 12) дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання. Лабараторная жывёла.
А.М.Петрыкаў.
Трусы: 1 — дзікі еўрапейскі; 2 — амерыканскі балотны; 3 — амерыканскі трус-пігмей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́РБЫ,
аднародныя суспензіімінер. або арган.пігментаў ці іх сумесей з напаўняльнікамі ў сувязных — плёнкаўтваральных рэчывах; від лакафарбавых матэрыялаў. Многія Ф. маюць таксама растваральнікі, сікатывы, пластыфікатары, стабілізатары і інш. Пасля высыхання Ф. ўтвараюць трывалыя непразрыстыя пакрыцці (гл.Лакафарбавыя пакрыцці).
Паводле віду сувязнага адрозніваюць алейныя фарбы (сувязнае — пакосты), эмалевыя фарбы (лакі), сілікатныя фарбы (вадкае шкло), клеявыя фарбы (водныя растворы расл. і жывёльных кляёў), эмульсійныя фарбы (водныя эмульсіі высыхальных алеяў або алкідных смол, водныя дысперсіі сінт. палімераў). Асобны від Ф. — парашковыя фарбы (аэрадысперсіі). Падзяляюць таксама паводле галін выкарыстання, напр., Ф. аўтамаб., буд., паліграф., маст. (гл.Фарбы мастацкія). Выкарыстоўваюць для ахоўнай і дэкаратыўнай афарбоўкі металу, дрэва, бетону, пластмас і інш. матэрыялаў, а таксама Ф. спец. прызначэння — люмінесцэнтныя, тэрмаадчувальныя, антыкаразійныя і інш.Гл. таксама Лакафарбавая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭАТЭ́КС,
від (служба) электрасувязі. Дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спец. банка даных; дазваляе таксама выконваць розныя паслугі: заказваць электронныя гульні, білеты на транспарт, праводзіць банкаўскія аперацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРНАСТУПЛЕ́ННЕ,
асобы від наступлення, у якім ажыццяўляецца пераход ад абароны ў наступленне з мэтай разгрому груповак наступаючага праціўніка. Праводзіцца ў стратэг., часам аператыўным маштабе, падрыхтоўваецца ў ходзе абарончай аперацыі. Нярэдка перарастае ў агульнае наступленне, якое завяршае разгром праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМАВУГО́ЛЬНЫ ТРОХВУГО́ЛЬНІК,
відтрохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал, наз. катэтамі, а старана, што знаходзіцца супраць прамога вугла, — гіпатэнузай. Для П.т. выконваецца Піфагора тэарэма.
Прамавугольны трохвугольнік: OB і AB — катэты; OA — гіпатэнуза; ∠OBA = 90°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́ГАН,
сані без палазоў у індзейцаў Паўн. Амерыкі. Уяўлялі сабой некалькі дошак, змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або з дапамогай сабак. Як від спорту вядомы з пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫ́ЖЫК»,
бел.нар. танец, відкадрылі. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконвалі 4 пары. Зафіксаваны ў 19 ст. У наш час на Магілёўшчыне і ва ўсх. Паазер’і існуе як дзіцячы карагод і калена кадрылі. Вядомы таксама ў рускіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ НО́РМА,
адпаведнасць умоў асяроддзя жыццёвым патрабаванням віду. Найб. функцыянальным і аб’ектыўным крытэрыем біялагічнай нормы з’яўляецца існаванне віду: калі від існуе, ёсць і адпаведнасць яго ўмовам асяроддзя. Біялагічная норма — аснова гасп. нормы пры вырошчванні і доглядзе с.-г. раслін і жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧКІ́ (Ixobrychus),
род птушак сям. чаплевых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўд. Аўстраліі і на а-вах Новай Зеландыі. Жывуць парамі каля вадаёмаў. Пералётныя. На Беларусі 1 від — бугай малы, або ваўчок, занесены ў Чырв. кнігу (гл. ў арт.Бугаі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́Й,
перыядычныя прыступы шматдзённага п’янства з прычыны неадольнай цягі да алкаголю. Від З., узнікненне якога звязваюць з глыбокім парушэннем настрою (дэпрэсія, дысфарыя), наз.дыпсаманіяй. У прамежку паміж З. алкаголь не ўжываюць (сапраўдны З.) ці ўжываюць параўнальна памяркоўна (З. пры хранічным алкагалізме).