вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 2,2 км, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн.м³. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі, як месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Р’ІНА ГО́РКА,
вадасховішча ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на З ад г. Мар’іна Горка. Створана ў даліне р.Цітаўка ў 1962. Наліўное. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 2,2 м, аб’ём вады 1,02 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,95 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКУЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Меркулавічы. Створана ў 1973 на р. Чачора. Пл. 0,79 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 1,03 млн.м³. Берагі спадзістыя, пад хмызняком. У вярхоўі частка берага забалочана. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. зямель, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫТ,
1) транспартная адзінка пры сплаве лесу. Складаецца з пучкоў бярвён. Аб’ём рачных і азёрных П. (звычайна чатырохвугольных) больш за 25 тыс.м³, марскіх (цыгарападобных) — каля 1,5 тыс.м³.
2) Прымітыўнае судна са звязаных бярвён. Звычайна мае насціл з дошак. Выкарыстоўваюць для суднарамонтных работ, наплаўных мастоў, прычалаў, паромаў і інш., а таксама плавання па рэках і ў моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДМЕ́ТЫ СПАЖЫВА́ННЯ,
сукупнасць матэрыяльных даброт і паслуг, якія выкарыстоўваюцца ў сферы невытворчага, звычайна асабістага, спажывання. Групуюцца па відах: прадукты харчавання, адзенне і абутак, мэбля і гасп. рэчы, прадметы культуры і спорту, друкаваныя выданні і інш. Адрозніваюць прадметы працяглага карыстання (тэлевізары, дамашнія халадзільнікі, аўтамашыны, кнігі і інш.) і прадметы кароткатэрміновага карыстання (прадукты харчавання, некаторыя віды адзення, абутку і інш.). Састаўная частка П.с. — паслугі (камунальныя, бытавыя і інш.), якія прадастаўляюцца членам грамадства і задавальняюць іх патрэбы. Па меры развіцця грамадскай вытв-сці і змены спажывецкага попыту змяняецца склад П.с., а таксама іх якасць. Аб’ём П.с. ацэньваецца ў натуральным і вартасным выражэнні, што мае важнае значэнне пры аналізе змены агульнага аб’ёму спажывання матэрыяльных даброт насельніцтвам, яго грамадскімі групамі, сем’ямі ў залежнасці ад іх памеру, узроўню даходаў і інш. Матэрыяльныя даброты і паслугі, якія спажываюцца насельніцтвам, утвараюць фонд асабістага спажывання, аб’ём і структура якога вызначаюцца існуючым аб’ёмам П.с. і наяўнасцю ў насельніцтва сродкаў для ІХ набыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Расійскай Федэрацыі, на р. Ангара. Утворана плацінай Брацкай ГЭС. Запоўнена ў 1961—67. Пл. 5470 км², аб’ём вады 169,3 км². 2 асн. плёсы: па р. Ангара (даўж. больш за 500 км, найб.шыр. 33 км) і па р. Ака (даўж. 370 км). Ваганні ўзроўню да 10 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства, лесасплаву, водазабеспячэння і рыбнай гаспадаркі. Порт г.Брацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛГАГРА́ДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Волга, у Валгаградскай і Саратаўскай абласцях Расійскай Федэрацыі. Утворана плацінай Волжскай ГЭС. Запоўнена ў 1958—61. Пл. 3117 км², аб’ём 31,5 км³, даўж. 540 км, макс.шыр. 17 км, глыб. да 40 м. Буйны заліў па даліне р. Еруслан. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння, у мэтах адпачынку. На берагах Валгаградскага вадасховішча гарады Волжскі, Камышын, Саратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАБО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Беларусі, у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. На р. Віць (за 51,1 км ад вусця), у бас.р. Прыпяць. За 14 км на ПнЗ ад г. Хойнікі, каля в.Вял. Бор. Створана ў 1986. Пл. 2,7 км², даўж. 2,63 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 13,9 м. Аб’ём вады 8,95 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТОНАЗМЯША́ЛЬНІК, бетонамяшалка,
устаноўка ці машына, дзе змешваюць кампаненты бетоннай сумесі (вяжучае рэчыва, напаўняльнікі, ваду, дабаўкі). Бываюць цыклічнага дзеяння, якія загружаюць матэрыяламі толькі пасля атрымання папярэдняй порцыі (аб’ём порцыі гатовай сумесі 60—1600 л), бесперапыннага дзеяння (прадукцыйнасць 5—120 м³/гадз), перасоўныя і стацыянарныя, гравітацыйныя (з вярчальным барабанам) і з прымусовым мяшаннем кампанентаў. Бетоназмяшальнік на аўтамаб. шасі (аўтабетоназмяшальнік) дастаўляе сумесь да месца работы.