капрыс, інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі. Сярод гіст. разнавіднасцей К. — п’еса імітацыйнага складу, блізкая да рычэркара ці фантазіі; праграмная жанравая сцэнка; характарная рамант. мініяцюра для фп. або аркестравы твор з ярка выяўленай нац. афарбоўкай, падобны да рапсодыі. Узоры К. створаны І.С.Бахам, Н.Паганіні, П.Чайкоўскім, М.Рымскім-Корсакавым. У бел. музыцы К. прадстаўлены ў творчасці А.Багатырова, Р.Бутвілоўскага, Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, А.Мдывані, С.Картэса («Капрычас» для фп. з арк.паводле графічнай серыі Ф.Гоі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Элем Германавіч) (н. 9.7.1933, г. Валгаград, Расія),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1964). Раннія фільмы вылучаюцца схільнасцю да сатыры і эксцэнтрыкі: «Шчыра запрашаем, ці Пабочным асобам уваход забаронены» (1964), «Прыгоды зубнога ўрача» (1965). Трагізм, складанасць маральных калізій, глыбокі псіхалагізм уласцівы фільмам «Агонія» (1974, прыз Міжнар. асацыяцыі кінапрэсы, Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1982), «І ўсё-ж такі я веру...» (1976), «Ларыса» (1980, дакумент., кароткаметражны фільм), «Развітанне» (1983), «Ідзі і глядзі» (1985, паводле «Хатынскай аповесці» А.Адамовіча; залаты медаль на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШЫКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (1858—1920),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-т грамадзянскіх інжынераў (1886). У 1895—1902 віцебскі губ. архітэктар, у 1902—17 губ. інжынер Віцебска, адначасова ў 1895—1917 Полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праектаў К. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква (1897) у Полацку, жаночая Марыінская гімназія (1902) у Віцебску. Вёў рэканструкцыю будынкаў духоўнай кансісторыі (1900), буд-ва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інж. К.Тарасаў) у Віцебску. Праектаваў і ажыццяўляў буд-ва цэркваў, царк.-прыходскіх школ, жылых дамоў у вёсках Віцебшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНЫ ЗА́МАК.
Існаваў ў 1563—79 на беразе Павульскага воз. (Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны з дрэва і каменю. Трохвугольная ў плане крэпасць з вежамі па вуглах (2 чацверыковыя з 2-схільнымі дахамі, і васьмерыковая з шатровым) і прамавугольнай у плане брамай была накрыта 2-схільным дахам, абкружана вадзяным ровам з мостам. Абарончыя сцены мелі ў верхняй ч. баявыя галерэі з абламамі і байніцамі. На дзядзінцы размяшчаліся 1-павярховыя жылыя дамы. Вядомы паводле гравюры С.Пахалавіцкага 1579.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСІВА́Ж (ад франц. lessivage вышчалочванне, вымыванне),
перамяшчэнне ілістых (тонкадысперсных) часцінак глебы ў форме водных суспензій (без іх хім. пераўтварэння) з верхніх гарызонтаў у ніжнія. Характэрны для кантынентальнага і ўмеранага клімату з вял. колькасцю ападкаў у летні перыяд, са слабымі сезоннымі кантрастамі (атл., міжземнаморскі) на розных паводле генезісу глебаўтваральных пародах. Адбываецца ў шэрых, лясных, падзолістых і інш. глебах, з разнастайнай расліннасцю (лістападныя і шыракалістыя лясы цёплага пояса, мяшаныя і лісцевыя лясы больш халоднага клімату). У рознай ступені інтэнсіўнасці праяўляецца ва ўсіх глебава-кліматычных зонах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГУРЫ́ЙСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,
дзяржава ў Італіі ў 1797—1805. Створана на тэр. Генуэзскай рэспублікі пасля акупацыі яе франц. войскамі. Мела канстытуцыю (1797), складзеную на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Тэр. Л.р. была арэнай барацьбы паміж Аўстрыяй і Францыяй. Пасля Італьянскага паходу Суворава 1799 Аўстрыя заняла Паўн. Італію, у т. л. на кароткі час у 1800 і Л.р. Пасля разгрому аўстр. войск у бітве каля Марэнга Л.р. фактычна кіраваў (да ліп. 1802) напалеонаўскі ген. Дзежан. У 1805 далучана да франц. імперыі, паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 — да Сардзінскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКЁР (франц. liqueur),
моцны салодкі алкагольны напітак; сумесь водна-спіртавых раствораў экстрактаў пахучых і смакавых рэчываў рознай расліннай сыравіны, а таксама рафінаванага цукру, лімоннай к-ты, памякчанай вады.
Паводле колькасці спірту (у аб’ёмных працэнтах — моц) і цукру (у грамах на 100 мл напітку — цукрыстасць) адрозніваюць Л. моцныя (моц 35—45, цукрыстасць 32—50) і дэсертныя (адпаведна 25—30, 39—47), крэмы (20—23, 39—43), пуншы (15—20, 34—43), аперытывы (15—35, 5—30). У краінах Зах. Еўропы і ЗША усе Л. часта наз. кардыяламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НІЯў генетыцы,
група роднасных асоб ш з характэрнымі адзнакамі, што нязменна перадаюцца ў шэрагу пакаленняў. Абумоўлена генатыпічнай аднароднасцю па генах, якія кантралююць гэтыя адзнакі. Паводле характару ўзнаўлення адрозніваюць інбрэдныя Л. (гл.Інбрыдзінг), аўтбрэдныя (гл.Аўтбрыдзінг), чыстыя лініі і Л. дзікага тыпу (у прыродзе). Атрымліваюць з прыродных і лабараторных папуляцый, сартоў, парод метадамі інбрыдзінгу і адбору. Асн. элемент генет. калекцый. У гасп. карысных жывёл і раслін Л. выкарыстоўваюцца для атрымання новых сартоў і парод. У генетыцы і селекцыі мікраарганізмаў для Л. прыняты тэрмін «штам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГАС (грэч. logos паняцце, слова, розум),
тэрмін ант. сярэдневяковай філасофіі, які азначае ўсеагульны закон прыроды, а таксама розум, унутр. паводзіны, думку. Геракліт лічыў, што ўсё адбываецца паводлеЛ., які вечны, усеагульны і неабходны. Ідэалісты (Г.Гегель, В.Віндэльбанд) атаясамлівалі логас Геракліта з усеагульным розумам. Платон і Арыстоцель разумелі Л. як закон быцця і як лагічны прынцып. У стоікаў тэрмінам «Л.» абазначаны закон фіз. і духоўнага свету. У хрысціянстве атаясамліваецца з 2-й асобай тройцы — Богам-сынам (Хрыстом). Ва ўсх. філасофіі паняццямі, аналагічнымі Л., з’яўляюцца дао і, у некаторым сэнсе, дхарма.