ЛЫ́САЯ ГАРА́,
другі па вышыні пункт Беларусі ў Мінскім р-не, за 21 км на Пн ад Мінска; выш. 342 м. Займае цэнтр. буйнаўзгорыстую ч. Лагойскага ўзвышша. Складзена з марэнных суглінкаў. Глебы змытыя ў выніку эрозіі. На гары сухадольныя лугі і ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці.
т. 9, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на З ад г.п. Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Рабкор. 553 ж., 198 двароў (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму.
т. 9, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУРА́ТА,
горад на ПнЗ Лівіі, на Міжземным м. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (1997). Порт за 10 км ад М. — Каср-Ахмад (Марына). Вузел аўтадарог. Гандл.-трансп. цэнтр. Металургічны комплекс; перапрацоўка прыроднага газу. Харч. прам-сць. Саматужная вытв-сць, у т. л. дываноў.
т. 10, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА,
самастойны атрад цяжкаўзброенай пяхоты колькасцю больш за 1000 чал. у стараж. Спарце (з 431 да н.э.); тактычная адзінка спартанскай арміі. Кожная М. ўключала 4 лохі, лох — 2 пентакостысы, пентакостыс — 2 брацтвы або двайную энамотыю. У час бою падраздзяленні М. дзейнічалі ў складзе фалангі.
т. 10, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЕ́ЛЛЕ,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр Гаранскага с/с і саўгаса. За 24 км на З ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Беларусь. 1221 ж., 430 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЕ СЯЛО́,
вёска ў Крынкаўскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Засн. ў 1963. Цэнтр саўгаса. За 14 км на З ад г.п. Лёзна, 30 км ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Выдрэя. 283 ж., 110 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка.
т. 11, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДХАРУ́НЖЫ (ад харунжы),
воінскае званне (чын) у шэрагу дзяржаў. У Расіі ўведзена ў 1880. У казацкіх войсках адпавядала званню падпрапаршчыка ў рэгулярных войсках. Прысвойвалася ўраднікам і вахмістрам, якія вытрымалі экзамен на афіцэрскае званне, але не атрымалі яго з-за недахопу вакансій або недастатковай выслугі гадоў.
т. 11, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСО́ЧНЫ ГАДЗІ́ННІК,
найпрасцейшая прылада для вымярэння часу. 2 лейкападобныя пасудзіны (ці цэлая сістэма) злучаны вузкай гарлавінай; адна часткова запоўнена пяском. Прамежак часу, за які пясок праз гарлавіну перасыпаецца з адной пасудзіны ў другую, можа складаць ад некалькіх гадзін да некалькіх секунд. Гл. таксама Гадзіннік.
т. 13, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎКА,
вёска ў Слабадскім с/с Мазырскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 26 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 159 км ад Гомеля, 361 ж., 165 двароў (2001). Лясніцтва. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан.
т. 13, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́АНАК (Roanoke),
горад на У ЗША, на р. Роанак, у штаце Віргінія. Засн. ў 1740. 93,7 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць; хім. (вытв-сць штучных і сінт. валокнаў), шынная, тэкст., харч., аўтазборачная, металаапрацоўчая.
т. 13, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)