Я́МНАЕ ВО́ЗЕРА У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 1 км на ПдЗ ад пас. Першае Мая, за 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 2,28 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 1,31 км, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 6,49 км. Пл. вадазбору 9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, размешчана сярод вярховага балота. Схілы катлавіны слабавыразныя, на Пнвыш. 3—8 м, супясчаныя. Берагі выш. 0,4—0,7 м, тарфяныя, абрывістыя, на Пн пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, участкамі пясчанае. Зарастае. Шыр. прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 50—100 м. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСЕ́ЕНКА Уладзімір Раманавіч (22.11.1922, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.10.1978),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Іркуцкае авіятэхн. (1942) і Кіеўскае танк.-тэхн. (1944) вучылішчы, Томскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі, Румыніі. Механік-вадзіцель ст. сяржант Я. вызначыўся 24.8.1944 у баях заг. Бырлад (Румынія), дзе экіпаж яго танка з засады падбіў 3 гарматы і танк праціўніка; у баі заг. Бузэў удзельнічаў у захопе 3 эшалонаў з баявой тэхнікай, захапіў мост цераз р. Сірэт і ўтрымліваў яго да падыходу гал. сіл. Да 1961 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРВА́НАЎ Георгі (н. 27.6.1957, с. Сірыштнік, Балгарыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Балгарыі, гісторык. Канд.гіст.н. (1988). У палітыцы з 1991. Чл. Вышэйшага савета і нам. старшыні (з 1994), старшыня (з 1996) Балгарскай сацыяліст. партыі, якую імкнецца мадэрнізаваць і рэфармаваць у с.-д. духу. У 1997 адмовіўся ад прапановы ўзначаліць урад, потым узначальваў у Нар. сходзе (парламенце) левую дэпутацкую групу «Кааліцыя за Балгарыю». Са студз. 2002 4-ы прэзідэнт Балгарыі. Пацвердзіў ранейшы курс краіны на ўступленне ў НАТО і Еўрап. саюз, адначасова выказаўся за аднаўленне супрацоўніцтва з Расіяй і Украінай. Аўтар прац па гісторыі Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛЗ (Walz) Карл Эрвін (н. 6.9.1955, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Палк.ВПС ЗША. Скончыў Кенцкі ун-т (1977), ун-т Джона Кэрала (1979). З 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 8—23.7.1994 на КК «Калумбія», 16—26.9.1996 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 5.12.2001—19.6.2002 на КК «Індэвар» і Міжнар.касм. станцыі. У космасе правёў 230,5 сут (рэкорд для касманаўтаў ЗША), у т. л. ў адкрытым космасе 18,9 гадз (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За касмічны палёт» (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ПРАЎШЧЫНА, вепраўшчызна, павепраўшчызна,
грашовы падатак у ВКЛ, які ў 16—18 ст. спаганяўся з сялян за права карыстання ляснымі ўгоддзямі землеўласніка. Памер вызначаўся непасрэдна зямельным уласнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЦЭНТРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + цэнтралізацыя),
перадача функцый кіравання ад цэнтр. органаў улады мясц. органам, пашырэнне кола паўнамоцтваў ніжэйшых органаў кіравання за кошт вышэйшых; ліквідацыя або паслабленне цэнтралізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯў фізіцы — нераўнаважны стан рэчыва, у якім заселенасць верхніх узроўняў энергіі большая за заселенасць ніжніх. Стварэнне І. ў актыўных асяроддзях — неабходная ўмова работы квантавых генератараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦНАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА, паўпрэдства,
у 1918—41 г.дыпламат. прадстаўніцтва Сав. дзяржавы (да 1922 — РСФСР, потым СССР) за мяжой. Пасля ўвядзення дыпламат. рангаў прадстаўніцтвы пачалі наз.пасольствамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКА́Т,
адзін з відаў маёмаснага найму, калі спецыялізаваныя арг-цыі даюць грамадзянам у часовае карыстанне за адпаведную плату прадметы хатняга ўжытку, спарт. інвентар і інш. маёмасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРВО́ВЫ КАПІТА́Л,
частка сродкаў акцыянернага таварыства, што ствараецца за кошт штогодніх адлічэнняў ад прыбытку. Выкарыстоўваецца для аплаты выдаткаў, папаўнення асн.капіталу, выплаты дывідэндаў пры недастатковым прыбытку.